Рэспубліканская грамадская культурная акцыя “Дарогамі вызваліцеляў” пройдзе ў 2013-2014 гадах і будзе прымеркавана да 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Яе ўрачыстае адкрыццё адбылося 23 верасня 2013 года ў г. п. Камарын Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Там прайшла абласная грамадска-палітычная акцыя “Парад Пераможцаў”, святочнае шэсце з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, урачысты мітынг, ускладанне кветак, выступленне роты пачэснага каравула УА “Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь”, акцыя “Марш міру”, спартыўныя спаборніцтвы і святочны канцэрт. 26 верасня падобная ўрачыстасць адбылася і ў г. п. Хоцімск Магілёўскай вобласці. Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных вызваленню Беларусі, запланаваны таксама ва ўсіх абласцях і горадзе Мінску.
Чакаецца правядзенне ўрачыстых сходаў і святочных канцэртаў, запланаваны прыёмы і ўшаноўванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, тэматычныя сустрэчы пісьменнікаў у воінскіх часцях, працоўных калектывах, навучальных установах і бібліятэках. У планах — адкрыццё новых мемарыяльных комплексаў, памятных знакаў, абеліскаў у гонар пераможцаў у Вялікай Айчыннай вайне, а таксама рэканструкцыя раней устаноўленых. Пройдуць лекцыі, конкурсы, мастацкія пленэры, выставы, канцэрты прафесійных і самадзейных калектываў, патрыятычныя акцыі навучэнскай моладзі, “Зорныя паходы” па месцах баявых дзеянняў падчас правядзення аперацыі “Баграціён” з прывядзеннем у парадак месцаў пахаванняў, турыстычныя злёты моладзі.
Значны ўдзел у акцыі прымуць актывісты грамадскага аб’яднання “БРСМ”, якім таксама запланавана шэраг тэматычных мерапрыемстваў.
Шырокая падрыхтоўчая работа да святкавання 70-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будзе праве-дзена і на тэрыторыі Капыльскага раёна. Падчас рэспубліканскай акцыі “Дарогамі пераможцаў” пройдуць мерапрыемствы ва ўсіх установах адукацыі, сельскіх клубах і дамах культуры, бібліятэках і музеях. У падрыхтоўцы да святкавання будуць задзейнічаны актывісты ГА “БРСМ” і РГА “Белая Русь”, раённага Савета ветэранаў, ідэалагічныя работнікі, супрацоўнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў і г. д.
Сярод запланаваных мерапрыемстваў выставы, канцэрты і міні-віншаванні, акцыя па добраўпарадкаванні і ўборцы мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, вечар памяці паэта-земляка Аляксея Коршака “Радзіме радок і жыццё”, паэтычны спектакль “Спытай калі-небудзь у траў”, заключны канцэрт раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці “Няхай памяць гаворыць…”, экскурсійна-турыстычны маршрут “Сцежкамі мужнасці” і многае іншае.
Маргарыта САКОВІЧ
[/caption]
Пад вырошчванне кукурузы сёлета ў РСУП “Бабоўня” адведзена 400 га, з іх 300 – на сілас і зялёную масу, астатнія – на зерне.
Як адзначыў дырэктар сельгаспрадпрыемства Віталь Курачаў, палеткі даюць неблагую ўраджайнасць – з кожнага гектара атрымліваюць звыш 300 цэнтнераў пажыўнага корму. Уборка ж на зерне пачнецца пры поўнай спеласці “каралевы палёў”.
Жніво на сілас вядзе Дзмітрый Клочка на камбайне КВК-800. Ужо другі год ён працуе на гэтай высокапрадукцыйнай тэхніцы. Таму і заданне выконвае штодзень на 170-200%. На адвозцы масы задзейнічаны чатыры адзінкі транспарту.
Уборка вядзецца з захаваннем усіх неабходных тэхналагічных
[caption id="attachment_30149" align="alignright" width="300" caption="Механізатар Дзмітрый Клочка"]
[/caption]
патрабаванняў. Адразу ж ідзе і закладка сіласнай ямы. У сярэднім за дзень пры спрыяльных умовах закладваецца ад 500 да 700 т. Якасць здрабнення і трамбоўка – усё адпавядае норме. Пры воскавай спеласці зерня на камбайн устанаўліваецца корн крэкер для плюшчэння і ўносяцца кансерванты. Дарэчы, як і патрабуецца, трамбоўка вядзецца кругласутачна. Заняты на гэтым відзе работ Ігар Хмялеўскі і Уладзімір Новік на “Амкадоры”. Сочаць за працэсам адказныя спецыялісты гаспадаркі, якія кантралююць вільготнасць і тэмпературу. Пры павышанай вільготнасці да масы дадаецца салома.
Праца на палетках арганізавана на працягу ўсяго светлавога дня. Занятых на ўборцы забяспечваюць двухразовым харчаваннем, а іх работа ацэньваецца годным заробкам.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Нехта з вялікіх сказаў: “Кніга – лепшы сябар чалавека, які ніколі не здрадзіць. Кніга заўсёды скажа праўду ці пакажа правільны шлях да ісціны, нават калі яна змяшчае хлусню”.
Я пагутарыў з людзьмі розных пакаленняў, каб даведацца, як яны адносяцца да кнігі.
Святлана Канстанцінаўна Шыманская, настаўніца-пенсіянерка:
– Для мяне кніга – гэта жыццё. Чытаю па некалькі разоў на дзень. Памятаю, калі вучылася ў школе, наша настаўніца Лілія Пятроўна Маргелава заўсёды казала: “Трэба нюхаць мову – беларускую”. Зараз жа існуе тэндэнцыя замены звычайнай кнігі на электронную. Такую насычаную друкарскім пахам і пераплётам кніжку нічога больш не заменіць, нават гэтыя ўласцівасці прыцягваюць яшчэ больш да чытання. І для мяне, можна смела сказаць, ніводнае кіно не зможа адлюстраваць тое, што адбываецца, таму што падчас чытання я фантазірую і бачу свае сюжэты. Люблю класіку – у гэтай літаратуры такія пытанні, як узаемаадносіны, каханне ці любоў да родных уздымаюцца таксама і сёння.
Настасся ВАРАБЕЙ, прадавец магазіна “Журавушка”:
– Калі выдаецца вольны час, люблю адпачыць за любімай літаратурай. Гэта своеасаблівая разгрузка пасля працоўнага часу. Менавіта дзякуючы кнізе, я адыходжу ад звычайнай штодзённасці ў свет новых ідэй і яскравых думак аўтараў. Наведваю бібліятэку два разы на тыдзень разам з дачкой Палінай, якой яшчэ чатыры гады, але і ёй цікава знаёміцца з кнігамі. Тут, у бібліятэцы, заўсёды ветлівыя супрацоўнікі, якія дапамогуць і падкажуць, на якую новую кнігу можна звярнуць увагу. Люблю пачытаць мастацкую літаратуру розных аўтараў, але выдзяляю для сябе Дар’ю Калініну, Дар’ю Данцову, а таксама пачала чытаць Алега Роя.
Аляксандр Саладуха, вучань 8 класа СШ №3 г. Капыля:
– Для таго, каб папоўніць свой багаж ведаў, я звяртаюся да кнігі. Акрамя школьных падручнікаў, чытаю розныя энцыклапедыі, дзе цікавыя фотаздымкі і матэрыялы. Асабліва люблю даведацца аб авіяцыйнай ваеннай і грамадзянскай тэхніцы. Праз чытанне такой літаратуры адначасова адпачываю і атрымліваю неабходныя для мяне веды. Бывае, што на перапынках у школе “залезу” на старонкі якога-небудзь выдання. Таксама цікава ведаць аб пачатку ХХ ст. і што адбывалася да ўтварэння СССР на нашых землях, таму адкрываю старонкі гістарычных кніг і падручнікаў. Што тычыцца мастацкай літаратуры, то ўвагу аддаю творам пісьменніка-фантаста Жуль Верна.
Павел ШЭІН
Фота аўтара
Поэтому я внедряю активные формы работы: игровые, дискуссионные, клубные. Интересы и потребности конкретного читателя узнаю из бесед, опросов: «Что вы думаете о библиотечных мероприятиях?», «Ваше мнение. Ваши предложения». Привлекая к чтению детей, делаю интригующие обращения: «Можешь ничего не читать, но тогда ничего и не узнаешь». Действуют в нашей библиотеке и книжные выставки: «Хотят знать дети обо всем на свете», «Помогут книги всем интересующимся детям», «В каждой книге – свой секрет».
Библиотека работает по программам «Вместе с книгой мы растем», цель которой – взросление и развитие детей, а также «Строим храм в душах» – целевая программа, благодаря которой стараемся заложить основы православного воспитания. В этом направлении работаем совместно с детским садом, школой, церковью. В библиотеке действуют книжные выставки: «Чтоб не потерять святое что-то», «Эти книги научат вас добру».
На родительском собрании в школе проведены беседы «Научите вашего ребенка читать книги» и «Секреты для взрослых, или Как стать родителями читающего ребенка». Вниманию присутствующих был представлен открытый просмотр литературы «Дорога до духовности». Проводят массовые мероприятия и их инициаторами являются всегда читатели. На мероприятиях, конкурсах ведущими становятся дети. Активизирует детское чтение и ежегодный конкурс «Лето. Книга. Читатель». Во время летних каникул добрыми друзьями библиотеки становятся не только местные ребята, но и дети, приехавшие на каникулы из других населенных пунктов. К их услугам книги, журналы, разные настольные и подвижные игры, занятия в шахматном клубе «Белая ладья». Ребята знают, что подведение итогов конкурса на самого активного читателя и посетителя библиотеки состоится на торжественной линейке в День знаний. В этом году отмечены Надежда Драко из 1 класса, Ирина Неронская – 2 класс, Снежана Макарчук – 5 класс, семиклассница Ксения Апанасевич, Анастасия Шушкевич, Инна Гляд, Анастасия Прокопович из 9 класса. Все дети знают, что чтение книг – это познавательно, занимательно, поучительно, а в книжном храме их всегда встретят с любовью и вниманием.
Нина РОТЬКО, библиотекарь Ванелевичской сельской библиотеки Фото автора