Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Актуальнасць праблемы застаецца

18.10.2013
14 кастрычніка адбылася абласная селектарная нарада і пасяджэнне раённага штаба па недапушчэнні заносу афрыканскай чумы свіней (АЧС) на тэрыторыю Мінскай вобласці і  Капыльскага раёна ў прыватнасці. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, яго першы намеснік начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, галоўны ветэрынарны ўрач раёна Леанід Паляшчук, галоўны санітарны ўрач раёна Аляксей Кароль, прадстаўнікі лясгаса, райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў. А таксама былі запрошаны кіраўнікі ААТ “Капыльскае” і гаспадарак, дзе засталося нязначнае пагалоўе свіней, якія не дасягнулі мінімальнай здатачнай вагі для рэалізацыі на мясакамбінаты. Як паведаміў галоўны ветурач раёна Леанід Паляшчук, на 1 студзеня 2013 года ў раёне налічвалася 12 свінагадоўчых гаспадарак з 16-тысячным пагалоўем, зараз жа 9. Ліквідаваны дзве свінафермы ў ААТ “Скабін” і КСУП “С “Лясное”. Згодна з графікам Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама ідзе планамерная здача дробнатаварнага пагалоўя на мясакамбінаты. Па-ранейшаму галоўнай задачай з’яўляецца недапушчэнне наяўнасці пагалоўя ў пяцікіламетровай зоне ад свінакомплексаў, г. зн. забеспячэнне біялагічнай абароны комплексу ААТ “Капыльскае”, дзе налічваецца звыш  32 тысяч галоў. Таму работы па скарачэнні колькасці свіней у прыватным сектары павінны прадаўжацца. З-за таго, што асноўнай крыніцай распаўсюджвання інфекцыі з’яўляюцца дзікі, дадзена даручэнне кіраўніцтву лясгаса і РАС Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў узмацніць работу па скарачэнні колькасці дзікіх свіней. З запланаваных 450 галоў забіта 38%  да неабходнага. Члены штаба звяртаюцца да жыхароў раёна з заклікам не павялічваць пагалоўе свіней і праявіць грамадзянскую пазіцыю па абароне раёна ад асабліва небяспечных хвароб жывёлы. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей