Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Пакуль жыве натхненне

23.11.2013
Першы мой верш быў надрукаваны ў газеце “Слава працы” ў 1993 годзе з лёгкай рукі журналіста Казіміра Іосіфавіча Кухарчыка. Сапраўдным настаўнікам для пачынаючых паэтаў быў тадышні рэдактар Іван Іванавіч Пракарына. Не давала патухнуць літаб’яднанню і яго пераемніца – галоўны рэдактар Марыя Уладзіміраўна Шэіна. Яна арганізоўвала і праводзіла пасяджэнні рэдакцыйнага і аўтарскага актыву раённай газеты, запрашала паспрабаваць свае сілы паэтаў-аматараў розных узростаў, рабіла ўсё неабходнае, каб чытачы раёнкі пазнаёміліся з паэзіяй “вясёлкаўцаў”. Работа калектыву газеты вялася ў цеснай сувязі з цэнтральнай раённай бібліятэкай імя А. Астрэйкі, якую ўзначальвае Таццяна Пятроўна Серая. Запрашаліся паэты Уздзеншчыны, Лагойшчыны. Што мне давалі гэтыя пасяджэнні? Я пазнаёмілася з паэтамі-аднадумцамі – прадстаўнікамі рознага ўзросту, розных прафесій.  Добра памятаю гутаркі з І. І. Пракарынам, У. М. Пасюкевічам, Л. Р. Мотуз, Т. М. Мінчэней, А. У. Траццяком, М. П. Майсюком, з цікавасцю слухала і маладых аматараў слова – Віку Матусевіч, Вольгу Шэіну, Руслану Гасанаву. Я ўдзячна В. П. Кандыбовіч і Б. М. Дзенісюку (Слабадакучынская СШ), Г. А. Сінюк і С. А. Ліннік  (СДК в. Дусаеўшчына), Л. А. Муратавай і Н. І. Сурыновіч (Дзяржынская школа-сад), кіраўніцтву Цімкавіцкай, Мажскай школ, гімназіі №1 г. Капыля, настаўніцы Л. У. Лазоўскай, старшыні Капыльскага сельвыканкама В. М. Купрыенка, старшыні ветэранскай арганізацыі ААТ “П-з Дусаеўшчына” Ч. Ф. Грыгаровіч, якія запрашалі і запрашаюць мяне на розныя мерапрыемствы, дзе я мела  магчымасць  чытаць  свае  вершы дарослым, студэнтам, вучням. Я ўдзячна сваім чытачам і слухачам, паколькі вельмі  важна быць запатрабаваным. Гэта натхняе на новыя вершы. Гады бягуць... І павуцінай сцежку пракладае Сярод валос ужо старасць злая, Шкада, што ранавата ўсё ж крадзецца І рыскамі маршчын на лоб кладзецца. А сэрцу так не хочацца старэць, Ды вось душа не хоча разумець, Што чалавек свае этапы мае, І з кожным годам свой узрост мяняе. Але не буду я пакорнай лёсу. Сустрэну старасць з галавой узнёслай. Ядвіга МАЛЕВІЧ, в. Дусаеўшчына  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей