Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Свята маладых i iнiцыятыўных

04.11.2013
29 кастрычніка адбыўся маладзёжны форум “Маладосць. Традыцыі. Будучыня” з удзелам кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, прымеркаваны да 95-годдзя Усесаюзнага камсамола і 50-годдзя  студатрадаўскага руху Беларусі. На мерапрыемстве прысутнічала і дэлегацыя Капыльскага раёна ў складзе в. а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Вікторыі Шостак і члена бюро райкама, загадчыка юрыдычнага сектара райвыканкама Аляксея Загорцава. Весці размову пра маладзёжныя традыцыі і будучы рух прыехалі больш за 700 дэлегатаў з усёй краіны. На форуме ішла гутарка аб напрамках маладзёжнага руху, абмяркоўваліся тэмы, якія актуальны для моладзі, – працы, ведаў, патрыятызму. “Нашай краіне пара спыніць сумную традыцыю мінулага стагоддзя – разбураць дашчэнту і кожныя тры дзесяцігоддзі пачынаць усё будаваць з нуля. І менавіта моладзь павінна сказаць тут сваё слова, назаўсёды прывіўшы сабе імунітэт да разбуральных радыкальных ідэалогій”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. На мерапрыемстве гучала шмат ідэй, асноўная з якіх – зрабіць узвядзенне атамнай станцыі маладзёжнай будоўляй. Таксама было прапанавана 2015 год аб’явіць Годам моладзі. “Гэта будзе вельмі няпросты год, я гэта кажу без усякага падтэксту, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Гэты год будзе вызначаць будучыню нашай краіны па шматлікіх напрамках. І як вы вырашыце ў гэты год, няхай так і будзе, гэта будзе для вас”. Напрыканцы форуму ўдзельнікі наведалі будынак новага сімвала беларускага суверэнітэту – Палац Незалежнасці. Прэзідэнт адзначыў, што гэты будынак узведзены сіламі беларускіх спецыялістаў з айчынных матэрыялаў і з’яўляецца ўвасабленнем таго, на што здольны беларусы. Ён не будзе закрытай установай, тут будуць праводзіцца знакавыя мерапрыемствы, у тым ліку прыём у піянеры. Сяргей ЛАЗОЎСКІ    

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей