Home
Четверг 22.05.2025 03:21

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

86

Твои бренды, Копыльщина. Сыр

26.08.2018
А дакладней, сыры, таму што вызначыць які-небудзь адзін найбольш смачны гатунак амаль немагчыма. сыррр У лінейцы выпускаемай прадукцыі Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» — прызёры і пераможцы розных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў-дэгустацый. Сыры «Расійскі асаблівы», «Расійскі новы», «Белаазёрскі», «Беларускае золата», «Купалаўскі», «Гройцэр малады». У кожнага — свой непаўторны смак. У склад сыроў уваходзяць толькі натуральныя прадукты: малако, закваска, харчовыя дабаўкі. Як кажуць, спрабуйце і выбірайце свой!
66

Твои бренды, Копыльщина. Михаил Степанович Высоцкий

26.08.2018
З імем М.С. Высоцкага, ураджэнца в. Семежава, Героя Беларусі звязаны найбольш значныя дасягненні Мінскага аўтазавода. dd21f84s-960 У тым ліку распрацоўка прынцыпова новай кампаноўкі велікагрузных аўтамабіляў «кабіна над рухавіком», якая ў далейшым атрымала распаўсюджванне ва ўсім свеце, стварэнне канцэптуальнага модульнага аўтацягніка МАЗ-2000 «Перабудова», прызнанне яго аўтамабілем XXI стагоддзя, які атрымаў залаты медаль на Парыжскім вялікім салоне аўтамабілебудавання ў 1988 г., стварэнне шасці пакаленняў магістральнага аўтапоезда. М.С. Высоцкі з’яўляўся адным з ініцыятараў арганізацыі на Мінскім аўтазаводзе айчыннай буйнамаштабнай вытворчасці аўтобусаў і кіраўніком стварэння іх першых мадэлей сумесна з нямецкай фірмай «Неаплан». МАЗ!!!! Міхаіл Сцяпанавіч — аўтар больш чым 450 навуковых прац і звыш 140 вынаходак. У 1970 г. М.С. Высоцкаму прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР за стварэнне канструкцыі ўніфікаванага сямейства высокапрадукцыйных велікагрузных аўтамабіляў, аўтапаяздоў і аўтасамазвалаў, у 1986 годзе — Дзяржаўная прэмія БССР за распрацоўку і ўкараненне гнуткай аўтаматызаванай сістэмы паскораных выпрабаванняў машын. Ён узнагароджаны: ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыны III ступені, Айчыны II ступені. Яго імя носіць Семежаўская сярэдняя школа, а ў самім Семежаве створаны дом-музей, дзе штогод праходзіць першы ўрок для першакласнікаў. Міхаіл Сцяпанавіч — Ганаровы грамадзянін Капыльскага раёна.
48

Твои бренды, Копыльщина. «Цари»

26.08.2018
Гэты абрад унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.  цары1-1 У студзені 2011 года калектыву прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Не аднойчы ў Семежава прыязджалі прадстаўнікі навуковага і культурнага свету блізкага і далёкага замежжа. Па мясцовай легендзе, абрад з’явіўся ў ХVIII стагоддзі, калі недалёка ад вёскі стаяла царскае войска. Салдаты і афіцэры хадзілі па хатах, віншавалі гаспадароў, ладзілі для іх прадстаўленні, за што жыхары плацілі ім каляднымі ласункамі. І пасля таго, як царскі атрад пакінуў вёску, традыцыю пераняла мясцовая моладзь. За тры з паловай стагоддзі тут выгадавалі не адно пакаленне «цароў». У свяце прымаюць удзел толькі мужчыны і юнакі, так званыя «цары». У кожнага з іх свая роля, але ўсе, як адзін, у белых касцюмах, кашулю перавязваюць трыма семежаўскімі паясамі з традыцыйным арнаментам, шыю ўпрыгожвае жаночая хустка, а на галаве — высокія шапкі з рознакаляровымі стужкамі. Наперадзе ідзе галоўны герой — цар Максімільян.
111

Они занесены в Книгу трудовой славы Копыльского района (CMigrator copy 2)

26.08.2018
У Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна занесены звесткі аб людзях, якія сваёй працай і актыўнай грамадскай дзейнасцю ўнеслі значны ўклад у вытворча-эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё раёна. Сёлета да імён 34 жыхароў раёна, ужо занесеных у Кнігу працоўнай славы, дабавіліся яшчэ дзевяць. Разгледзеўшы матэрыялы, прадастаўленыя Капыльскім раённым выканаўчым камітэтам, Капыльскі раённы Савет дэпутатаў 17 жніўня 2018 г. прыняў рашэнне № 20 «Аб занясенні ў Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна».У Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна занесены звесткі аб наступных грамадзянах, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, сваёй працай праславілі Капыльшчыну. КАСІНСКІ Уладзімір Антонавіч, ветэран працы. Касинский 50 гадоў адпрацаваў брыгадзірам, тэхнікам-асемянатарам у племзаводзе імя Дзяржынскага Капыльскага раёна. За вялікія поспехі, дасягнутыя ў галіне сельскай гаспадаркі, і актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці быў узнагароджаны медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970 г.), медалём «За працоўную доблесць» (1973 г.), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976 г.), ордэнам Дружбы народаў (1986 г.).   ЧАРКАС Ідалія Канстанцінаўна, ветэран працы, былы дырэктар Капыльскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Черкас Унесла вялікі ўклад у развіццё бібліятэчнай справы, больш за 35 гадоў аддала служэнню людзям і прафесіі. Узнагароджана знакам «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1976 года», ордэнам «Знак Пашаны» (1981 г.), медалём «Ветэран працы» (1984 г.), значком Міністэрства культуры СССР «За выдатную працу» (1990 г.), шматлікімі граматамі і падзякамі.   ВОЙЦІК Любоў Васільеўна, дырэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Лясноўская сярэдняя школа». Войтик (2) Установа адукацыі пад кіраўніцтвам Л.В. Войцік займае лідзіруючыя пазіцыі па розных напрамках навучання і выхавання. За асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі раёна ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі і падзякамі міністэрстваў адукацыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, сельскай гаспадаркі і харчавання, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Мае нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2006 г.).   ДАРАШЭВІЧ Віктар Міхайлавіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Старыца-Агра». Виктор Дорошевич Больш за 30 гадоў працуе ў сельскагаспадарчай галіне, мае высокія паказчыкі ў працы.    Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2018 г.).     МЫСІНА Зінаіда Мікалаеўна, загадчык дзяржаўнай установы адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка» г. Капыля». Мысина Сучасныя метады і падыходы ў кіраўніцтве Мысінай З.М. забяспечваюць выніковасць і паспяховасць у працы калектыву. За высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі раёна неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Мае нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2005 г.).   КАЛЯДА Іван Васільевіч, вадзіцель аўтамабіля філіяла «Аўтамабільны парк № 21» адкрытага акцыянернага таварыства «Мінаблаўтатранс». Коледа За 42-гадовы стаж працы ў галіне не мае парушэнняў правіл дарожнага руху і правіл перавозкі пасажыраў, дасягнуў высокіх паказчыкаў у працы, паказвае прыклад высокай культуры абслугоўвання. Узнагароджаны нагрудным знакам з адзнакай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь «Ганаровы транспартнік» (2017 г.).     КУЛЬБІЦКІ Мікалай Мікалаевіч, загадчык вытворчасці камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Капыльскі РБУ». ник кульбицкий-1 Больш за 25 гадоў працуе ў будаўнічай галіне, мае высокія паказчыкі ў працы. Неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі і Падзячнымі лістамі Капыльскага раённага выканаўчага камітэта і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.     ГУЛЕВІЧ Ірына Уладзіміраўна, урач функцыянальнай дыягностыкі (загадчык) кабінета функцыянальнай дыягностыкі ўстановы аховы здароўя «Капыльская ЦРБ». Гулевич За час працы на пасадзе галоўнага ўрача ЦРБ (студзень 1997 — красавік 2012 года) сфера аховы здароўя раёна зведала шэраг пераўтварэнняў, паспяховых новаўвядзенняў, мадэрнізацый. За шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя, вялікі асабісты ўклад у справу развіцця аховы здароўя насельніцтва раёна, актыўны ўдзел у дэпутацкай дзейнасці І.У. Гулевіч  неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі Капыльскага райвыканкама, галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама.   ПАЗНЯК Анатоль Мікалаевіч, ветэран лесагаспадарчай галіны. Пазняк За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё лесапаляўнічай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь неаднаразова ўзнагароджваўся Граматамі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
64

Известная на Копыльщине учительница белорусского языка и литературы Клара Илларионовна Сидельникова отмечает свой юбилей

26.08.2018
Гэты год — двойчы юбілейны для жанчыны, чыя біяграфія неразрыўна звязана з Капылём. Паўстагоддзя са сваіх 85-ці вядомая настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 1 г. Капыля Клара Іларыёнаўна Сідзельнікава жыве на Капыльшчыне. Увесь яе шлях — прыклад поўнай самааддачы працы, творчага пошуку і поспеху. Дзякуючы яе актыўнай жыццёвай пазіцыі Капыль прымаў вядомых людзей: артыстаў, пісьменнікаў, шматлікіх дзеячаў культуры. [caption id="attachment_69207" align="aligncenter" width="560"]■ Клара Сідзельнікава ўручае кветкі народнаму артысту РСФСР  Пятру Вельямінаву ■ Клара Сідзельнікава ўручае кветкі народнаму артысту РСФСР Пятру Вельямінаву[/caption] Каля хаты пад праменьчыкамі летняга сонейка сядзіць жанчына сталага веку, грэецца. Крыху прыжмурыўшы мудрыя вочы, назірае за тым, што адбываецца на вуліцы. Амаль усе, хто праходзіць міма, вітаюцца: «Добры дзень, Клара Іларыёнаўна! Вы памятаеце нас? Мы — вашы вучні». Многіх з іх Клара Іларыёнаўна Сідзельнікава насамрэч памятае: кагосьці — па імёнах, кагосьці — па тварах. Ды чаго тут здзіўляцца: вучняў, якіх давялося вучыць беларускай мове і літаратуры падчас працы настаўніцай у СШ № 1 г. Капыля, — не пералічыць. Яны жывуць і працуюць ва ўсіх кутках Беларусі, бліжняга і дальняга замежжа. Доўгі час настаўніца атрымоўвала цёплыя лісты, паштоўкі, тэлеграмы. Яна і сёння беражліва захоўвае іх. Ёй, як лепшаму сябру, давяралі патаемныя думкі, дзяліліся радасцю, запрашалі на вяселлі.  І ў кожнага з тых, каго вучыла Клара Іларыёнаўна, захаваўся свой вобраз настаўніцы — добрай, разумнай, прыгожай, адукаванай, але часам і строгай. Аднак адзінае, што ў характары Клары Іларыёнаўны вызначаюць і былыя вучні, і калегі, — прынцыповасць і справядлівасць.  Па-іншаму і быць не магло: бацькі нашай гераіні былі людзьмі, як кажуць, старой загартоўкі, камуністамі ў добрым сэнсе гэтага слова. Тата Іларыён Федасеевіч Куксо — аграном ад Бога. Ён ніколі не баяўся выказваць свае меркаванні, якія не заўсёды супадалі з пунктам гледжання кіраўніцтва. За адно такое выступленне быў зняты з пасады загадчыка сельскагаспадарчага аддзела Гарадоцкага райвыканкама (сям’я жыла на Віцебшчыне) і накіраваны брыгадзірам у адзін з мясцовых калгасаў, дзе добрасумленна выконваў свае абавязкі. Маці Фёкла Пятроўна працавала ў сельвыканкаме. Клара была старэйшая з трох дзяцей: сястра Валянціна нарадзілася ў 1939 годзе, брат Уладзімір — равеснік Вялікай Айчыннай. Дарэчы, ваеннае ліхалецце не абмінула сям’ю Куксо. Тата змагаўся пад Сталінградам і, калі быў цяжка паранены, яго палічылі загінулым. Дамоў прыйшла пахавальная, у якой чорным па белым напісана, што муж і бацька паў смерцю храбрых. Але маці адчувала: жывы. Так яно і сталася. Бацька вярнуўся ўжо пасля Перамогі. Сказаць, што дзеці і маці абрадаваліся, — нічога не сказаць. Слёзы радасці не сыходзілі з іх вачэй. Дарэчы, памёр бацька многа пазней, не дажыўшы два месяцы да 102 гадоў.  …Беларускую мову Клара любіла з дзяцінства. Менавіта таму і свой прафесійны шлях звязала з яе вывучэннем у Полацкім педінстытуце. Да той пары, пакуль у 1968 годзе Клара Іларыёнаўна не ўладкавалася на сваё пастаяннае месца працы ў СШ № 1 г. Капыля, яна паспела папрацаваць і завучам у Антонаўскім дзіцячым доме, і выкладчыкам Дзямідавіцкай СШ Дзяржынскага раёна, і выхавальніцай Халопініцкай школы-інтэрната Крупскага раёна. [caption id="attachment_69206" align="alignleft" width="350"]■ Клара Куксо (Сідзельнікава), 1955 г. ■ Клара Куксо (Сідзельнікава), 1955 г.[/caption] Але па-сапраўднаму ганаровая кніга працоўных дасягненняў Клары Іларыёнаўны пачала складвацца менавіта з таго далёкага 68-га, калі мужа Юрыя Сідзельнікава, будаўніка па прафесіі, перавялі ў Капыль. Шмат што знайшло адлюстраванне на яе старонках. Адкрытыя ўрокі, якія давала настаўніца, былі, бадай, лепшымі ў раёне. Вывучэнне літаратуры праходзіла не толькі па кнігах: многія знакамітасці станавіліся гасцямі Сідзельнікавай. Памяць вучняў і чорна-белыя фотаздымкі захоўваюць яркія моманты: вось Клара Іларыёнаўна ўручае кветкі вядомаму артысту Пятру Вельямінаву, вось пад руку ідзе па вуліцах Капыля з беларускім пісьменнікам Міколам Хведаровічам, а гэта яна стаіць побач з Генадзем Цітовічам і Адамам Русаком. Захоўваецца ў хатнім архіве і здымак са Стэфаніяй Станютай. У ліку знаёмых быў і вядомы скульптар Заір Азгур. Тое, што шматлікія пісьменнікі і дзеячы культуры былі частымі гасцямі ў Капылі, — заслуга ў тым ліку і Клары Іларыёнаўны. Жанчына запрашала іх і ў школу, і нават дадому ў госці. З усімі яна мела простыя зносіны, на роўных. Уменне наладзіць кантакт з любым чалавекам — адна з самых важных рыс характару гэтай жанчыны.  Аднойчы Ніл Гілевіч запрасіў Клару Сідзельнікаву на канферэнцыю ў Мінск. Разам з найбольш значнымі ўдзельнікамі мерапрыемства настаўніца сядзела ў прэзідыуме. «Скажыце некалькі слоў», — звярнуўся з просьбай Гілевіч. «Не, Ніл Сымонавіч, вы што, тут жа адны пісьменнікі», — прагучала ў адказ. «Клара Іларыёнаўна, Вас на ўсіх хопіць». І прамова  Сідзельнікавай, як заўсёды, была яркай і насычанай. Клара Іларыёнаўна ва ўсім займала актыўную жыццёвую пазіцыю. Нават летам, калі большасць настаўнікаў адпачывае ад школьнага жыцця, Сідзельнікава складала маршруты, збірала  дапытлівых вучняў, якія, да таго ж, не баяліся цяжкасцей, і адпраўлялася з імі ў паходы. Шмат дзе давялося пабываць дзецям разам з настаўніцай: Масква, Кіеў, гарады Украіны і роднай Беларусі. Галоўным у сваёй рабоце Клара Іларыёнаўна лічыла развіццё творчых здольнасцей вучняў. Яна адчувала ў дзіцяці, часам занадта сціплым, сарамлівым, яшчэ схаваныя, нікім не раскрытыя схільнасці да роднай мовы, дар бачыць прыгожае, незвычайнае, а потым перадаваць гэта сакавітым беларускім словам. Таму педагагічная ніва настаўніцы шчодра ўслана кветкамі прызнання, самасцвярджэння, поспехаў, высокіх адзнак, якімі адзначана яе праца. Дарэчы, медаль на ВДНГ яна атрымала за ўдзел ва Усесаюзнай канферэнцыі ў Маскве, дзе паспяхова выступіла з дакладам «Фарміраванне светапогляду і актыўнай жыццёвай пазіцыі». 

Сярод узнагарод — ганаровы знак «Выдатнік народнай асветы» (1977 год), нагрудны значок «Отличник просвещения СССР» (1983 г.), бронзавы медаль галоўнага камітэта ВДНГ СССР «За достойные успехи в развитии народного хозяйства СССР» (1984 г.), Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі БССР, ЦК прафсаюза работнікаў асветы, разнастайныя дыпломы і падзякі.

[caption id="attachment_69205" align="aligncenter" width="560"]■ Разам з Міколам Хведаровічам у цэнтры Капыля ■ Разам з Міколам Хведаровічам у цэнтры Капыля[/caption] З бадзёрасцю і творчым агеньчыкам Клара Іларыёнаўна станавілася ўдзельніцай аматарскай самадзейнасці. З яе вуснаў беларускае слова гучала надзвычай пранікнёна. У доўгай прыгожай сукенцы, як у сапраўднай артысткі, або ў беларускім народным касцюме — такой запомнілася настаўніца гледачам не толькі Капыльшчыны.  Акрамя педагагічных поспехаў, Клара Іларыёнаўна можа ганарыцца і бацькоўскімі. Дачка Святлана, якая нарадзілася ў 1958 годзе, скончыла філалагічны факультэт БДУ, ветэран працы, але працуе ў адной са школ Слуцка і зараз. Сын Міхаіл пасля заканчэння Акадэміі МУС служыў следчым у Барысаве. Зараз падпалкоўнік у адстаўцы. Радуюць жанчыну ўнукі і праўнукі.    Людміла ЛАЗОЎСКАЯ, настаўніца гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі: Менавіта дзякуючы Клары Іларыёнаўне я стала настаўніцай. Мне глыбока ў душу запалі яе ўрокі мовы і літаратуры. Яна адкрыла для мяне свет беларускай культуры. Яе меладычная мова, добразычлівасць, сардэчнасць, адкрытасць душы натхнілі мяне на выбар педагагічнага шляху. У нейкім сэнсе я стала яе паслядоўніцай: таксама запрашаю ў гімназію пісьменнікаў, паэтаў, артыстаў, бо гэта яшчэ больш спрыяе ўзбагачэнню літаратурных ведаў. Дзіяна ТКАЧЭНКА
82

Твои бренды, Копыльщина. Хлеб «Шкловский», или «кирпичик»

25.08.2018
Гэты гатунак жытна-пшанічнага хлеба выпякае ўнітарнае прадпрыемства «Капыльскі кааппрам» з дня заснавання хлебапякарнага цэха — з 1956 года. 125-хлеб-Дарницкий--580x326 У рэцэптурах вырабаў — толькі натуральныя прадукты: мука жытняя і пшанічная, соль харчовая ёдаваная і хлебапякарныя дрожджы. Таму і тэрмін захоўвання вырабу кароткі — 36 гадзін, упакаванага  — 72. У 2012 годзе хлеб «Шклоўскі» быў удастоены сярэбранага медаля на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў у г. Мінску.
32

Прием граждан (CMigrator copy 125)

25.08.2018
2-z23-29b60f06-8062-4a96-9608-f2b73b79e1b829 августа 2018 года исполняющий обязанности начальника Минской областной инспекции охраны животного и растительного мира Николай Николаевич САМЕЦ проводит выездной прием граждан и прямую линию по телефону (8-01719) 55-1-27 по вопросам природоохранного законодательства. Прием будет осуществляться с 10 до 12 часов в Копыльском районном исполнительном комитете (каб. 39) по адресу: г. Копыль, пл. Ленина, 6. Предварительная запись ведется по телефону (8-01770) 2-35-36 ежедневно с 9.00 до 18.00 (кроме субботы и воскресенья).
46

Наш город Копыль преображается

25.08.2018
Людмила ЖУКОВА, ветеран труда: жукова — Копыль — моя родина. Здесь жили и живут мои самые близкие и родные люди. На моих глазах город растет и развивается. Я помню мощенные камнем улочки, огромные деревья, которые несли опасность. Помню большой тенистый сквер в центре Копыля, обсаженный акацией и сиренью. Сейчас город, несомненно, преображается. С каждым годом он становится красивее. Отношение людей к эстетическому оформлению того места, где они живут, также меняется. Приятно посмотреть, как он утопает в цветах и зелени. Причем не только в центре, но и на окраинах. Одним из самых любимых мест в городе является озеро, дендропарк. Также  со своими внуками очень люблю посещать физкультурно-оздоровительный центр, который поистине является нашей гордостью. Хотелось бы, чтобы в городе и дальше появлялось больше мест для отдыха с детьми. Сергей КОЗЕЛ
194

А места у нас в Копыле прекрасные!

25.08.2018
Казимира Николаевна ГОНЧАР, председатель районного Совета ветеранов: DSCN0411 — Я сегодня говорю не только от своего имени, но и высказываю мнения большинства людей старшего поколения, ветеранов войны и труда. Мы считаем, что наш город с каждым днем становится все краше. И особенно это касается тех мест, которые любят посещать наши земляки. Тут можно говорить и о зоне отдыха, и о сквере в пойме речки Каменки. А как великолепно выглядит наша криничка у Замковой горы! Особые слова благодарности хотелось бы высказать тем, кто благоустраивал дендропарк. Великолепием этого места восхищаются не только жители нашего города, но и его гости. В частности, я могу передать те удивление и восторг, которые испытали мои гости из братской России после мини-экскурсии по нашим прекрасным местам. Естественно, нельзя быстро навести порядок всюду, где это требуется. Всему свое время. И я объясняю это нашим ветеранам. Главное, есть стремление сделать так, чтобы радовался глаз и пела душа. И мы поддерживаем районную власть в этих начинаниях.  Маргарита САКОВИЧ
101

Твои бренды, Копыльщина. Криничная вода

25.08.2018
І зімой, і летам тэмпература вады 7оС. Паводле вызначэння спецыялістаў, вада з крынічкі высокамінералізаваная, слабашчолачная, мае высокае ўтрыманне крэмнію. IMG_2961 Апошні і забяспечвае высокую пітную якасць, надае ёй незвычайную празрыстасць і непаўторны смак. А ўтрыманне шчолачы робіць ваду карыснай для людзей з павышанай кіслотнасцю страўніка. Дарэчы, у капыльскай вадзе восем хімічных мікраэлементаў. Даволі вялікая колькасць натрыю, магнію, кальцыю, ёсць нават фтор, які неабходны для прафілактыкі карыесу. З-за карысных уласцівасцей вады па яе едуць з розных куткоў Беларусі. У народзе лічыцца, што крынічная вада ачышчаецца, калі пройдзе праз сем камянёў. Вышыня ж Замкавай гары над поплавам ракі Каменкі — 11 метраў. Гэта цэлая сістэма натуральных фільтраў: пясок, гліна, шчэбень… Але гэта не толькі прыродны фільтр, гэта і прызма часу. Вада з-пад Замкавай гары нясе ў сабе подых тысячагадовай гісторыі Капыля. У 1999 г., падчас святкавання 725-годдзя Капыля і 75-годдзя з дня заснавання раёна, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт правёў асвячэнне крыніцы і першым адпіў жыватворнай вады.
51

Твои бренды, Копыльщина. Замковая гора

25.08.2018
Капыльшчыне ёсць чым і кім ганарыцца. Яна славіцца не толькі маляўнічымі краявідамі, але і працалюбівымі, таленавітымі людзьмі. Мы выбралі ўсяго некалькі так званых брэндаў, якія сімвалізуюць рэгіён далёка за яго межамі. OLYMPUS DIGITAL CAMERA Замкавая гара з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і працягвае заставацца найважнейшым кампазіцыйным акцэнтам нашага горада. Тут не аднойчы праводзіліся археалагічныя раскопкі, якія сведчаць пра старажытнасць Капыля. Існуе паданне, што даўным-даўно на высокай гары, якая і цяпер узвышаецца амаль у цэнтры горада, стаяў замак. Быў ён велічны і моцны: не аднойчы ворагі вярталіся дадому, так і не здолеўшы заваяваць яго. А ўсё таму, што ахоўвалі замак высокія земляныя валы і бурліла каля яго схілаў празрыстымі водамі рака Каменка, якую злая вядзьмарка схавала пад зямлю. Таму старажылы казалі, што калі раскапаць гару Замкавую, то вырвецца Каменка на волю і пакрые сваімі водамі ўсё наваколле. Лічыцца, што ў гары схаваны дзіўныя скарбы.
-- Выберите категорию --