Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Iльну — вялiкая увага

07.08.2013
Канкурэнтаздольнай і рэнтабельнай павінна стаць ільнаводчая галіна. На гэта настройвае і зацверджаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь комплексны бізнес-план яе развіцця на 2013-2015 гады. У Капыльскім раёне вырошчваннем  ільну займаюцца ААТ “Скабін” і КСУП “Грозава-агра” (280 гектараў), а Слуцкі льнозавод арандуе землі пад гэту культуру ў ААТ “Праснакі”, “Суворава-агра”, “Мажа-агра”, “Душава”, РСУП “Бабоўня” (усяго — 520 га). Да таго ж, ААТ “Скабін” — адзіная ў раёне элітгаспадарка па вырошчванні насення гэтай важнай сельгаскультуры. У сёлетнім сезоне пад яе занята 128 гектараў, ужо ўбрана звыш 50, намалочана 16 тон. Як падкрэсліў галоўны аграном Іван Грыбок, лён сёлета вырас нядрэнны. Ня-гледзячы на тое, што была зацяжная зіма, стараліся пасеяць яго ў аптымальныя тэрміны, своечасова правялі барацьбу з пустазеллем, фунгіцыдную апрацоўку, падкормку мікраэлементамі, што і дало належны эфект. Лён — культура далікатная і патрабуе шмат увагі, якую максімальна ўдзяляюць у сельгаспрадпрыемстве. На ўборцы зараз задзейнічаны два ўласныя і адзін са Слуцкага льнозавода камбайны ЛК-4,2. Ужо не першы сезон працуюць на іх маладыя механізатары Андрэй Кучаравы і Аляксандр Кіеня. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей