[/caption]
Менавіта гэты саюз моладзі ствараў лепшыя старонкі гісторыі нашай дзяржавы, даваў пуцёўку ў жыццё. Дзякуючы ВЛКСМ многія юнакі і дзяўчаты змаглі адчуць сваю карыснасць і значнасць для грамадства.
Сёння традыцыі камсамола працягвае грамадскае аб’яднанне “БРСМ”. Ідэйна-патрыятычнае выхаванне юнакоў і дзяўчат, фарміраванне ў іх грамадзянскай пазіцыі і павышэнне сацыяльнай актыўнасці сталі прыярытэтнымі напрамкамі ў дзейнасці сучаснага маладзёжнага саюза. Апорай райкама “БРСМ” з’яўляюцца пярвічкі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, па надзвычайных сітуацыях, прафесіянальна-тэхнічнага каледжа, ЦБП №609 ААТ “ААБ Беларусбанк”, філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” і інш. У рамках святкавання юбілею ВЛКСМ у раёне, як і ў вобласці, рэспубліцы, запланаваны шэраг мерапрыемстваў, акцый. Першае маштабнае мерапрыемства праходзіць сёння ў г. Узда. 30 юнакоў і дзяўчат з прафесіянальна-тэхнічнага каледжа, СШ №2 г. Капыля прымаюць удзел у абласной экалагічнай акцыі “Маладосць. Традыцыі. Будучыня”, прымеркаванай да 50-годдзя студатрадаўскага руху Рэспублікі Беларусь і 95-годдзя Усесаюзнага камсамола. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
Паспрабуем разабрацца, якія плюсы плавання прымушаюць некалькі разоў на тыдзень ісці ў басейн. Вывучаючы карысць ад гэтых водных працэдур, я для сябе адзначыў проста безліч станоўчых момантаў! Судзіце самі…
Лечыць без лекаў
Плаванне паляпшае работу сардэчна-сасудзістай сістэмы, умацоўвае ўсе мышцы, добра ўплывае на работу ўнутраных органаў і эмацыянальны стан чалавека. Да таго ж, яно эфектыўна здымае стрэс, паслабляе ці ўвогуле здымае стомленасць, павялічвае эластычнасць скураных пакроваў, а супраціўленне вады дзейнічае падобна дасведчанаму масажысту. Плаванне не толькі ўмацоўвае мышцы, але і лечыць некаторыя захворванні. Медыцынскія работнікі адзначаюць: водныя працэдуры і актыўны адпачынак на вадзе даюць лячэбны эфект пры гіпертанічнай хваробе, праблемах з пазваночнікам, астэахандрозе, варыкозным пашырэнні вен, пры болях у суставах.
Узніміце настрой і… зменшыце вагу!
Дзякуючы фізічным нагрузкам, якія атрымліваеш у вадзе, вы будзеце сябе лепш адчуваць, лепш спаць уначы і знаходзіцца ў выдатным настроі днём. З-за супраціўлення вады пры плаванні мы страчваем больш калорый на пераадоленне значна меншай адлегласці, чым на сушы. Менавіта таму барацьбу з лішнімі кілаграмамі і гіпадынаміяй лепш за ўсё праводзіць у водным асяроддзі. За гадзіну, праведзеную ў вадзе, можна страціць да 500 кілакалорый. Прахалодная вада стымулюе больш актыўны рух крыві і паскарэнне метабалічных працэсаў. Таму запасы лішняга тлушчу пры водных працэдурах змяншаюцца больш прыкметна.
Усё роўна, які з відаў плавання прыйдзецца вам больш па душы - гэта можа быць павольнае пераадоленне невялікіх адлегласцей ці актыўныя трэніроўкі. Любое знаходжанне ў вадзе выдатна адлюстроўваецца на рабоце нашага арганізма і дае адпачынак пазваночніку.
Дыхайце глыбей
Умераная фізічная нагрузка, якую атрымлівае плывец, карысная і малым дзецям, і людзям паважанага ўзросту. Бо плаванне прыраўноўваецца да аэробных трэніровак, яно памяншае крывяны ціск, а сэрца становіцца больш вынослівым. Кроў рухаецца па сасудах значна інтэнсіўней і паступае ў самыя дробныя капіляры, што дапамагае нашаму арганізму паўнацэнна функцыянаваць. Рухаючыся ў вадзе, мы дыхаем раўней і глыбей. Кісларод актыўна паступае ў кроў і сілкуе кожную клетку нашага цела.
Грацыя і пластыка
У вадзе мы атрымліваем магчымасць для добрай расцяжкі. Мышцы, суставы і, самае галоўнае, пазваночнік становяцца больш
гнуткімі. Плаўныя, мерныя рухі дапамагаюць не павялічваць аб’ём нашых мышцаў, а расцягваць іх. Умеранасць нагрузкі пры плаванні і супраціўленні вады здымае напругу. Пры плаванні практычна адсутнічаюць рэзкія ўдары і рыўкі.
Карысна для дзяцей
Акрамя чыста медыцынскіх сведчанняў, можна адзначыць і псіхалагічную карысць плавання. Дзіця, з маленства прывучанае да вады, не баіцца плаваць. Гэта акажа яму ў далейшым добрую паслугу. Прынамсі, у яго не будзе лішняга комплексу і непрыемных сітуацый з пераадоленнем водных перашкод. Адпачынак ля вады і на вадзе добра здымае стрэс, які мае асаблівасць назапашвацца і прыводзіць да неўратычных захворванняў.
Плюсы плавання высвятляў Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
[/caption]
Арганізатары мерапрыемства, якімі сёлета выступілі Капыльскі ваенны камісарыят, райкам ГА “БРСМ”, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, штогод прытрымліваюцца гэтай добрай традыцыі, якая прымеркавана да Дня маці.
У зале навучальнай установы для запрошаных быў прадэманстраваны фільм, які расказваў пра баявую моц беларускай арміі, сучасную тэхніку, што знаходзіцца на ўзбраенні. Многія жанчыны са слязамі на вачах сачылі за відэасюжэтам, хутчэй за ўсё ўзгадваючы пра сваіх сыноў.
[caption id="attachment_30871" align="aligncenter" width="304" caption="Протаіерэй Сергій Чарны"]
[/caption]
Пра святкаванне Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дня маці, ролю сям’і ў выхаванні дзяцей расказалі Благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны (на здымку) і настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга в. Кіявічы іерэй Павел Брагін.
[caption id="attachment_30872" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі свята"]
[/caption]
Матулям, якія завіталі на сустрэчу, словы ўдзячнасці ваеннага камісара Капыльскага раёна за выхаванне сыноў агучыў яго намеснік, начальнік мабілізацыйнай групы, маёр Сяргей Маргалік. Ён падкрэсліў, што гэта свята, як і сама сустрэча, — пацвярджэнне глыбокай павагі і пакланенне перад святасцю ролі маці — сімвала любові, шчодрасці сэрца, самаадданасці і працавітасці. Са свайго боку ваенны камісарыят робіць усё для таго, каб бацькі дачакаліся сваіх сыноў моцнымі як маральна, так і фізічна. Днямі на адрас райваенкамата прыйшлі Падзякі камандзіраў вайсковых часцей, дзе служаць капыльскія юнакі. Пад шчодрыя апладысменты прысутных іх атрымалі маці Максіма Несцера, Аляксандра Галузы, Дзмітрыя Грыбка, Аляксандра Карпялені, Максіма Шульгі з г. Капыля, Віталя Чыгіра, Арцёма Барынава з аг. Цімкавічы, Аляксандра Выскваркі, Іллі Наяровіча, Аляксандра Сінкевічуса з аг. Жыліхава, Івана Плахоцкага з в. Гразавок, Юрыя Максімава з в. Праснакі, Дзяніса і Яўгена Квяткоўскіх з в. Дусаеўшчына. Выконваючая абавязкі першага сакратара РК ГА “БРСМ” Вікторыя Шостак уручыла жанчынам кветкі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ.
Фота аўтара
14 кастрычніка адбылася абласная селектарная нарада і пасяджэнне раённага штаба па недапушчэнні заносу афрыканскай чумы свіней (АЧС) на тэрыторыю Мінскай вобласці і Капыльскага раёна ў прыватнасці.
Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, яго першы намеснік начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, галоўны ветэрынарны ўрач раёна Леанід Паляшчук, галоўны санітарны ўрач раёна Аляксей Кароль, прадстаўнікі лясгаса, райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў. А таксама былі запрошаны кіраўнікі ААТ “Капыльскае” і гаспадарак, дзе засталося нязначнае пагалоўе свіней, якія не дасягнулі мінімальнай здатачнай вагі для рэалізацыі на мясакамбінаты.
Як паведаміў галоўны ветурач раёна Леанід Паляшчук, на 1 студзеня 2013 года ў раёне налічвалася 12 свінагадоўчых гаспадарак з 16-тысячным пагалоўем, зараз жа 9. Ліквідаваны дзве свінафермы ў ААТ “Скабін” і КСУП “С “Лясное”. Згодна з графікам Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама ідзе планамерная здача дробнатаварнага пагалоўя на мясакамбінаты.
Па-ранейшаму галоўнай задачай з’яўляецца недапушчэнне наяўнасці пагалоўя ў пяцікіламетровай зоне ад свінакомплексаў, г. зн. забеспячэнне біялагічнай абароны комплексу ААТ “Капыльскае”, дзе налічваецца звыш 32 тысяч галоў. Таму работы па скарачэнні колькасці свіней у прыватным сектары павінны прадаўжацца.
З-за таго, што асноўнай крыніцай распаўсюджвання інфекцыі з’яўляюцца дзікі, дадзена даручэнне кіраўніцтву лясгаса і РАС Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў узмацніць работу па скарачэнні колькасці дзікіх свіней. З запланаваных 450 галоў забіта 38% да неабходнага.
Члены штаба звяртаюцца да жыхароў раёна з заклікам не павялічваць пагалоўе свіней і праявіць грамадзянскую пазіцыю па абароне раёна ад асабліва небяспечных хвароб жывёлы.
Сяргей КОЗЕЛ