Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Лепшы сябар чалавека

16.09.2013
Нехта з вялікіх сказаў: “Кніга – лепшы сябар чалавека, які ніколі не здрадзіць. Кніга заўсёды скажа праўду ці пакажа правільны шлях да ісціны, нават калі яна змяшчае хлусню”. Я пагутарыў з людзьмі розных пакаленняў, каб даведацца, як яны адносяцца да кнігі. Святлана Канстанцінаўна Шыманская, настаўніца-пенсіянерка: – Для мяне кніга – гэта жыццё. Чытаю па некалькі разоў на дзень. Памятаю, калі вучылася ў школе, наша настаўніца Лілія Пятроўна Маргелава заўсёды казала: “Трэба нюхаць мову – беларускую”. Зараз жа існуе тэндэнцыя замены звычайнай кнігі на электронную. Такую насычаную друкарскім пахам і пераплётам кніжку нічога больш не заменіць, нават гэтыя ўласцівасці прыцягваюць яшчэ больш да чытання. І для мяне, можна смела сказаць, ніводнае кіно не зможа адлюстраваць тое, што адбываецца, таму што падчас чытання я фантазірую і бачу свае сюжэты. Люблю класіку – у гэтай літаратуры такія пытанні, як узаемаадносіны, каханне ці любоў да родных уздымаюцца таксама і сёння. Настасся ВАРАБЕЙ, прадавец магазіна “Журавушка”: – Калі выдаецца вольны час, люблю адпачыць за любімай літаратурай. Гэта своеасаблівая разгрузка пасля працоўнага часу. Менавіта дзякуючы кнізе, я адыходжу ад звычайнай штодзённасці ў свет новых ідэй і яскравых думак аўтараў. Наведваю бібліятэку два разы на тыдзень разам з дачкой Палінай, якой яшчэ чатыры гады, але і ёй цікава знаёміцца з кнігамі. Тут, у бібліятэцы, заўсёды ветлівыя супрацоўнікі, якія дапамогуць і падкажуць, на якую новую кнігу можна звярнуць увагу. Люблю пачытаць мастацкую літаратуру розных аўтараў, але выдзяляю для сябе Дар’ю Калініну, Дар’ю Данцову, а таксама пачала чытаць Алега Роя. Аляксандр Саладуха, вучань 8 класа СШ №3 г. Капыля: – Для таго, каб папоўніць свой багаж ведаў, я звяртаюся да кнігі. Акрамя школьных падручнікаў, чытаю розныя энцыклапедыі, дзе цікавыя фотаздымкі і матэрыялы. Асабліва люблю даведацца аб авіяцыйнай ваеннай і грамадзянскай тэхніцы. Праз чытанне такой літаратуры адначасова адпачываю і атрымліваю неабходныя для мяне веды. Бывае, што на перапынках у школе “залезу” на старонкі якога-небудзь выдання. Таксама цікава ведаць аб пачатку ХХ ст. і што адбывалася да ўтварэння СССР на нашых землях, таму адкрываю старонкі гістарычных кніг і падручнікаў. Што тычыцца мастацкай літаратуры, то ўвагу аддаю творам пісьменніка-фантаста Жуль Верна. Павел ШЭІН Фота аўтара      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей