А дакладней, сыры, таму што вызначыць які-небудзь адзін найбольш смачны гатунак амаль немагчыма.

У лінейцы выпускаемай прадукцыі Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» — прызёры і пераможцы розных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў-дэгустацый. Сыры «Расійскі асаблівы», «Расійскі новы», «Белаазёрскі», «Беларускае золата», «Купалаўскі», «Гройцэр малады». У кожнага — свой непаўторны смак. У склад сыроў уваходзяць толькі натуральныя прадукты: малако, закваска, харчовыя дабаўкі. Як кажуць, спрабуйце і выбірайце свой!
Комментарии