Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

“Дарогамі вызваліцеляў”

23.10.2013
Рэспубліканская грамадская культурная акцыя “Дарогамі вызваліцеляў” пройдзе ў 2013-2014 гадах і будзе прымеркавана да 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яе ўрачыстае адкрыццё адбылося 23 верасня 2013 года ў г. п. Камарын Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Там прайшла абласная грамадска-палітычная акцыя “Парад Пераможцаў”, святочнае шэсце з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, урачысты мітынг, ускладанне кветак, выступленне роты пачэснага каравула УА “Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь”, акцыя “Марш міру”, спартыўныя спаборніцтвы і святочны канцэрт. 26 верасня падобная ўрачыстасць адбылася і ў г. п. Хоцімск Магілёўскай вобласці. Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных вызваленню Беларусі, запланаваны таксама ва ўсіх абласцях і горадзе Мінску. Чакаецца правядзенне ўрачыстых сходаў і святочных канцэртаў, запланаваны прыёмы і ўшаноўванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, тэматычныя сустрэчы пісьменнікаў у воінскіх часцях, працоўных калектывах, навучальных установах і бібліятэках. У планах — адкрыццё новых мемарыяльных комплексаў, памятных знакаў, абеліскаў у гонар пераможцаў у Вялікай Айчыннай вайне, а таксама рэканструкцыя раней устаноўленых. Пройдуць лекцыі, конкурсы, мастацкія пленэры, выставы, канцэрты прафесійных і самадзейных калектываў, патрыятычныя акцыі навучэнскай моладзі, “Зорныя паходы” па месцах баявых дзеянняў падчас правядзення аперацыі “Баграціён” з прывядзеннем у парадак месцаў пахаванняў, турыстычныя злёты моладзі. Значны ўдзел у акцыі прымуць актывісты грамадскага аб’яднання “БРСМ”, якім таксама запланавана шэраг тэматычных мерапрыемстваў. Шырокая падрыхтоўчая работа да святкавання 70-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будзе праве-дзена і на тэрыторыі Капыльскага раёна. Падчас рэспубліканскай акцыі “Дарогамі пераможцаў” пройдуць мерапрыемствы ва ўсіх установах адукацыі, сельскіх клубах і дамах культуры, бібліятэках і музеях. У падрыхтоўцы да святкавання будуць задзейнічаны актывісты ГА “БРСМ” і РГА “Белая Русь”, раённага Савета ветэранаў, ідэалагічныя работнікі, супрацоўнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў і г. д. Сярод запланаваных мерапрыемстваў выставы, канцэрты і міні-віншаванні, акцыя па добраўпарадкаванні і ўборцы мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, вечар памяці паэта-земляка Аляксея Коршака “Радзіме радок і жыццё”, паэтычны спектакль “Спытай калі-небудзь у траў”, заключны канцэрт раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці “Няхай памяць гаворыць…”, экскурсійна-турыстычны маршрут “Сцежкамі мужнасці” і многае іншае. Маргарыта САКОВІЧ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей