
Вялікая стаўка робіцца на новую даільную залу, якая была запушчана ў дзеянне паўтара месяца таму. Падабраны лепшыя кадры, пакуль што тут працуюць дзве даяркі – Жанна Чаркас і Любоў Дворнікава. На дадзены момант яны абслугоўваюць 130 цялушак, 82 з якіх ужо расцяліліся. Вынікі па даільнай зале даволі добрыя: тут атрымліваюць ад адной навацельнай каровы па 22,5 кг малака. Плануецца, што да канца года яшчэ расцеляцца галоў 40, а гэта таксама дасць пэўныя зрухі.
– З першага дня збояў у новай даільнай зале няма, – падкрэслівае дырэктар ААТ “Скабін” Віктар Станкевіч. – Тут не ўзнікае ніякіх праблем ні з кармленнем, ні з асемяненнем. Усе працэсы знаходзяцца на пастаянным кантролі зоаветслужбы. Адаптацыя цялушак адбылася даволі хутка. З самага пачатку арганізавалі трохразовае даенне. Зала кампактная, усе будаўнічыя работы праведзены якасна, у чым вялікая заслуга ДУП “ПМК-194”. З уводам другога кароўніка ў наступным годзе, думаю, вернемся на ранейшыя пазіцыі (даіцца ў блоку будуць ужо 400 галоў). [caption id="attachment_31137" align="aligncenter" width="443" caption="Будынак новай МТФ"]
Комментарии