Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Шанцуе працавітым

18.11.2013
На сваім старэнькім ГАЗ-САЗ-3507 Аляксандр Стаскевіч, які больш за 25 гадоў працуе вадзіцелем у філіяле “Вялікая Раёўка” ААТ “Крыніца”, круг- лы год задзейнічаны на разнастайных работах. З ранняй вясны яго грузавік, які з канвеера сышоў ажно ў 1988 годзе, рухава бегае па палях, дзе ідзе пасяўная. Хутка дастаўляе вадзіцель мінеральныя ўгнаенні ці насенне. Увосень Аляксандр Рыгоравіч задзейнічаны і на перавозцы бульбы, іншых грузаў. Зусім нядаўна яго грузавік імчаў на палеткі, дзе камбайны дажыналі спелую кукурузу. Асабліва давялося папрацаваць Стаскевічу на ўборцы збожжавых. Вялікагрузныя МАЗы гаспадаркі часта адпраўлялі ў камандзіроўкі. Таму ГАЗ-САЗ-3507 са змяшчальнасцю каля 4,5 тоны прыйшлося добра “пабегаць” ад камбайнаў да збожжатоку. Як прызнаўся Аляксандр Рыгоравіч, бывала за дзень ён выконваў па 15 рэйсаў. Стараннасць прынесла станоўчыя вынікі: вялікараёўскі працаўнік прызнаны пераможцам сярод вадзіцеляў раёна на адвозцы збожжа. Галоўным складаемым поспеху Аляксандр Стаскевіч лічыць… простае шанцаванне. Але, перафразуючы вядомы выраз, можна ўпэўнена сцвярджаць: шанцуе працавітым! Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей