Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

17

Перспектыўныя тэхналогіі

07.08.2013
Вучонымі даказана, што зерне ў стадыі малочна-васковай спеласці (25-35% вільготнасці) засвойваецца ў страўніку жывёлы на 96%. Высокая пажыўнасць дасягаецца за кошт таго, што пры ўборцы зерня ў гэты час у вугляводах, якія ў ім знаходзяцца, да 15% ад сухога рэчыва складае цукар і да 60% — крухмал, а сырая клятчатка прадстаўлена добра засваяльнымі формамі. Але справа не толькі ў энергетычнай каштоўнасці корму. Тут вялікую ролю адыгрывае і часавы фактар. Калі ўзяць пад увагу не вельмі спрыяльнае надвор’е, якое часта перашкаджае падтрымліваць належныя тэмпы ўборачных работ, то выкарыстанне спецыяльных плюшчылак дазваляе па-максімуму без страт весці ўборачную кампанію, ды і ўступіць у яе значна раней. Менавіта такога прынцыпу прытрымліваюцца ў тых гаспадарках, дзе ўзялі на ўзбраенне найноўшыя дасягненні тэхнічнага прагрэсу і набылі плюшчылкі. У нашым раёне, згодна з інфармацыяй упраўлення райсельгасхарчу, плюшчэннем зерня збожжавых культур займаюцца толькі чатыры сельгаспрадпрыемствы. Калі для ААТ “Старыца-Агра” гэта справа не новая і тут даўно нарыхтоўваюць плюшчанае зерне для кармлення буйной рагатай жывёлы, то ў ААТ “Ціміразеўскі”, напрыклад, фінская плюшчылка “Murska” 1000HD з’явілася ў мінулым годзе і прымянялася для плюшчэння кукурузы. Сёлета ж вырашылі паспрабаваць і з ячменем. Як расказала заатэхнік гаспадаркі Марыя Гарашчэня, якая ў час нашага наведвання гаспадаркі з’яўлялася адказнай за вядзенне работ, за дзень удавалася ўпакаваць у герметычныя пластыкавыя рукавы да 30 тон вільготнага зерня. Дарэчы, зерне, прызначанае для плюшчэння, не патрабуе папярэдняй ачысткі, у працэсе яго давядзення да патрэбнай кандыцыі выкарыстоўваецца кансервант. Усяго ж у гаспадарцы закладзена на захоўванне 340 тон сплюшчанага зерня. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей