Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Палеткi вялiкiх спадзяванняў

19.10.2024
Навуковы падыход да земляробства ўласцівы аграрыям адкрытага акцыянернага таварыства “Семежава”. Менавіта гэта дазваляе ім з году ў год дабівацца высокіх вынікаў. Хаця пастаянна “плюсаваць” не заўсёды атрымліваецца, паколькі ў раслінаводстве дробязей не бывае. На выніковы рэзультат могуць уздзейнічаць нават самыя нязначныя адхіленні ад тэхналогіі, тэрмінаў правядзення тых ці іншых работ, стан надвор’я.

[caption id="attachment_31554" align="aligncenter" width="400" caption="Іван Лянько"][/caption] Да прыкладу, сёлета ў ААТ “Семежава” не апраўдалі спадзяванні азімыя культуры, для якіх зімоўка аказалася няпростай. У выніку гаспадарка не дабрала 1300 тон збожжавых. Тым не менш, на працягу ўсёй уборачнай паказвала высокія тэмпы работ (справіліся за 16 дзён) і самую значную ў раёне ўраджайнасць (збожжавых, зернебабовых культур і кукурузы) — 55 ц/га. Да таго ж, менавіта ў гэтым сельгаспрадпрыемстве аж сем камбайнавых экіпажаў з дзесяці, якія прымалі ўдзел ва ўборачнай кампаніі, намалацілі звыш 1000 тон збажыны. І гэта таксама лепшы рэзультат у раёне.

[caption id="attachment_31549" align="aligncenter" width="443" caption="Віктар Германовіч"][/caption] Як адзначае дырэктар Іван Лянько, у гаспадарцы ніхто не стварае спецыяльных умоў для асобна ўзятых экіпажаў. У асноўным тут працуюць людзі вопытныя, розніца па намалоце складае не больш за 100-200 тон. Важна тое, што ўсе яны надзвычай адказна адносяцца да даручанай справы. Сёлета часцей за ўсё чырвоны сцяг пераможцы ўздымаўся ў гонар экіпажа Мікалая Скамарохі і Сяргея Сечкі, якія па выніках уборачнай намалацілі больш за 1900 тон збожжавых і зернебабовых. [caption id="attachment_31550" align="aligncenter" width="443" caption="Павел Панцялейка"][/caption] Самая пільная ўвага надавалася збожжасушыльнай гаспадарцы. Як расказаў Іван Іванавіч, перад пачаткам уборачнай былі адрамантаваны тры лініі першаснай ачысткі зерня, заменены норыі на складах, фарсункі на ўсіх трох збожжасушыльных комплексах. Відаць, таму і не падвёў семежаўцаў гэты важны складальнік уборачнага працэсу. Як расказаў машыніст збожжасушылкі М-819 Віктар Германовіч, работы па дапрацоўцы зерня вяліся кругласутачна, самая пільная ўвага надавалася вільготнасці зерня, для чаго праводзіліся пастаянныя замеры. [caption id="attachment_31553" align="aligncenter" width="400" caption="Мікалай Скамароха"][/caption] Следам за камбайнамі на палі выходзілі прэс-падборшчыкі. Сёлета, паводле слоў намесніка дырэктара ААТ “Семежава” па раслінаводстве Юрыя Зяньковіча, былі набыты два новыя сучасныя агрэгаты. Яны сталі добрым дапаўненнем да тых чатырох, якія ўжо працавалі на палетках гаспадаркі. Асаблівасцю новых прэсаў-абмотчыкаў з’яўляецца тое, што рулон памяшчаецца ў спецыяльную сетку, дзякуючы якой салома лепш захоўваецца. А гэта для гаспадаркі, дзе вырошчваецца і ўтрымліваецца шмат буйной рагатай жывёлы, вельмі актуальна. На новых прэсах механізатарам Паўлу Панцялейку і Аляксандру Есмантовічу ўдавалася штодня спрасоўваць салому на 30 га кожны. Сельскагаспадарчы год практычна завершаны, ужо прыкладзена шмат намаганняў, каб ураджай-2014 вырас не горшым за сёлетні, а значна пераўзышоў гэтыя паказчыкі. Застаецца толькі чакаць вясны, каб з новымі сіламі ўзяцца за работу. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара          

Фотогалерея передовиков ОАО “Старица-Агро»

19.10.2024
ЭКИПАЖ «Лексиона-570» в составе Александра Рончика и Сергея Харитончика в этом сезоне отличился хорошим результатом, – намолотили более 1400 тонн зерна колосовых и более 2400 тонн кукурузы. Хоть вместе они в экипаже всего 6 лет, но друг друга знают еще со школьной скамьи, поэтому общий язык находят быстро. По результатам уборки они уже выходили лидерами в районе. Со стороны руководства замечаний не имеют, работают слаженно и активно. [caption id="attachment_31542" align="aligncenter" width="443" caption="Александр Рончик и Сергей Харитончик"][/caption] Сегодня они готовят свой комбайн к постановке на зимнее хранение. СВОИМИ успехами Анатолий Шнитко известен не только в районе, но и в республике – в 2007 году он занял третье место на республиканских «Дожинках». – В нашем хозяйстве достойная оплата труда и хорошие условия для работы, – поделился Анатолий Анатольевич, механизатор, который около 15-ти лет работает в ОАО «Старица-Агро». [caption id="attachment_31543" align="aligncenter" width="443" caption="Анатолий Шнитко"][/caption] Предприятие выделило механизатору новую технику – это комбайн КЗР, трактор МТЗ, пресс-подборщик. В этом году он на «Нью-Холланде» заготовил 19 840 тонн зеленой массы, а это лучший показатель в районе. СЕРГЕЙ Горгун работает механизатором в этом хозяйстве всего год, но уже показал себя с положительной стороны. Всего же трудовой стаж у него около 10 лет. Во время заготовки кормов он отличился на отвозке зеленой массы (перевез свыше 6000 тонн). Работы всегда много, но молодой человек с ней успешно справляется. [caption id="attachment_31544" align="aligncenter" width="443" caption="Сергей Горгун"][/caption] Родом механизатор из Грозова, сейчас живет в Старице вместе с женой, которая работает помощником начальника животноводческого комплекса. В семье, как поделился Сергей, ожидают первенца. Текст и фото Павла ШЕИНА        

«Старыца-Агра» – надзейнае звяно

19.10.2024
Улічваючы тое, што адкрытае акцыянернае таварыства “Старыца-Агра” – сельгаспрадпрыемства шматгаліновае, вялікую ўвагу ў ім надаюць як жывёлагадоўлі, так і раслінаводству. Для ўтрымання больш чым 7000 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх 1300 кароў, неабходна дастатковае забеспячэнне кармамі, у тым ліку і збожжам. [caption id="attachment_31537" align="aligncenter" width="443" caption="Уладзімір Рудакоўскі"][/caption] Закладка грунтоўнага падмурка пад ураджай пачалася з восені папярэдняга года: было пасеяна больш чым 2000 га азімых, пераважна пшаніцы. Частка палеткаў была занята трыцікале, але яна дрэнна перазімавала, таму каля 400 га давялося перасеяць ці падсеяць. Аднак нягледзячы на няпростыя ўмовы надвор’я, якія паўплывалі на ўраджай, у ААТ “Старыца-Агра” сёлета з улікам кукурузы атрымана 16 908 т збожжа – самы лепшы паказчык па валавым намалоце ў раёне, сярэдняя ўраджайнасць склала 67,9 ц/га. Улічваючы сітуацыю з азімымі, стаўку зрабілі на зерне кукурузы, якой пасеялі  каля 1000 га. Сяўбу гэтай культуры распачалі ранняй вясной на пясчаных участках так званай “уздзенскай” зоны. І ў выніку – добрая аддача. Так, намалочана каля 7500 т зерня. Як і ў папярэднія гады, сёлета нядрэнна ўрадзіў рапс: сабрана па 40 ц/га, намалочана 1800 т. Дзяржзаказ па пастаўках харчовай пшаніцы на Барысаўскі і Слуцкі камбінаты хлебапрадуктаў таксама выкананы. У запасе яшчэ ёсць каля паўтысячы тон дабраякаснага зерня для рэалізацыі. Сельгаспрадпрыемства поўнасцю забяспечыла сябе фуражным збожжам, каб рыхтаваць добрыя камбікармы і атрымліваць прадукцыю ў жывёлагадоўлі. [caption id="attachment_31538" align="aligncenter" width="443" caption="Галоўны аграном Аляксандр Логіш з экіпажам у складзе Аляксандра Стоша і Сяргея Рыбака"][/caption] – Сёлетняя ўборачная ў нашым сельгаспрадпрыемстве прайшла ў аптымальныя тэрміны, – адзначае дырэктар ААТ “Старыца-Агра” Уладзімір Рудакоўскі. – Вялі яе 13 камбайнавых экіпажаў, сярод якіх было шмат тысячнікаў. Усе свае заданні яны выканалі і перавыканалі. У ліку лепшых можна назваць экіпажы, дзе старшыя камбайнеры Аляксандр Рончык, Віктар Дарашэвіч, Міхаіл Дарашэвіч, Сяргей Рыбак і іншыя. Сёлета ААТ “Старыца-Агра” не страціла свае лідзіруючыя пазіцыі ў раёне і па вырошчванні бульбы. Як і планавалася, накапана яе звыш 10 тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць склала 401 ц/га. Нават не вельмі спрыяльныя ўмовы надвор’я не пашкодзілі добраму ўраджаю. – Вырошчванне бульбы – працэс для нас традыцыйны, – гаворыць дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Рудакоўскі. – Сёлета яна займала 250 га. Створана спецыяльнае звяно. Так, на пасадцы нядрэнна працавалі механізатары Віктар Дарашэвіч і Анатоль Вярэль. Апрацоўваў палеткі Алег Бялько. Выкопваць дапамагалі вучні мясцовай і гарадскіх школ, але стаўка  рабілася на механізаваную ўборку, дзякуючы якой работы праведзены на 70% плошчаў. На трох імпартных камбайнах працавалі  Віктар Дарашэвіч, Аляксандр Рубіс і Аляксандр Жарнасек. [caption id="attachment_31539" align="aligncenter" width="443" caption="На сарціроўцы бульбы"][/caption] Частка бульбы была рэалізавана адразу ж, працягваецца продаж і зараз па неблагой цане – 2,5-3 тыс. рублёў. Заключаны кантракт на пастаўку ў Расійскую Федэрацыю, згодна з якім ужо 5,5 млн расійскіх рублёў паступіла на рахунак гаспадаркі. Таксама заключаны дагаворы з Мінскай абласной клінічнай бальніцай, РУП “Кастрычніцкі”, пачалі напрамую працаваць з магазінамі г. Мінска. Рэалізоўвацца бульба будзе і пазней. А для яе захоўвання ў сельгаспрадпрыемстве створаны належныя ўмовы: у сховішчах падтрымліваецца неабходны мікраклімат, працуе сістэма вентыляцыі, працэс кантралюецца з дапамогай камп’ютара. Паколькі ААТ “Старыца-Агра” з’яўляецца элітгаспадаркай па вырошчванні насення, то тут таксама маецца для захоўвання і наступнай рэалізацыі каля 2 тысяч тон элітнага насення культуры. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА    

Продукция особого спроса, производится на Копыльском филиале ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат»

19.10.2024
Среди множества бумаг, разложенных на столе заместителя директора Копыльского филиала ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат» Александра Кременчука (он исполняет обязанности руководителя на время отсутствия директора Ивана Горбача), обращает на себя внимание образец этикетки на масло сладкосливочное несоленое «Крестьянское». Кроме вполне привычных данных массы нетто и брутто есть и такая информация: «Продукция  соответствует  требованиям  Федерального  закона  Российской  Федерации № 88-ФЗ». И далее –  данные уполномоченного представителя на территории Российской Федерации. [caption id="attachment_31530" align="aligncenter" width="443" caption="Александр Кременчук"][/caption] Александр Петрович гордо улыбается: – Да, кроме России мы экспортируем производимую продукцию в Казахстан, Литву, Латвию, Польшу, Германию.  Это различные виды сыров, масло, сухая сыворотка, сухое обезжиренное молоко. Кстати, с начала года темп роста экспорта продукции составил более 187%. Практически удвоилось и сальдо внешней торговли. Объем производства вырос на 117%, рентабельность продаж составила 19,7%. По итогам года рост чистой прибыли ожидается около 115%. Растет производство, следовательно, увеличивается и оплата труда: фонд заработной платы стал более 133%. Сразу отметим: особым спросом пользуются полутвердые сычужные сыры: «Российский особый» и «Российский новый», «Белорусское золото» и «Белоозерский», «Гройцер молодой» и «Купаловский». Причем два последних – сыры элитной группы. [caption id="attachment_31531" align="aligncenter" width="443" caption="Елена Мышалова, Марина Гайдук, Ольга Гутковская"][/caption] Кстати, на конкурсе дегустации «ГУСТ-2013» Дипломов победителей филиал был удостоен за «Масло сливочное несоленое» (82,5%) В номинации «Масло сливочное», за сыры «Купаловский» (50%) и «Российский новый» (50%) в номинации «Сыры твердые, полутвердые, рассольные» с правом маркировки соответствующим знаком. По итогам народного конкурса дегустации «Чемпион вкуса» в независимом тестировании он удостоен этого почетного звания, а так же Диплома I степени за сыр «Белорусское золото» (50%), Диплома III степени и звания «Чемпион вкуса» за сыр «Купаловский (50%). – Качественные показатели названных продуктов соответствуют установленным требованиям Республики Беларусь и Российской Федерации, –  продолжает мой собеседник. – При производстве продукции действуют технические стандарты СТБ 1470-2004, СТБ ISO 9001-2012, ISO 22000-2005, которые помогают повышать результативность системы менеджмента. [caption id="attachment_31532" align="aligncenter" width="443" caption="Анна Карпович, Валентина Хомич, Елена Бычинская, Валентина Зеньчик, Людмила Шкилевич"][/caption] Учитывая, что рынок молочной продукции нестабилен и изменчив, специалистам предприятия необходимо не только идти в ногу со временем, но, прежде всего, следить за качеством. Поиск резервов производства и новых видов продукции, снижения себестоимости начинается с приемки сырья. Сегодня предприятие сотрудничает со всеми хозяйствами Копыльского района, а также с ОАО «Агронеманский» Столбцовского района. Среди наиболее стабильных хозяйств, с которыми приходится взаимодействовать, Александр Петрович называет ОАО «Пионер-Агро», «Старица-Агро», «Семежево» и «Тимирязевский». Для усиления контроля за качеством молока-сырья закуплено специальное оборудование, на котором отслеживают содержание антибиотиков, ингибирующих веществ, повышенную кислотность в каждой автомолцистерне. За сутки в производственных цехах филиала перерабатывают 220 тонн сырья. После ввода цеха по производству сухой сыворотки и сухого обезжиренного молока стала более глубокой его переработка. Полученные продукты применяют при изготовлении заменителя цельного молока для выпойки телят. Большая часть сухой сыворотки идет на экспорт.

[caption id="attachment_31533" align="aligncenter" width="443" caption="Тамара Иванцова контролирует процесс выгрузки сыра из солильного бассейна"][/caption] Введено в эксплуатацию автоматизированное  оборудование для концентрирования обезжиренного молока и удаления воды – установка обратного осмоса. Она позволяет  сократить производственные затраты по выпуску продукции и увеличить объемы перерабатываемого сырья. Руководит данным процессом ведущий инженер-технолог Виталий Злобин. Здесь же на оборудовании, в котором использованы баромембранные технологии, старший мастер цеха сухого обезжиренного молока Валентина Страленя следит за настройкой программы сір-мойки для установки обратного осмоса.

Рост производства – это, конечно же, заслуга людей, которые трудятся на предприятии. По-настоящему болеет за выполняемую работу начальник производства Ольга Кременчук. На изготовлении сыров добросовестно работает начальник сыродельного цеха Марина Гайдук. С ней рядом –  сыроделы Ольга Гутковская и Елена Мышалова, сыросолы Галина Юргенева и Тамара Иванцова. Интересно: чем старше рассол, в котором «плавает» сыр, – тем вкуснее получаемый продукт. На предприятии, как уточняет Марина Леонидовна, рассол «молодой» –  ему всего четыре года. [caption id="attachment_31534" align="aligncenter" width="443" caption=" Запуск установки обратного осмоса: Ронни Расмуссен (Дания), Виталий Злобин, Александр Кременчук, главный энергетик Николай Козловский"][/caption] Изготовление сыра – процесс сложный и долгий, но самое важное – дать ему созреть. За этим непростым процессом следят Анна Карпович, Валентина Хомич, Валентина Зеньчик, Елена Бычинская, Людмила Шкилевич. –  Вы спрашиваете, что же изменилось после присоединения завода к Слуцку? – обращается ко мне Марина Леонидовна. – В первую очередь, специализация производства стала более конкретной: вместо изготовляемых ранее 19 видов сыров мы производим шесть,  но более качественно. Не приходится распыляться, а значит есть возможность совершенствовать процесс. Диана ТКАЧЕНКО Фото автора  

Шанцуе працавітым

19.10.2024
На сваім старэнькім ГАЗ-САЗ-3507 Аляксандр Стаскевіч, які больш за 25 гадоў працуе вадзіцелем у філіяле “Вялікая Раёўка” ААТ “Крыніца”, круг- лы год задзейнічаны на разнастайных работах. З ранняй вясны яго грузавік, які з канвеера сышоў ажно ў 1988 годзе, рухава бегае па палях, дзе ідзе пасяўная. Хутка дастаўляе вадзіцель мінеральныя ўгнаенні ці насенне. Увосень Аляксандр Рыгоравіч задзейнічаны і на перавозцы бульбы, іншых грузаў. Зусім нядаўна яго грузавік імчаў на палеткі, дзе камбайны дажыналі спелую кукурузу. Асабліва давялося папрацаваць Стаскевічу на ўборцы збожжавых. Вялікагрузныя МАЗы гаспадаркі часта адпраўлялі ў камандзіроўкі. Таму ГАЗ-САЗ-3507 са змяшчальнасцю каля 4,5 тоны прыйшлося добра “пабегаць” ад камбайнаў да збожжатоку. Як прызнаўся Аляксандр Рыгоравіч, бывала за дзень ён выконваў па 15 рэйсаў. Стараннасць прынесла станоўчыя вынікі: вялікараёўскі працаўнік прызнаны пераможцам сярод вадзіцеляў раёна на адвозцы збожжа. Галоўным складаемым поспеху Аляксандр Стаскевіч лічыць… простае шанцаванне. Але, перафразуючы вядомы выраз, можна ўпэўнена сцвярджаць: шанцуе працавітым! Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара    
Страница 99 из 1058