Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Свята маладых i iнiцыятыўных

19.10.2024
29 кастрычніка адбыўся маладзёжны форум “Маладосць. Традыцыі. Будучыня” з удзелам кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, прымеркаваны да 95-годдзя Усесаюзнага камсамола і 50-годдзя  студатрадаўскага руху Беларусі. На мерапрыемстве прысутнічала і дэлегацыя Капыльскага раёна ў складзе в. а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Вікторыі Шостак і члена бюро райкама, загадчыка юрыдычнага сектара райвыканкама Аляксея Загорцава. Весці размову пра маладзёжныя традыцыі і будучы рух прыехалі больш за 700 дэлегатаў з усёй краіны. На форуме ішла гутарка аб напрамках маладзёжнага руху, абмяркоўваліся тэмы, якія актуальны для моладзі, – працы, ведаў, патрыятызму. “Нашай краіне пара спыніць сумную традыцыю мінулага стагоддзя – разбураць дашчэнту і кожныя тры дзесяцігоддзі пачынаць усё будаваць з нуля. І менавіта моладзь павінна сказаць тут сваё слова, назаўсёды прывіўшы сабе імунітэт да разбуральных радыкальных ідэалогій”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. На мерапрыемстве гучала шмат ідэй, асноўная з якіх – зрабіць узвядзенне атамнай станцыі маладзёжнай будоўляй. Таксама было прапанавана 2015 год аб’явіць Годам моладзі. “Гэта будзе вельмі няпросты год, я гэта кажу без усякага падтэксту, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Гэты год будзе вызначаць будучыню нашай краіны па шматлікіх напрамках. І як вы вырашыце ў гэты год, няхай так і будзе, гэта будзе для вас”. Напрыканцы форуму ўдзельнікі наведалі будынак новага сімвала беларускага суверэнітэту – Палац Незалежнасці. Прэзідэнт адзначыў, што гэты будынак узведзены сіламі беларускіх спецыялістаў з айчынных матэрыялаў і з’яўляецца ўвасабленнем таго, на што здольны беларусы. Ён не будзе закрытай установай, тут будуць праводзіцца знакавыя мерапрыемствы, у тым ліку прыём у піянеры. Сяргей ЛАЗОЎСКІ    

Запоминающаяся встреча

19.10.2024
На последней учебной неделе первой четверти в ГУО «Песочанская СШ» состоялось торжественное мероприятие, посвященное 95-летию образования ВЛКСМ. На встречу были приглашены ветераны комсомольского  движения Т. Н. Беляковская, Н. Ф. Микула, С. А. Веркашинский, а также члены БРПО и БРСМ учреждения образования. В ходе разговора педагог-организатор А. В. Груша рассказала об основных этапах становления комсомола. Ученики с интересом слушали воспоминания гостей о своих комсомольских годах, которые были наполнены энтузиазмом, энергией, идеями, стремлениями к новому, неизведанному. Очень интересным получился диалог с участником строительства БАМа С. А. Веркашинским, который показал на личном примере вклад молодежи того времени в развитие экономики государства. Молодые люди в те годы проявляли свои способности и таланты, имели возможность поработать в стройотрядах и обеспечить себя деньгами на карманные расходы. Встреча получилась очень запоминающейся для ребят, помогла понять, что членство в БРСМ дает возможности для раскрытия своего творческого потенциала и помогает сделать свою жизнь интересной и содержательной. В завершение секретарь первичной организации ОО «БРСМ» Виктория Леонович поблагодарила гостей за выступления и пожелала оптимизма, мира и добра. Встреча подтолкнула учащихся нашей школы осознанно подать заявления для вступления в ряды БРСМ. Светлана АСТРЕЙКО, заместитель директора по учебно-воспитательной ра-боте ГУО «Песочанская СШ»  

Камсамол— гэта мой лёс

19.10.2024
У чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылася сустрэча маладога пакалення, членаў ГА “БРСМ”, з прадстаўнікамі камсамольскага руху розных гадоў, прымеркаваная да 95-годдзя ВЛКСМ і  50-годдзя студатрадаўскага руху. [caption id="attachment_31199" align="aligncenter" width="443" caption="Кветкі — шаноўным гасцям"][/caption] Для большасці юнакоў і дзяўчат Савецкага Саюза камсамол – гэта іх маладосць, насычанае жыццё і самыя цёплыя ўспаміны. Камсамольцы заўсёды імкнуліся быць лепшымі. Энтузіязм, ініцыятыва, вера ў правільнасць выбранага курсу прымушалі быць дзейснымі. На рахунку маладых людзей Савецкага Саюза маштабныя будоўлі, шматлікія працоўныя і спартыўныя перамогі. ВЛКСМ навучыў быць адказнымі за справу, якую ім даручылі. Невыпадкова, што многія тагачасныя лідары і сёння займаюць адказныя пасады ў розных сферах дзейнасці. З цікавасцю сучаснае маладое пакаленне слухала актывістаў савецкага маладзёжнага руху. Пра дзейнасць райкама камсамола, пярвічных арганізацый Капыльскага раёна расказалі намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, кіраўнік спраў райвыканкама Віктар Плашкевіч, дырэктар ААТ “Скабін” Віктар Станкевіч, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Галіна Міцкевіч, былы работнік райсельгастэхнікі Мікалай Шкадарэвіч. Пра справы ВЛКСМ узгадваць не сорамна, адзначалі былыя камсамольцы. [caption id="attachment_31200" align="aligncenter" width="443" caption="Здымак на памяць"][/caption] Члены БРСМ змаглі задаць пытанні пра маладзёжную палітыку тых часоў, маштабныя мерапрыемствы, у якіх даводзілася ўдзельнічаць камсамольцам раёна, і многае іншае. Яскравым адлюстраваннем камсамольскага жыцця заўсёды былі песні. Некаторыя з іх добра ведае і сучаснае маладое пакаленне. Разам з вакальнай групай Дзіцячай школы мастацтваў прысутныя з задавальненнем спявалі “Не расстанусь с комсомолом…”, “Главное, ребята, сердцем не стареть” і іншыя. [caption id="attachment_31201" align="aligncenter" width="443" caption="Ірына Міхайлоўская, Уладзімір Паляшчук уручаюць білет члена БРСМ Вользе Сабалеўскай (СШ №3)"][/caption] Напрыканцы мерапрыемства віншаванні з нагоды юбілейнай даты ў адрас прысутных прагучалі ад піянераў Капыльшчыны, а былыя камсамольцы і ганаровыя госці ўручылі білеты і значкі новым членам грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара          

Квасим капусту

19.10.2024
Тертая морковь придаст капусте розоватый цвет, а если морковь тонко нарезать, то капуста останется белой. Для защиты от бактерий стенки посуды, где будет кваситься капуста, можно смазать медом. Чтобы капуста хрустела, можно добавить к ней немного корня хрена. От плесени хорошо помогают листья хрена, ими надо укрывать капусту сверху. В процессе брожения нужно пару раз проткнуть капусту деревянной спицей, чтобы выходили лишние газы. Немного огуречного рассола улучшит вкус капусты. Чтобы кочан равномерно просолился, надо на кочерыжке сделать крестообразный надрез.  

Святая Дзева Марыя, малi Бога пра нас!

19.10.2024
На працягу тыдня сотні праваслаўных горада і раёна спяшаліся ў Спаса-Узнясенскі храм г. Капыля, каб прыкласціся да іконы Божай Маці “Суцяшэнне”, папрасіць у Дзевы Марыі міласці, дапамогі і аховы. Пра яе цудадзейнасць вядома даўно. І маленькі цуд адбыўся, калі апоўдні ў нядзелю, пасля Боскай Літургіі і прычасці, каб здзейсніць Хрэсны ход вакол г. Капыля, ікону вынеслі з царквы. Шэрае, пахмурнае неба адразу праяснілася, і з-за хмар паказалася сонца… З вялікай святыняй пад перазвон праваслаўныя прайшлі ад царквы па ўсёй кальцавой дарозе. На працягу шэсця вернікі спявалі царкоўныя песнапенні, а Благачынны цэркваў Капыльскай акругі, протаіерэй Сергій Чарны, настаяцель прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы вёскі Васільчыцы, іерэй Андрэй Гладкі ўсім сустрэчным выгуквалі радаснае: “Святая Дзева Марыя, малі Бога пра нас!” На кожным перакрыжаванні дарог Хрэсны ход спыняўся, і святары чыталі Евангелле, благаслаўлялі крыжам і акраплялі прысутных святой вадой. За чатыры гадзіны вернікі, сярод якіх было шмат людзей паважанага ўзросту, пераадолелі больш за 11 кіламетраў, пасля чаго ікону Божай Маці “Суцяшэнне” даставілі ў Спаса-Узнясенскі храм. Айцец Сергій павіншаваў усіх са святам і падзякаваў за малітву, стараннасць. “Няхай Гасподзь дае дабрабыт вашым сем’ям, добрае здароўе, а гораду нашаму — росквіт,” — сказаў ён напрыканцы Хрэснага ходу. А ўжо ў панядзелак у Спаса-Узнясенскім храме адбылася саборная Боская Літургія з удзелам настаяцеляў храмаў Капыльскай акругі. Пасля гэтага ікона Божай Маці ад-правілася ў Свята-Благавешчанскі Лядзенскі манастыр. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
Страница 114 из 1058