Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Камсамол— гэта мой лёс

04.11.2013
У чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылася сустрэча маладога пакалення, членаў ГА “БРСМ”, з прадстаўнікамі камсамольскага руху розных гадоў, прымеркаваная да 95-годдзя ВЛКСМ і  50-годдзя студатрадаўскага руху. [caption id="attachment_31199" align="aligncenter" width="443" caption="Кветкі — шаноўным гасцям"][/caption] Для большасці юнакоў і дзяўчат Савецкага Саюза камсамол – гэта іх маладосць, насычанае жыццё і самыя цёплыя ўспаміны. Камсамольцы заўсёды імкнуліся быць лепшымі. Энтузіязм, ініцыятыва, вера ў правільнасць выбранага курсу прымушалі быць дзейснымі. На рахунку маладых людзей Савецкага Саюза маштабныя будоўлі, шматлікія працоўныя і спартыўныя перамогі. ВЛКСМ навучыў быць адказнымі за справу, якую ім даручылі. Невыпадкова, што многія тагачасныя лідары і сёння займаюць адказныя пасады ў розных сферах дзейнасці. З цікавасцю сучаснае маладое пакаленне слухала актывістаў савецкага маладзёжнага руху. Пра дзейнасць райкама камсамола, пярвічных арганізацый Капыльскага раёна расказалі намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, кіраўнік спраў райвыканкама Віктар Плашкевіч, дырэктар ААТ “Скабін” Віктар Станкевіч, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Галіна Міцкевіч, былы работнік райсельгастэхнікі Мікалай Шкадарэвіч. Пра справы ВЛКСМ узгадваць не сорамна, адзначалі былыя камсамольцы. [caption id="attachment_31200" align="aligncenter" width="443" caption="Здымак на памяць"][/caption] Члены БРСМ змаглі задаць пытанні пра маладзёжную палітыку тых часоў, маштабныя мерапрыемствы, у якіх даводзілася ўдзельнічаць камсамольцам раёна, і многае іншае. Яскравым адлюстраваннем камсамольскага жыцця заўсёды былі песні. Некаторыя з іх добра ведае і сучаснае маладое пакаленне. Разам з вакальнай групай Дзіцячай школы мастацтваў прысутныя з задавальненнем спявалі “Не расстанусь с комсомолом…”, “Главное, ребята, сердцем не стареть” і іншыя. [caption id="attachment_31201" align="aligncenter" width="443" caption="Ірына Міхайлоўская, Уладзімір Паляшчук уручаюць білет члена БРСМ Вользе Сабалеўскай (СШ №3)"][/caption] Напрыканцы мерапрыемства віншаванні з нагоды юбілейнай даты ў адрас прысутных прагучалі ад піянераў Капыльшчыны, а былыя камсамольцы і ганаровыя госці ўручылі білеты і значкі новым членам грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара          

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей