Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Слаўныя традыцыі камсамола працягвае БРСМ

26.10.2013
29 кастрычніка спаўняецца 95 гадоў з дня стварэння самай масавай у нядаўнім мінулым грамадска-палітычнай арганізацыі краіны — камсамола. [caption id="attachment_31051" align="aligncenter" width="443" caption="Пасяджэнне бюро раённага камітэта ГА “БРСМ” вядзе в. а. першага сакратара Вікторыя Шостак."][/caption]

Менавіта гэты саюз моладзі ствараў лепшыя старонкі гісторыі нашай дзяржавы, даваў пуцёўку ў жыццё. Дзякуючы ВЛКСМ многія юнакі і дзяўчаты змаглі адчуць сваю карыснасць і значнасць для грамадства.

Сёння традыцыі камсамола працягвае грамадскае аб’яднанне “БРСМ”. Ідэйна-патрыятычнае выхаванне юнакоў і дзяўчат, фарміраванне ў іх грамадзянскай пазіцыі і павышэнне сацыяльнай актыўнасці сталі прыярытэтнымі напрамкамі ў дзейнасці сучаснага маладзёжнага саюза. Апорай райкама “БРСМ” з’яўляюцца пярвічкі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, па надзвычайных сітуацыях, прафесіянальна-тэхнічнага каледжа, ЦБП №609 ААТ “ААБ Беларусбанк”, філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” і інш. У рамках святкавання юбілею ВЛКСМ у раёне, як і ў вобласці, рэспубліцы, запланаваны шэраг мерапрыемстваў, акцый. Першае маштабнае мерапрыемства праходзіць сёння ў г. Узда. 30 юнакоў і дзяўчат з прафесіянальна-тэхнічнага каледжа, СШ №2 г. Капыля  прымаюць удзел у абласной экалагічнай акцыі “Маладосць. Традыцыі. Будучыня”,  прымеркаванай  да  50-годдзя студатрадаўскага  руху  Рэспублікі Беларусь і 95-годдзя Усесаюзнага камсамола. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара      

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей