Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

У кожнай тэрыторыi — сваё развiццё

30.10.2013
Парадак дня пасяджэнняў сельвыканкамаў у кастрычніку быў самым разнастайным. Пытанні, якія разглядваліся, можна сказаць, былі прадыктаваны самім жыццём. Напрыклад, у Семежаўскім сельвыканкаме размова ішла аб падрыхтоўцы аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета, да работы ў асенне-зімовы перыяд. А ў Блеўчыцкім гаварылі аб рабоце арганізацый, устаноў, сельгаспрадпрыемстваў па сацыяльнай абароне адзінокіх састарэлых грамадзян. Пытанне эканоміі і беражлівасці сёлета надзвычай актуальна, бо 2013 год, як вядома, аб’яўлены Годам беражлівасці, а таму разгляд ходу работ па выкананні Дырэктывы №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Пацейкаўскім сельвыканкаме быў дарэчы. Вельмі значны па сваёй тэматыцы парадак дня разглядаўся і ў Капыльскім сельвыканкаме – “Аб выкананні праграмы развіцця тэрыторыі сельскага Савета на 2013 год”. Старшыня сельвыканкама Вольга Купрыенка нагадала, што яшчэ ў 2010 годзе была прынята праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Капыльскага сельскага Савета на 2011-2015 гады, а ў снежні 2012 года рашэннем сесіі сельскага Савета дэпутатаў зацверджаны мерапрыемствы па развіцці тэрыторыі Капыльскага сельскага Савета на 2013 год. А паколькі 2013-ы Мінскім аблвыканкамам аб’яўлены Годам навядзення парадку, то ўвага членаў выканкама і актыву была сканцэнтравана менавіта на гэтым пытанні. Вольга Мікалаеўна спынілася на кожным населеным пункце. Яна адзначыла, што зроблена, а што яшчэ плануецца, каб выканаць пастаўленыя задачы. Напрыклад, у аграгарадку Скабін спілавана пяць аварыйна-небяспечных дрэў па вуліцы Капыльскай, асвоены адзін гектар пустуючай зямлі па гэтай жа вуліцы. Знесены старыя агароджы і ўстаноўлены новыя самімі жыхарамі. На могілках рэгулярна вядзецца падкошванне. Вырашана пытанне па забалочванні вуліцы Лугавой, уся пустуючая тэрыторыя абкошана. Трэба адзначыць, што не толькі ў Скабіне жыхары займаліся ліквідацыяй старых агароджаў і ўстаноўкай новых. Такая работа праводзілася насельніцтвам і ў вёсках Мазалі, Кель, Аргелаўшчына, Падгорцы, Дусаеўшчына, Вялешына, Каменка, Мажа, Вусава, Аножкі, Якубавічы, Ч. Партызан. Вялікі аб’ём работ выкананы і ў вёсцы Стары Капыль. Так, 6 гектараў пустуючай зямлі заарана і ўключана ў абарот. Знесены тры фундаменты за кошт сродкаў мясцовага бюджэту па вуліцы Цэнтральнай. Але нявырашаным застаецца пытанне рамонту дарогі. На жаль, выдзеленыя 100 млн рублёў на добраўпарадкаванне дарогі ў гэтым годзе не будуць асвоены. У пасёлку Навасады таксама неабходна палепшыць дарожнае пакрыццё. Старшыня Капыльскага сельвыканкама спынілася на зборы і вывазе камунальных адходаў, рэгіянальная схема якога зацверджана і дзейнічае на тэрыторыі сельсавета. Прадугледжана арганізоўваць вываз смецця па вёсках ААТ “Скабін” згодна з дагаворам самой гаспадаркі з КУП “Капыльская ЖКГ”, які дзейнічае да 30 чэрвеня 2014 года. Работы з боку ЖКГ праводзяцца па графіку, а таксама першы і трэці чацвер месяца. Усе пытанні  па вывазе смецця рэгулююцца сельвыканкамам з ЖКГ. Падводзячы вынікі работы, Вольга Купрыенка прывяла такія лічбы: за 2013 год на тэрыторыі сельсавета спілавана 118 небяспечных дрэў, знесена чатыры дамы, тры фундаменты, падрыхтаваны для пастаноўкі ў рэгістр 34 пустуючыя домаўладанні, прыцягнуты ў абарот два пустуючыя будынкі ў вёсцы Стары Капыль. За гэты перыяд выдадзена больш за 500 прадпісанняў, складзены 3 адміністрацыйныя пратаколы, знесена 2330 метраў старых агароджаў, іх адрамантавана 300 метраў. Добраўпарадкаванне ідзе на мясцовых могілках. Закончана агароджванне месцаў пахаванняў у вёсках Ч. Партызан, Стары Капыль. Плануецца гэту ж работу правесці ў вёсках Дусаеўшчына, Аргелаўшчына, Каменка. Вельмі папулярнымі з’яўляюцца на тэрыторыі сельсавета суботнікі, якія сталі звычайнай з’явай для жыхароў аграгарадкоў Скабін, Мажа, вёсак Аножкі, Ч. Партызан, Дусаеўшчына. Але разам з тым на тэрыторыі яшчэ не рэкультываваны ўсе міні-палігоны, у кожным сельгаспрадпрыемстве застаецца вялікі масіў пустуючай зямлі, недастаткова актыўна вядзецца работа па зносе пустуючых домаўладанняў, добраўпарадкаванні дарог, па абкошванні пустазелля. Усе гэтыя і іншыя пытанні знаходзяцца на кантролі ў сельвыканкаме. Пасля абмеркавання дадзенага пытання было прынята адпаведнае рашэнне, дзе даручана як сельвыканкаму, так і кіраўніцтву ААТ “П-з Дусаеўшчына”, “Скабін”, “Мажа-Агра”, участковаму інспектару Д. Кукушкіну, дэпутатам, старэйшынам пастаянна праводзіць растлумачальную работу з насельніцтвам аб правядзенні мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні сваіх прыдамавых тэрыторый, выпісваць прадпісанні, кантраляваць іх выкананне. Такое ж патрабаванне датычыцца кіраўнікоў арганізацый, устаноў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета. Працяг тэмы быў агучаны і ў ходзе разгляду пытання правядзення месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторый сельсавета. Марыя ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей