Копыльским РОВД разыскивается гражданин Куликовский Артем Болеславович, 11.05.1990 года рождения, уроженец и житель д. Комсомольская Копыльского района, неработающий, ранее судимый.
Всех, кому что-либо известно о местонахождении разыскиваемого, просим сообщить по телефонам: 55-1-47 или 102, МТС: 507-81-95, 760-30-65. Анонимность и вознаграждение гарантируем.
Копыльский РОВД
— Сёлета ў гаспадарцы бульба пасаджана на плошчы 250 га, — адзначае дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Рудакоўскі. – Віды на ўраджай добрыя. Цяпер атрымліваем па 270-290 ц/га. Думаю, узровень мінулага года – каля 10 тыс. тон – павінны дасягнуць.
Адначасова вядзецца і рэалізацыя другога хлеба. Пачыналі яе з 10 тыс. рублёў за кілаграм, зараз прадаюць па тры тыс. Бульба пастаўляецца ў г. Мінск, у абласную клінічную бальніцу, таксама прадаецца праз уласны магазін “Крынічка” ў аг. Старыца.
Пакуль што ўборка вядзецца ўручную, працуюць на ёй у асноўным члены паляводчай брыгады. За дзень накопваецца каля 12-15 тон. Масавая ж уборка пачнецца пасля завяршэння жніва. Тады будуць запушчаны камбайны, прыёмныя бункеры, сартавальныя сталы. Паралельна будзе весціся закладка на захоўванне. Сховішча ў гаспадарцы можа прыняць каля сямі тысяч тон бульбы. Сёлета таксама пачалося будаўніцтва новага на восем тысяч тон, для чаго ўжо праведзены планіровачныя работы.
Для ўборкі бульбы ў гэтым годзе сельгаспрадпрыемствам набыты новы трактар МТЗ-1221 і камбайн нямецкай вытворчасці.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Высокая пажыўнасць дасягаецца за кошт таго, што пры ўборцы зерня ў гэты час у вугляводах, якія ў ім знаходзяцца, да 15% ад сухога рэчыва складае цукар і да 60% — крухмал, а сырая клятчатка прадстаўлена добра засваяльнымі формамі. Але справа не толькі ў энергетычнай каштоўнасці корму. Тут вялікую ролю адыгрывае і часавы фактар. Калі ўзяць пад увагу не вельмі спрыяльнае надвор’е, якое часта перашкаджае падтрымліваць належныя тэмпы ўборачных работ, то выкарыстанне спецыяльных плюшчылак дазваляе па-максімуму без страт весці ўборачную кампанію, ды і ўступіць у яе значна раней.
Менавіта такога прынцыпу прытрымліваюцца ў тых гаспадарках, дзе ўзялі на ўзбраенне найноўшыя дасягненні тэхнічнага прагрэсу і набылі плюшчылкі. У нашым раёне, згодна з інфармацыяй упраўлення райсельгасхарчу, плюшчэннем зерня збожжавых культур займаюцца толькі чатыры сельгаспрадпрыемствы. Калі для ААТ “Старыца-Агра” гэта справа не новая і тут даўно нарыхтоўваюць плюшчанае зерне для кармлення буйной рагатай жывёлы, то ў ААТ “Ціміразеўскі”, напрыклад, фінская плюшчылка “Murska” 1000HD з’явілася ў мінулым годзе і прымянялася для плюшчэння кукурузы. Сёлета ж вырашылі паспрабаваць і з ячменем.
Як расказала заатэхнік гаспадаркі Марыя Гарашчэня, якая ў час нашага наведвання гаспадаркі з’яўлялася адказнай за вядзенне работ, за дзень удавалася ўпакаваць у герметычныя пластыкавыя рукавы да 30 тон вільготнага зерня. Дарэчы, зерне, прызначанае для плюшчэння, не патрабуе папярэдняй ачысткі, у працэсе яго давядзення да патрэбнай кандыцыі выкарыстоўваецца кансервант. Усяго ж у гаспадарцы закладзена на захоўванне 340 тон сплюшчанага зерня.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Гаспадаркамі раёна ўбрана 55,5% плошчаў, намалочана 81 100 тон пры сярэдняй ураджайнасці 39 ц/га.
Лепшыя тэмпы работ паказваюць ААТ “Піянер-Агра” (86%), “Скабін” (75%), “Старыца-Агра” (74%), КСУП “Грозава-агра” (70%). Замыкае раённую зводку РСУП “С “Прамень”, дзе ўбрана толькі 34% плошчаў.
Самая высокая ўраджайнасць у ААТ “Семежава” (52,3 ц/га), “Піянер-Агра” (50,4 ц/га), ААТ “Старыца-Агра” (47 ц/га), ф-ле “Лакнея” (46,3 ц/га), ААТ “Капыльскае” (46 ц/га). Самая нізкая — у ААТ “Мажа-Агра” — 26,8 ц/га.
На дадзены момант на Капыльшчыне налічваецца 8 збожжаўборачных экіпажаў, якія намалацілі 1000 і больш тон зерня, а на адвозцы збажыны вызначыліся 7 вадзіцеляў, якія перавезлі звыш 1000 тон новага ўраджаю.
Паралельна са жнівом ідзе ўборка саломы. Яна прыбрана на 54% да абмалочанай, у тым ліку за апошні дзень — на 1500 га. Звезена 3980 тон спрасаванай саломы. Найбольш паспяхова працуюць ААТ “Піянер-Агра” (80%), КСУП “Доктаравічы” (79%), ААТ “Капыльскае” (73%).
Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ
У Капыльскім раёне вырошчваннем ільну займаюцца ААТ “Скабін” і КСУП “Грозава-агра” (280 гектараў), а Слуцкі льнозавод арандуе землі пад гэту культуру ў ААТ “Праснакі”, “Суворава-агра”, “Мажа-агра”, “Душава”, РСУП “Бабоўня” (усяго — 520 га). Да таго ж, ААТ “Скабін” — адзіная ў раёне элітгаспадарка па вырошчванні насення гэтай важнай сельгаскультуры. У сёлетнім сезоне пад яе занята 128 гектараў, ужо ўбрана звыш 50, намалочана 16 тон.
Як падкрэсліў галоўны аграном Іван Грыбок, лён сёлета вырас нядрэнны. Ня-гледзячы на тое, што была зацяжная зіма, стараліся пасеяць яго ў аптымальныя тэрміны, своечасова правялі барацьбу з пустазеллем, фунгіцыдную апрацоўку, падкормку мікраэлементамі, што і дало належны эфект. Лён — культура далікатная і патрабуе шмат увагі, якую максімальна ўдзяляюць у сельгаспрадпрыемстве. На ўборцы зараз задзейнічаны два ўласныя і адзін са Слуцкага льнозавода камбайны ЛК-4,2. Ужо не першы сезон працуюць на іх маладыя механізатары Андрэй Кучаравы і Аляксандр Кіеня.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА