Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Кукуруза - на пажыўны корм

16.09.2013
[caption id="attachment_30147" align="alignleft" width="300" caption="Ідзе ўборка кукурузы на сілас"][/caption] Пад вырошчванне кукурузы сёлета ў РСУП “Бабоўня” адведзена 400 га, з іх 300 – на сілас і зялёную масу, астатнія – на зерне. Як адзначыў дырэктар сельгаспрадпрыемства Віталь Курачаў, палеткі даюць неблагую ўраджайнасць – з кожнага гектара атрымліваюць звыш 300 цэнтнераў пажыўнага корму. Уборка ж на зерне пачнецца пры поўнай спеласці “каралевы палёў”. Жніво на сілас вядзе Дзмітрый Клочка на камбайне КВК-800. Ужо другі год ён працуе на гэтай высокапрадукцыйнай тэхніцы. Таму і заданне выконвае штодзень на 170-200%. На адвозцы масы задзейнічаны чатыры адзінкі транспарту. Уборка вядзецца з захаваннем усіх неабходных тэхналагічных [caption id="attachment_30149" align="alignright" width="300" caption="Механізатар Дзмітрый Клочка"][/caption] патрабаванняў. Адразу ж ідзе і закладка сіласнай ямы. У сярэднім за дзень пры спрыяльных умовах закладваецца ад 500 да 700 т. Якасць здрабнення і трамбоўка – усё адпавядае норме. Пры воскавай спеласці зерня на камбайн устанаўліваецца корн крэкер для плюшчэння і ўносяцца кансерванты. Дарэчы, як і патрабуецца, трамбоўка вядзецца кругласутачна. Заняты на гэтым відзе работ Ігар Хмялеўскі і Уладзімір Новік на “Амкадоры”. Сочаць за працэсам адказныя спецыялісты гаспадаркі, якія кантралююць вільготнасць і тэмпературу. Пры павышанай вільготнасці да масы дадаецца салома. Праца на палетках арганізавана на працягу ўсяго светлавога дня. Занятых на ўборцы забяспечваюць двухразовым харчаваннем, а іх работа ацэньваецца годным заробкам. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей