Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

На палетках раёна (CMigrator copy 5)

23.10.2013
(па даных упраўлення райсельгасхарчу па стане на 22 кастрычніка 2013 года) Уборачныя работы ў гаспадарках раёна ідуць да свайго завяршэння. Выкапана бульба, якой сабрана 22822,3 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 256 ц/га. На 80% выканана заданне па ўборцы цукровых буракоў: з 4628 га выбралі 178 186 тон салодкіх караняплодаў, ураджайнасць склала 385 ц/га. Яшчэ працягваюцца работы на кукурузных палетках, дзе ідзе абмалот кукурузнага зерня. З запланаваных 5632 га ўбрана 4237 га, або 75,2%. Ураджайнасць культуры — 78 ц/га і ўжо назапашана 33 107 тон. Тры сельгаспрадпрыемствы займаліся плюшэннем зерня: ААТ “Старыца-Агра” — 3021 тона, ААТ “Семежава” — 1238 тон, ААТ “Піянер-Агра” — 70 тон. Ідзе пад’ём зябліва. Усяго неабходна заараць пад зіму 32 253 га — заданне выканана на 29,3%. Найбольш паспяхова працуюць у ЗАТ “Жыліхава” (92%), ААТ “Малінава” (87,3%), ААТ “Піянер-Агра” (69%), ААТ “Ціміразеўскі” (58%). Вядзецца нарыхтоўка і вывазка арганікі. На названую дату пад яравую сяўбу бягучага года назапашана 210 553 тоны ўгнаенняў (33% да запланаванага), вывезена 166 979 тон, або 26%, унесена — 84 206 тон (50% ад вывезенага). Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей