Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Імунізацыя супраць грыпу працягваецца

30.10.2013
З мэтай забеспячэння санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва раёна і выконваючы распараджэнне старшыні Капыльскага райвыканкама №187 ад 16 ліпеня 2013 года “Аб падрыхтоўцы да эпідэмічнага сезона па захворванні на вострыя рэспіраторныя інфекцыі 2013-2014 гадоў” у раёне праводзіцца імунізацыя насельніцтва супраць грыпу. У бягучым перадэпідэмічным сезоне за кошт сродкаў рэспубліканскага, мясцовага бюджэтаў, прадпрыемстваў, арганізацый і асабістых сродкаў грамадзян плануецца зрабіць прышчэпкі 12 096 чалавекам, што складзе 39,06% насельніцтва Капыльшчыны. Як паведаміў галоўны санітарны ўрач раёна Аляксей Кароль, па стане на 24 кастрычніка 2013 года па раёне ахоплены іму-нізацыяй супраць грыпу 9611 чалавек (30,99% усяго насельніцтва). З гэтай колькасці дзеці – 2007, у тым ліку ва ўзросце ад 6 месяцаў да трох гадоў – 88. За кошт рэспуб-ліканскага бюджэту прышчэплены 6624 чалавекі, мясцовага – 2519, прадпрыемстваў і арганізацый – 406, за асабістыя сродкі – 62 чалавекі. Кантроль за арганізацыяй імунізацыі працягваецца. Сяргей КОЗЕЛ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей