Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Пакуль жыве натхненне

19.10.2024
Першы мой верш быў надрукаваны ў газеце “Слава працы” ў 1993 годзе з лёгкай рукі журналіста Казіміра Іосіфавіча Кухарчыка. Сапраўдным настаўнікам для пачынаючых паэтаў быў тадышні рэдактар Іван Іванавіч Пракарына. Не давала патухнуць літаб’яднанню і яго пераемніца – галоўны рэдактар Марыя Уладзіміраўна Шэіна. Яна арганізоўвала і праводзіла пасяджэнні рэдакцыйнага і аўтарскага актыву раённай газеты, запрашала паспрабаваць свае сілы паэтаў-аматараў розных узростаў, рабіла ўсё неабходнае, каб чытачы раёнкі пазнаёміліся з паэзіяй “вясёлкаўцаў”. Работа калектыву газеты вялася ў цеснай сувязі з цэнтральнай раённай бібліятэкай імя А. Астрэйкі, якую ўзначальвае Таццяна Пятроўна Серая. Запрашаліся паэты Уздзеншчыны, Лагойшчыны. Што мне давалі гэтыя пасяджэнні? Я пазнаёмілася з паэтамі-аднадумцамі – прадстаўнікамі рознага ўзросту, розных прафесій.  Добра памятаю гутаркі з І. І. Пракарынам, У. М. Пасюкевічам, Л. Р. Мотуз, Т. М. Мінчэней, А. У. Траццяком, М. П. Майсюком, з цікавасцю слухала і маладых аматараў слова – Віку Матусевіч, Вольгу Шэіну, Руслану Гасанаву. Я ўдзячна В. П. Кандыбовіч і Б. М. Дзенісюку (Слабадакучынская СШ), Г. А. Сінюк і С. А. Ліннік  (СДК в. Дусаеўшчына), Л. А. Муратавай і Н. І. Сурыновіч (Дзяржынская школа-сад), кіраўніцтву Цімкавіцкай, Мажскай школ, гімназіі №1 г. Капыля, настаўніцы Л. У. Лазоўскай, старшыні Капыльскага сельвыканкама В. М. Купрыенка, старшыні ветэранскай арганізацыі ААТ “П-з Дусаеўшчына” Ч. Ф. Грыгаровіч, якія запрашалі і запрашаюць мяне на розныя мерапрыемствы, дзе я мела  магчымасць  чытаць  свае  вершы дарослым, студэнтам, вучням. Я ўдзячна сваім чытачам і слухачам, паколькі вельмі  важна быць запатрабаваным. Гэта натхняе на новыя вершы. Гады бягуць... І павуцінай сцежку пракладае Сярод валос ужо старасць злая, Шкада, што ранавата ўсё ж крадзецца І рыскамі маршчын на лоб кладзецца. А сэрцу так не хочацца старэць, Ды вось душа не хоча разумець, Што чалавек свае этапы мае, І з кожным годам свой узрост мяняе. Але не буду я пакорнай лёсу. Сустрэну старасць з галавой узнёслай. Ядвіга МАЛЕВІЧ, в. Дусаеўшчына  

Крыху з гiсторыi лiтаб’яднання

19.10.2024
Адной з формаў шліфоўкі майстэрства выступалі літаратурныя аб’яднанні. У юбілейны год для нашага літаратурнага аб’яднання хацелася б засяродзіць увагу на некаторых аспектах яго работы, узгадаць тых людзей, з якімі пашчасціла сумесна ўдзельнічаць у працы літаб’яднання “Вясёлка” пры рэдакцыі капыльскай раённай газеты “Слава працы” з моманту паступлення туды на працу літаратурным супрацоўнікам у канцы 1972 і да канца 1995 года. [caption id="attachment_31659" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі пасяджэння літаб’яднання ў маі 1980 г. — пісьменнік Алесь Адамовіч, рэдактар “СП” Віктар Семянкевіч, літсупрацоўнік Усевалад Гурыновіч, паэт Мікола Хведаровіч, намеснік рэдактара Іван Пракарына, няштатны карэспандэнт Іван Холад"][/caption] Што ўяўляла сябой “Вясёлка”, і як яна працавала? Туды свабодна ўваходзілі ўсе, хто займаўся творчасцю, і жадаючыя ёй заняцца. Першым пры мне і самым паважаным старшынёй “Вясёлкі” быў вельмі творчы і добры, можна сказаць, памяркоўны  чалавек (мой непасрэдны начальнік) загадчык аддзела пісьмаў і масавай работы газеты Гурыновіч Усевалад Канстанцінавіч. “Ну што такое наша газета, — дапякаў ён на планёрках і лятучках рэдактара, — гэта ж сельгасагітка. Куды ж гэта гадзіцца выпускаць старонку творчасці “вясёлкаўцаў” адзін раз у квартал? Ну хаця б раз у месяц. Жыта вырасце і без газеты, а без культуры чалавек або дзічае, або звярэе…” Рэдактар ківаў на райкам партыі, але, трэба сказаць, стараўся выдзяляць месца для творчасці і палосамі, і падборкамі. У творчы працэс асабліва не ўмешваўся, толькі пільна сачыў за зместам публікацый вершаў і расказаў. Сам Гурыновіч пісаў вершы, гумарыстычныя замалёўкі, гістарычныя нарысы. І, як сапраўдны літаратар, аднойчы замахнуўся на раман. Называецца ён “Вішнякі”. Асобныя часткі рамана друкаваліся ў “Слава працы” і з цікавасцю і задавальненнем успрымаліся чытачамі. Яго раман ухваліў сам Мікола Хведаровіч. “Пакуль я жывы, дапамагу выдаць твой раман асобнай кніжкай, — казаў ён. – Толькі аддрукуй па пэўным памеры і аддай мне”. На жаль, за кожны ліст перадрукоўкі прафесійнай машыністцы трэба было плаціць па 20 капеек пры месячным акладзе загадчыка аддзела газеты 120 рублёў. Так, за капейкі, не пабачыў свет твор таленавітага чалавека. Такі лёс мог напаткаць і другую задумку Усевалада Канстанцінавіча – гумарыстычную казку “Сказ пра Бабу Ягу”. У гадзіны натхнення ён напісаў асобныя эпізоды казкі, але каб яны склалі сюжэт твора, трэба было дапісаць некалькі звязваючых, злучальных частак. “Закіну я гэту казку, не атрымоўваецца закончыць, — у роспачы казаў Гурыновіч, – прасіў Пракарыну дапамагчы, а яму няма часу. Ідзі да мяне ў сааўтары”. Разам мы дапісалі недастаючыя часткі, развілі некалькі ўжо напісаных. Так твор атрымаў закончаную форму. Першым яго рэцэнзентам быў І. І. Пракарына. Ён сказаў, што казка надзвычай сучасная, бо ў ёй абыгрываюцца рэальныя падзеі, што адбыліся ў [caption id="attachment_31660" align="alignright" width="331" caption="К. І. Кухарчык"][/caption] часы перабудовы. Казку з задавальненнем апублікавалі “Звязда”, “Мінская праўда”, “Слава працы”. А з рэспубліканскай і абласной газет Гурыновічу і мне прыслалі салідны на той час ганарар – аж па 40 рублёў. Казка мае гумарыстычны характар. Гаворачы пра палёты на ступе, Баба Яга кажа: “на радары я плявала”.  І гэта было тады, калі (наша пакаленне памятае) “рассакрэцілі сакрэты КДБ і ЦРУ” і “Руст той недабіты прызямліў-ся ля Крамля”. Каб захаваць модную на той час талерантнасць Руста з недабітага вырашылі зрабіць непадбітым. Гурыновіч шмат пісаў у гумарыстычна-сатырычным стылі і ў раздзеле газеты “Асцюкі”. Адны яго загалоўкі чаго варты: пра самагоншчыцу – “Бровар цёткі Волькі”, пра аліментшчыка – “Зязюля ў штанах”, пра якасць каўбасы – “Капыльская валасатая” і г. д. Значны след у нашым аб’яднанні пакінуў наступны яго старшыня – Пракарына Іван Іванавіч, які, на жаль, рана пайшоў з жыцця. Мне здаецца, што для Капыль-шчыны ён – Паэт з вялікай літары. У наш час лягчэй твор напісаць, чым апублікаваць. У яго ж, чалавека творчага і мэтанакіраванага, хапіла цярпення і настойлівасці выдаць зборнік сваіх вершаў. “Напісанае павінна прайсці праверку часам: вылежацца”, – паўтараў ён нам як рэдактар. Перад тым, як абнародаваць свой верш, ён заходзіў у мой ка-бінет і зачытваў напісанае. Абмяркоўвалі разам, на заўвагі не крыўдзіўся. Іван Іванавіч жыва падтрымліваў творчасць пачынаючых, тонка адчуваў гумар, быў душой любой кампаніі, сам пісаў гумарыстычныя вершы, шаржы і сатырычныя заметкі. Урэзалася ў памяць яго сапраўды смешная публікацыя ў “Асцюках” пра аболтусаў, якія з алкагольнага чаду пафарбавалі рахманага жывога каня ў зялёны колер, а падвыпіўшы дзяцюк прыняў яго за здань з сюжэта белай гарачкі. Добрую памяць пакінуў у тагачасных членаў аб’яднання Алесь Паўлаў. Акрамя паэтычна-гумарыстычнай творчасці, запомнілася яго ясенінскае аблічча. Пра загуляўшага брыгадзіра, які паехаў зімой на павозцы, а вярнуўся пешшу, Паўлаў, у заключэнне сказаў: “А ля вёскі Бадзяжы знайшлі сані і гужы”. А вась-мікласніца, што ў позні час вытанцоўвала ў клубе, “дыхту так дае, аж ногі ледзь кранаюцца падлогі. Ах, шкада, што педагогі ў клуб сцураліся дарогі”. Дарэчы, у гуртку “Проба пяра”, які быў створаны пры “Вясёлцы”, у свой час удзельнічаў вядомы цяпер беларускі вучоны-філолаг Алесь Бельскі. Казімір КУХАРЧЫК, старшыня літаратурнага аб’яднання “Вясёлка”, член ГА “Беларускі саюз журналістаў” Фота Івана ІГНАТЧЫКА і Сяргея ЛАЗОЎСКАГА      

Як усё пачыналася (CMigrator copy 1)

19.10.2024
У сакавіку 1963-га на пасаду рэдактара капыльскай раённай газеты быў прызначаны Віктар Адамавіч Семянкевіч. Менавіта з гэтага часу раёнка набыла новую назву — “Слава працы”. Але гэта было не апошняе новаўвядзенне. [caption id="attachment_31655" align="alignleft" width="300" caption="Будынак рэдакцыі на плошчы Калгасніка (70-я гады ХХ ст.)"][/caption] Як успамінае Віктар Адамавіч, падчас яго працы намеснікам  рэдактара Пухавіцкай міжраённай газеты ў гэтым перыядычным выданні рыхтаваліся тэматычныя старонкі, дзе знаходзілі месца вершы, байкі, гумарэскі і апавяданні самабытных аўтараў. У капыльскай раёнцы такіх палос не было. Таму “ў мэтах згуртавання літаратурных сіл”, як пісала тады раёнка, пры рэдакцыі вырашана было стварыць літаратурнае аб’яднанне. Спачатку ў яго ўвайшлі 15 чалавек. А ўзначаліў суполку паэтаў і празаікаў адказны сакратар рэдакцыі Усевалад Гурыновіч. З гэтага часу і пачалася гісторыя “Вясёлкі”. У газету пісалі людзі самых розных прафесій у разнастайных  жанрах. На пасяджэннях літаб’яднання, якія праходзілі прыкладна два разы на год, творы самабытных аўтараў аналізаваліся, выказваліся ўражанні, часам — заўвагі. Актыўнымі няштатнымі аўтарамі на той час былі Мікалай Макарчук з калгаса “Піянер”, настаўнік Макранскай васьмігодкі Уладзімір Рамашка, супрацоўнік газеты Уладзімір Балога, грэйдэрыст Капыльскага ДЭУ-124 Аляксандр Ясючэня, рабочы саўгаса “Крыніца” Анатоль Казлоўскі, студэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута (ураджэнец вёскі Малінаўка) Аляксандр Кіеня і многія іншыя. Часам на літаратурных старонках змяшчаліся творы нашых знакамітых землякоў: Адама Русака, Анатоля Астрэйкі, Сцяпана Александровіча. З прыходам у рэдакцыю Івана Пракарыны на пасаду намесніка рэдактара “Вясёлка” набыла новую сілу. Іван Іванавіч, узначальваючы літаратурнае аб’яднанне, сам з’яўляўся выдатным паэтам, карыстаўся аўтарытэтам, заўсёды мог даць слушную параду як маладым, так і сталым аўтарам, многія з якіх і сёння з’яўляюцца актыўнымі няштатнымі карэспандэнтамі раёнкі… Віктар Адамавіч Семянкевіч віншуе ўсіх удзельнікаў літаб’яднання з юбілеем і жадае новых творчых ідэй і знаходак. Сяргей ЛАЗОЎСКІ      

Мой паэтычны лёс

19.10.2024
Неяк сустрэла я галоўнага рэдактара, з якой была знаёмая, і паказала свае невялічкія паэтычныя творы. – Ці вершы гэта, Марыя Уладзіміраўна? Або так што? – спытала я. Яна ўважліва паглядзела і адказала: – Вершы. І нават вельмі добрыя! З  гэтага выпадку,  які  здарыўся недзе ў 90-х, і пачаўся  мой  паэтычны лёс. Памятаю, як  члены літ-аб’яднання “Вясёлка”, якое тады існавала пры рэдакцыі газеты, збіраліся раз у квартал. За кубачкам гарачага чаю чыталі свае творы Любоў Мотуз, Аляксей Траццяк, Вікторыя Матусевіч, Аляксандр Батура. Памятаю, як прыязджалі да іх калегі-паэты з Узды. Нас паказвалі па беларускім тэлебачанні. Была такая перадача “Вяскоўцы”. Разам з намі ў ёй прымалі ўдзел ткачыхі з Семежава. Выступалі і па першым канале беларускага радыё. Якраз набліжаўся юбілей горада, таму і вершы мы чыталі пра наш родны Капыль. Как скромен был ее наряд – Простое платьице из ситца, Но этот взор! И взгляд царицы! …Она стояла на мосту. Текла река – поток прохожих, Но видно было за версту – Ее все это не тревожит. На всех смотрела свысока – И на реку, и на прохожих… Так сфинкс глядит через века На род людской, такой ничтожный. Вдруг что-то дрогнуло в глазах, Лицо озарено улыбкой… И стала женщина вдруг – Ах! – В мужских руках лозинкой гибкой. В глазах и радость, и беда. Пред нами женщина из плоти. Богиня? Да. Царица? Да. Имен вы сотню назовете. О, как прекрасен этот миг, Когда встречаются вдруг двое, Ведь боль и радость – на двоих, Любви и счастья – больше вдвое. Тамара МІНЧЭНЯ, г. Капыль     Вершы, надрукаваныя у «Слава працы» у розныя гады 70-я гады Валентин НОСЕВИЧ Парень идет с полета, А сердце осталось там, В заоблачных высотах Рваться навстречу ветрам. Сердце летит птицей, Мчится все дальше ввысь... Нечитанной страницей Парню открылась жизнь. В радужном оперенье Навстречу солнечный свет... Остановись, мгновенье, Тебя прекрасней нет! Парень от счастья в ударе, Он к новым полетам готов... Вот так начинал Гагарин, И так начинал Титов.   Владимир МАЛЮКОВИЧ В классе тихо. За окнами ветер, И поземкою бродит зима. А вот в книжках – там солнышко светит И резные стоят терема. Класс весь там. За моею указкой По чудесной идет стране. Мой рассказ им кажется сказкой, Но во всем они верят мне. И какая страна большая! – Догадались! – и я признаюсь, Что живем мы вот в этом крае, – Самом светлом – Советский Союз. Объясняю легко, с улыбкой, Им открытой страной – букварь. И трепещет веселой улыбкой Дорогая ребячья рука.   Сяргей ДУБОВІК Я не ведаў раней журбы, У яркіх фарбах усё маляваў. Як ліха, сустрэлася ты І пра фарбы на час забываў. Журба ты мая, журба, Колькі часу ўжо праляцела, Зелянела і сохла трава – Толькі ты на мяне глядзела. Я хацеў ад цябе сыйсці, Кінуць усё і падацца, падацца, Кветку шчасця хацеў знайсці І ніколі з табой не страчацца. Ты ж усюды была са мной, Кожным крокам за мной ступала І дзяўчыне маёй адной Усе думкі мае расказала. Больш не веру я ў папараць-кветку, А веру ў сваё каханне... І журбу, як стрэчы сведку, Кожны раз бяру на спатканне...   Яўгенія ДАЛЕЦКАЯ Званы Хатынi Аб чым звіняць званы Хатыні, Разносяць жальбу ў далячынь? Аб чым гавораць гукаў плыні? Пастой, падумай, памаўчы. Ты можа тых часоў не зведаў, Быць можа ты яшчэ не жыў, Як люты кат дзяцей і дзедаў На плаху смерці палажыў. За што жыццё забраў прымусам? Што не арыйскае крыві? Што мелі  годнасць беларусаў, За тое толькі, што жылі. Зямлю з людзьмі спавіўшы дротам, Хацеў фашысцкі людаед Таптаць сваім паганым ботам, Хатынь – яго крывавы след. Трымайце ж пільна вахту, людзі, Каб мір і шчасце захаваць. Ахвяр Хатыні не забудзем: Не маем права забываць. 80-я гады   Алесь БЕЛЬСКІ Калі я здалёк прыязджаю дадому, Ногі мае забываюць пра стому. Рукі няўмольна просяць работы, Сэрца палоняць надзеі, турботы. З маці гаворым да позняе ночы, Бацькі з партрэта свецяцца вочы. З ранку спяшаюся – спраў мне хапае, Больш бы паспець, ды час пралятае! Думкі ахопіць боль і трывога… Мама! Зноў мяне кліча кудысьці дарога! – Вяртайся дамоў, то родны твой бераг, Паветра напіся пабольш напаследак…– Маці з любоўю раіці і вучыць. Ды толькі ад’еду, а смага зноў мяне мучыць.   Сергей КВИТКЕВИЧ Песенка о работе в прошедшем времени Промелькнули ранью Воробьи в тумане, Прямо на поляну Выскочивший лось. Расступились ели, Стекла запотели. Мне казалось Время вдруг оборвалось. И шуршали шины По листве крушины. Еле различимый Радио шумок. Я о чем-то прошлом Вспоминал дотошно. Осень рыжей кошкой Ластилась у ног. И летел УАЗик По песку, по грязи. Оставался сзади Совещаний вздор. Стоп-сигналы красным Вспыхивали, гасли. За баранкой вася – Мировой шофер! А на остановках, В селах и поселках Пропадал я сколько У чужих ворот. Озираясь чутко – Нет ли пса у будки, Из кармана куртки Доставал блокнот. А его страницы – Все знакомых лица. В памяти хранится Каждой встречи лист: Чье-то невезенье, Чье-то вдохновенье, Чье-то откровенье Или просто – жизнь. И мечтаю, братцы, Только написать бы, Только б ни абзаца Мимо не прошло. Чтобы слово – в точку. Чтобы фраза – в точку. Чтобы каждой строчкой Сердце обожгло.   Александр ЯСЮЧЕНЯ Конец рассвета За деревней солнце всходит, По ложбинам холод бродит, Тают тени на полях, Луч играет в тополях. Ветерок прохладный, тихий На коне промчался лихо. Мягко-мягко льется свет… Уж кончается рассвет.   Алесь ЛIПАЙ Мой дзень твайго анёла Я шукаю апошнія ружы. Ашукаю нарэшце дзень і падзіўлюся ў люстэрках лужын надзеям. Я таіў іх, як мог, уроспадзь ад сваіх і людскіх усмешак. А сягоння… Хай ружы роспач суцешаць. Гэты дзень меўся быць шчаслівым, пасяндзень клікаў мары зычна, толькі іншага лёс дашклівы назычыў: я трымаю апошнія ружы, я стрымаю ружова-калючы смех. Нішто сабе, толькі дужа балюча…     90-я гады Іван ПРАКАРЫНА Пазнанне Жыццё вузлы нанізвае на памяць, Турботамі ўслан яго прасцяг, І нават старасць, поўнай меркі  старасць З турботамі застыне ў вачах... А ты ідзеш, і прабягаюць міма Сустрэчнага пазнання астраўкі... Паэзія без працы немагчыма, Як немагчымы поціск без рукі.   Iдзi, шукай сваю надзею... Сумуе восень жоўтым лісцем На ціхай ноце грыбасею. Яе прыход за сэрца цісне, Як тое дрэва сам лысею. У дрэва цыкл, другая крона, Яна вясной адзенне знойдзе, А гэта ляжа медным звонам, Які з асеннім ветрам пойдзе. Мяне ж пастарыць цэлым годам, Якіх у нас не так багата... Не давярай яе прыходу, Шануй хвіліну нібы свята. Не паддавайся пуставею І срэбным пасмам павуціння, Ідзі, шукай сваю надзею, А можа стацца – знойдзеш імя. Руслана ГАСАНОВА Взрослый ребенок Я чувствую, как тихо отдаляюсь Из детства, где я маленькой была, От мира я жестокого скрываюсь, Лишь зная, что жива моя мечта. И маму не всегда я понимаю, Не понимаю также и отца. К чему душа стремится? – Я не знаю, О ком томится так она? А я давно уж не ребенок, Который верит всем и вся. И выросла давненько из пеленок, И знаю где враги, а где друзья. И жизни истину все больше понимаю, А от наивности простыл и след. И с каждым днем все больше узнаю, Какой на самом деле человек.   Аркадзь НОВІК Прызiмак Свінцовыя хмары плывуць і плывуць, Спазлівы прызімак на крылах вязуць. А ззаду на санях дубовых сама У белым убранні едзе зіма. Уперадзе гоняць мароз-маладзік, Паведаць пра зіму ён ноччу прывык. На сонцы халодным ён днём прападзе, А ночкаю зорнай ізноў ажыве. Маркотна шапочуць галіны, кусты, З іх лісце паскідваў мароз малады. Травінкі прыніклі к матульцы-зямлі, У доўгую спячку залеглі яны. І крочыць з пагоркаў дзядуля-мароз, Ён шэрань густую на ўзлескі прынёс. Завеі сівыя з ім побач ідуць, Сапраўдную зіму на землю кладуць.   Клаўдзія РОГАВА Свінцовым воблакам сум павіс у нябёсах, Мо, жыццё наша глум, – Хто варожыць на лёсах? Ашчэрыла пашчу маланка - ты на чарзе!.. Жах ссівелым ранкам на скроні паўзе. * * * Звечарэла, ноч расплюшчвае векі, Адбалела, жыццё – сапраўдны лекар. Паміж мітусні будзённай Знаёмая постаць мільгне, Дождж фіранкай халоднай Па табе ўздыхне. Дагарэла свечка да тла, Звечарэла, стынь без святла.   Алексей ТРЕТЬЯК В городских аллеях В городских аллеях Где-то бродит совесть. Бродят чьи-то мысли, Бродит чья-то новость. Там, в аллеях шумных, Ветер вспоминает, Как любви живется, Где она летает. Грусть там отдыхает, Веселость смеется. Кто-то повздыхает, Кто-то улыбнется. Нежность в тех аллеях, Боль души, надежда. На тропинке встретится Скромность и невежда. На тропинке встретится Первое свиданье. Там же состоится Тихое признанье. И хранят аллеи Тайны, судьбы, мысли Городской природы – Нашей с вами жизни.   Александр ЦАРЬКОВ Тебя понять легко и просто, Тебя обнять – тепло познать, Обидеть – это невозможно, Ты все умеешь понимать. С тобой встречаться – наслажденье, Смотреть в глаза и видеть в них Души и сердца пробужденье, И доброты слышать мотив. Таких, как ты, не знал я в прошлом, Ты мне открыла жизни суть, Люби, цвети ты, сколько можно, Всегда желанной, милой будь.   Казимир КУХАРЧИК Все поэты хором говорят, Будто ты вся соткана из света… Правду говорят поэты, Но ведь есть еще одна примета: Там, где свет, где солнце, Божий день, – Там есть тень с живительной прохладой, – Ночь с тобой, и ничего не надо!.. Трепет твоих губ – моя награда. Я потом завидую себе, – Солнце позавидует мне даже… Жду, пока появится “пропажа”, Чтоб опять мне рассказать тебе, Как я ждал, чтобы побыть с тобой, Как мне жутко, страшно, одиноко Быть наедине с моей судьбой, От тебя оторванным злым роком. Как мне радостно, когда со мной Милое и теплое дыханье… Затуманено мое сознанье, Когда я с тобою под луной.   Светлана  КУЛИКОВСКАЯ Колокол Если в душе храма нет, Не спеть простой куплет, В надтреснутый сосуд Жрецы живицы не нальют. Из чаши терпения и мук Извлекают желанный звук, Гудит колокол большой, Эхом вторит брат меньшой. Колокольчик неземной Чуткого кличет за собой, Не поймаешь алчною рукой – Нем и глух корыстный, злой. Орган взывает к торжеству, Хорал возносит к божеству, Песнь жар-птицей вьется, К белым ангелам несется.   Виталий  РИЖКОВСКИЙ Вопрос Отзываясь звоном по стеклу, Дождь осенний бродит за окном, Разгоняя желтую листву, Почему с тобой мы не вдвоем? За стеклом о чем-то шепчет вьюга, Снег ковром ложится за окном. Падают снежинки друг на друга, Почему с тобой мы не вдвоем? На дворе бежит ручей весенний, Радуга сверкает за окном. В слякоть превратится снег последний, Почему с тобой мы не вдвоем? День за днем – уже проходит лето. И сверкает солнце за окном. Я не жду от осени ответа, Почему с тобой мы не вдвоем?   Святослав ПРИМАК Остудило май холодным ветром. Солнце обесснежило зиму. Что-то изменилось в мире этом, Только что – никак я не пойму. Ах, весна! Разноголосье птичье. Только нет нам дела до весны. Как мы стали холодно практичны, Как мы беззастенчиво жадны. Облака плывут – ошметки веры, Усмири гордыню, человек: Наши идеалы и примеры Преданы анафеме навек. Разберемся, что же с нами стало, Отчего вокруг такая муть? Стыдно плыть за ложным идеалом, Но еще безрадостней тонуть. Неужель терпеть мы это в силах, Неужель загнуться от тоски, Неужели этим смрадным илом Заплыли все наши родники? Но рассвет тумана не боится, Не боится дуб сырой трухи. Будем жить, пока растет пшеница И покуда пишутся стихи. Не глядите с грустью в день вчерашний, А заботьтесь о посевах, чтоб Не склевали вороны на пашне Семена, что сеял хлебороб. Силой наливаются побеги, Зеленеют травы у реки, Хлеб растет без всяких привилегий, Хоть ему мешают сорняки.   Мікалай МАЙСЮК Капыльская радзiмая зямля Куток дзівосны гнёздаў салаўіных – Капыльская радзімая зямля. Нідзе няма другой такой мясціны, Дзе б адпачыў душой і сэрцам я. Іду знаёмай сцежкаю лясною, Смакую водар соснаў і бяроз... Тваёй, мой край, любуюся красою, Ад прыгажосці радасна да слёз. Тут не адзін паэт расправіў крылы, Тут юнакі трымалі Лаўскі бой, Наш бацька-Нёман людзям дорыць сілы, Капыльская града нясе спакой. Майго натхнення стала ты крыніцай, І дзе б ні быў, к табе вярнуся я... Заўжды табой я буду ганарыцца, Капыльская радзімая зямля. Капыльская зямля, капыльская зямля, Ты – ружа беларускага вянка. Няхай гучыць заўжды чароўная твая У небе чыстым песня жаўрука!   Удзельнікі літаб’яднання ў рэдакцыі газеты «Слава працы», канец 90-х гадоў  

Редкое качество

19.10.2024
В наше время у молодых людей редко проявляется стремление работать на земле. Большинство из них покидают свою малую родину в поисках счастья в городской суете и больших планах на жизнь. Но Ольга Печко не из таких. Что немаловажно, родом она из большого города – Гродно, а решила посвятить свою жизнь земле. После окончания Гродненского государственного аграрного университета приехала работать по распределению в ОАО «Тимирязевский». Сейчас она агроном по защите растений. – Хоть я и выросла в городе, но лучше чувствую себя в деревне, – рассказывает Ольга. – К тому же, на этом сельхозпредприятии была на практике, где со всеми работниками быстро нашла общий язык. Как призналась девушка, условия жизни ее вполне устраивают – ей дали домик в агрогородке. А рабочий день посвящает применению на практике полученных в вузе знаний. Павел ШЕИН Фото автора    
Страница 94 из 1058