Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

На палетках раёна (CMigrator copy 5)

19.10.2024
(па даных упраўлення райсельгасхарчу па стане на 22 кастрычніка 2013 года) Уборачныя работы ў гаспадарках раёна ідуць да свайго завяршэння. Выкапана бульба, якой сабрана 22822,3 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 256 ц/га. На 80% выканана заданне па ўборцы цукровых буракоў: з 4628 га выбралі 178 186 тон салодкіх караняплодаў, ураджайнасць склала 385 ц/га. Яшчэ працягваюцца работы на кукурузных палетках, дзе ідзе абмалот кукурузнага зерня. З запланаваных 5632 га ўбрана 4237 га, або 75,2%. Ураджайнасць культуры — 78 ц/га і ўжо назапашана 33 107 тон. Тры сельгаспрадпрыемствы займаліся плюшэннем зерня: ААТ “Старыца-Агра” — 3021 тона, ААТ “Семежава” — 1238 тон, ААТ “Піянер-Агра” — 70 тон. Ідзе пад’ём зябліва. Усяго неабходна заараць пад зіму 32 253 га — заданне выканана на 29,3%. Найбольш паспяхова працуюць у ЗАТ “Жыліхава” (92%), ААТ “Малінава” (87,3%), ААТ “Піянер-Агра” (69%), ААТ “Ціміразеўскі” (58%). Вядзецца нарыхтоўка і вывазка арганікі. На названую дату пад яравую сяўбу бягучага года назапашана 210 553 тоны ўгнаенняў (33% да запланаванага), вывезена 166 979 тон, або 26%, унесена — 84 206 тон (50% ад вывезенага). Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

Салодкі корань патрабуе аператыўнасці

19.10.2024
Выкопванне цукровых буракоў у ААТ “Ціміразеўскі” вядзецца кругласутачна, у дзве змены. А таму лічаныя дні засталіся да завяршэння ўборкі важнай сельскагаспадарчай культуры. З пасеяных 670 га салодкія караняплоды ўжо выкапаны больш чым на 600 га. [caption id="attachment_31002" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе пагрузка буракоў"][/caption]

— Сёлета ў параўнанні з мінулымі гадамі мы працуем больш аператыўна, — адзначае галоўны аграном сельгас-прадпрыемства Віталь Платун. — Раней уборка цукровых буракоў у нас працягвалася да сярэдзіны лістапада. Зараз жа, думаю, да канца кастрычніка павінны адгрузіць усю прадукцыю. Пачалі выкопваць караняплоды ў першыя тэрміны ўборкі, прыкладна з 14 верасня.

[caption id="attachment_31003" align="aligncenter" width="443" caption="Механізатар П. Чапляеў."][/caption] Ураджайнасць цукровых буракоў на ціміразеўскіх палетках сёлета радуе — атрымліваюць у сярэднім каля 400 ц/га. Цукрыстасць таксама высокая — 17,2-17,3% (пры базіснай 16%). У дзень пастаўляецца дзяржаве каля 1200 т прадукцыі (увогуле плануецца здаць каля 27 тысяч тон). Вывазка арганізавана на самым высокім узроўні. Бывае, што аўтамабілі нават выстройваюцца ў чаргу па салодкі корань. Пастаўляюцца буракі на Цімкавіцкі буракапрыёмны пункт і непасрэдна на Слуцкі цукроварафінадны камбінат. На адвозцы ў асноўным занята тэхніка камбіната і  прыватныя грузаперавозчыкі. Па 50-60 машын у дзень загружае на сваім “Амкадоры” Сяргей Шугалей. [caption id="attachment_31004" align="aligncenter" width="443" caption="В. Платун і С. Шугалей."][/caption] На камбайне “Холмер” механізатары Павел Чапляеў і Канстанцін Маглыш апрацоўваюць у сярэднім за суткі звыш 25 га. На падборцы караняплодаў заняты наёмныя сезонныя работнікі. — Адзначу, што работы ў нашай гаспадарцы вядуцца на належным узроўні, — падкрэслівае намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Галіна Бярозка. — Каб хутчэй закончыць уборку, арганізавалі дзвюхзменнае выкопванне. На адвозцы працоўны дзень доўжыцца з сямі гадзін раніцы да дзевяці вечара. Занятыя на работах забяспечваюцца двухразовым гарачым харчаваннем. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА        

Миграция не эмиграция

19.10.2024
«Я переезжаю на постоянное место жительства из одного города Беларуси в другой. Как мне снять автомобиль с учета и поставить на учет в другом городе? В течение какого времени нужно это сделать после получения отметки о прописке? Сколько времени автомобиль может эксплуатироваться с транзитными номерами? И как быть с техосмотром, который я проходил  месяц назад?» В связи с переездом на постоянное место жительства в другой город вам необходимо снять автомобиль с учета в связи с изменением места жительства. По приезде в новый населенный пункт вам прежде всего необходимо зарегистрироваться по месту жительства (прописаться), после чего поставить автомобиль на учет. Транзитные регистрационные знаки действительны в течение трех месяцев. В случае, если собственник автомобиля не меняется, отметка о прохождении техосмотра переносится в новый сертификат при наличии диагностической карты.  

Мыть или не мыть? вот в чем вопрос

19.10.2024
«Обязательно ли мыть двигатель перед ТО, если его  номер не указан в техпаспорте, а номер кузова нанесен под лобовым стеклом? Специалисты не советуют мыть двигатель из-за возможных проблем с «электрикой». Спасибо». В соответствии с постановлением Совета Министров Республики Беларусь № 630 от 30 апреля 2008 г.  «Положение о порядке проведения государственного технического осмотра транспортных средств и их допуска к участию в дорожном движении» транспортное средство предоставляется на диагностическую станцию в чистом виде. То есть данное требование распространяется на внешний вид не только кузова, но и двигателя.  

Техосмотр по новым правилам

19.10.2024
С 1 ноября в Беларуси вступят в силу новые требования к автомобилям, проходящим техосмотр. Отныне экологические параметры автомобилей белорусов будут проверять по европейским нормам. При измерении вы- броса загрязняющих веществ в отработанных газах фактические показатели будут сравниваться с европейским экологическим стандартом автомобиля. Если таковой не указан, оценку проведут относительно предельно допустимых значений, указанных в отношении автомобилей, имеющих первый экологический класс. Переход на новые требования позволит проводить оценку вредного воздействия автомобилей на окружающую среду. Также изменятся требования к такси. При техосмотре будет уделено повышенное внимание внешнему виду автомобилей, а именно состоянию салона и комплектации. Кроме того, теперь техосмотр придется проводить для мопедов, скутеров, а также для квадроциклов.  
Страница 123 из 1058