Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

12

Экран жніва па стане на 6 жніўня 2013 года

07.08.2013
Гаспадаркамі раёна ўбрана 55,5% плошчаў, намалочана 81 100 тон пры сярэдняй ураджайнасці 39 ц/га. Лепшыя тэмпы работ паказваюць ААТ “Піянер-Агра” (86%), “Скабін” (75%), “Старыца-Агра” (74%), КСУП “Грозава-агра” (70%). Замыкае раённую зводку РСУП “С “Прамень”, дзе ўбрана толькі 34% плошчаў. Самая высокая ўраджайнасць у ААТ “Семежава” (52,3 ц/га), “Піянер-Агра” (50,4 ц/га), ААТ “Старыца-Агра” (47 ц/га), ф-ле “Лакнея” (46,3 ц/га), ААТ “Капыльскае” (46 ц/га). Самая нізкая — у ААТ “Мажа-Агра” — 26,8 ц/га. На дадзены момант на Капыльшчыне налічваецца 8 збожжаўборачных экіпажаў, якія намалацілі 1000 і больш тон зерня, а на адвозцы збажыны вызначыліся 7 вадзіцеляў, якія перавезлі звыш 1000 тон новага ўраджаю. Паралельна са жнівом ідзе ўборка саломы. Яна прыбрана на 54% да абмалочанай, у тым ліку за апошні дзень — на 1500 га. Звезена 3980 тон спрасаванай саломы. Найбольш паспяхова працуюць ААТ “Піянер-Агра” (80%), КСУП “Доктаравічы” (79%), ААТ “Капыльскае” (73%). Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей