З мэтай забеспячэння санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва раёна і выконваючы распараджэнне старшыні Капыльскага райвыканкама №187 ад 16 ліпеня 2013 года “Аб падрыхтоўцы да эпідэмічнага сезона па захворванні на вострыя рэспіраторныя інфекцыі 2013-2014 гадоў” у раёне праводзіцца імунізацыя насельніцтва супраць грыпу.
У бягучым перадэпідэмічным сезоне за кошт сродкаў рэспубліканскага, мясцовага бюджэтаў, прадпрыемстваў, арганізацый і асабістых сродкаў грамадзян плануецца зрабіць прышчэпкі 12 096 чалавекам, што складзе 39,06% насельніцтва Капыльшчыны.
Як паведаміў галоўны санітарны ўрач раёна Аляксей Кароль, па стане на 24 кастрычніка 2013 года па раёне ахоплены іму-нізацыяй супраць грыпу 9611 чалавек (30,99% усяго насельніцтва). З гэтай колькасці дзеці – 2007, у тым ліку ва ўзросце ад 6 месяцаў да трох гадоў – 88. За кошт рэспуб-ліканскага бюджэту прышчэплены 6624 чалавекі, мясцовага – 2519, прадпрыемстваў і арганізацый – 406, за асабістыя сродкі – 62 чалавекі.
Кантроль за арганізацыяй імунізацыі працягваецца.
Сяргей КОЗЕЛ
[/caption]
Дорожки еще не все выстроены, но фонари в нужных местах уже поставлены. Теперь электрики приводят их в нужное состояние – налажены провода подачи энергии и повешены плафоны. Заметно преображается парк – в некоторых местах уже установлены скамейки.
[caption id="attachment_31141" align="aligncenter" width="443" caption="10 октября"]
[/caption]
Надо сказать, что каждый день в этом районе появляется что-то новое. Пойма реки меняется прямо на глазах. Не за горами тот час, когда это место станет любимым не только для копылян, но и гостей нашего города.
[caption id="attachment_31142" align="aligncenter" width="443" caption="11 октября"]
[/caption]
[caption id="attachment_31143" align="aligncenter" width="443" caption="28 октября"]
[/caption]
Павел ШЕИН
[/caption]
Вялікая стаўка робіцца на новую даільную залу, якая была запушчана ў дзеянне паўтара месяца таму. Падабраны лепшыя кадры, пакуль што тут працуюць дзве даяркі – Жанна Чаркас і Любоў Дворнікава. На дадзены момант яны абслугоўваюць 130 цялушак, 82 з якіх ужо расцяліліся. Вынікі па даільнай зале даволі добрыя: тут атрымліваюць ад адной навацельнай каровы па 22,5 кг малака. Плануецца, што да канца года яшчэ расцеляцца галоў 40, а гэта таксама дасць пэўныя зрухі.
– З першага дня збояў у новай даільнай зале няма, – падкрэслівае дырэктар ААТ “Скабін” Віктар Станкевіч. – Тут не ўзнікае ніякіх праблем ні з кармленнем, ні з асемяненнем. Усе працэсы знаходзяцца на пастаянным кантролі зоаветслужбы. Адаптацыя цялушак адбылася даволі хутка. З самага пачатку арганізавалі трохразовае даенне. Зала кампактная, усе будаўнічыя работы праведзены якасна, у чым вялікая заслуга ДУП “ПМК-194”. З уводам другога кароўніка ў наступным годзе, думаю, вернемся на ранейшыя пазіцыі (даіцца ў блоку будуць ужо 400 галоў). [caption id="attachment_31137" align="aligncenter" width="443" caption="Будынак новай МТФ"]
[/caption]
Адной з прычын праблемнай сітуацыі, якая склалася ў ААТ “Скабін”, Віктар Станкевіч лічыць высокі працэнт выбракоўкі цялушак (42-45%) па прычыне хвароб канечнасцей. Цяпер жа, пасля пераходу на беспрывязное ўтрыманне ў новым памяшканні, пакуль што не выбракавана ніводная галава. Якаснае выдойванне новай дойкай, а таксама адсутнасць у памяшканні старадойных кароў палепшыла сітуацыю і з захворваннямі на мастыт.
На сёння гаспадарка ўжо прадае малака больш, чым на гэту дату летась (+2665 кг да 2012 года), павялічваецца валавы надой за дзень, у параўнанні з леташнім узрастае таварнасць малака. На дадзены момант у сельгаспрадпрыемстве налічваецца 700 кароў, за апошнія паўтара года дойны статак павялічыўся на 80 галоў.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА