Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Палеткi вялiкiх спадзяванняў

19.11.2013
Навуковы падыход да земляробства ўласцівы аграрыям адкрытага акцыянернага таварыства “Семежава”. Менавіта гэта дазваляе ім з году ў год дабівацца высокіх вынікаў. Хаця пастаянна “плюсаваць” не заўсёды атрымліваецца, паколькі ў раслінаводстве дробязей не бывае. На выніковы рэзультат могуць уздзейнічаць нават самыя нязначныя адхіленні ад тэхналогіі, тэрмінаў правядзення тых ці іншых работ, стан надвор’я.

[caption id="attachment_31554" align="aligncenter" width="400" caption="Іван Лянько"][/caption] Да прыкладу, сёлета ў ААТ “Семежава” не апраўдалі спадзяванні азімыя культуры, для якіх зімоўка аказалася няпростай. У выніку гаспадарка не дабрала 1300 тон збожжавых. Тым не менш, на працягу ўсёй уборачнай паказвала высокія тэмпы работ (справіліся за 16 дзён) і самую значную ў раёне ўраджайнасць (збожжавых, зернебабовых культур і кукурузы) — 55 ц/га. Да таго ж, менавіта ў гэтым сельгаспрадпрыемстве аж сем камбайнавых экіпажаў з дзесяці, якія прымалі ўдзел ва ўборачнай кампаніі, намалацілі звыш 1000 тон збажыны. І гэта таксама лепшы рэзультат у раёне.

[caption id="attachment_31549" align="aligncenter" width="443" caption="Віктар Германовіч"][/caption] Як адзначае дырэктар Іван Лянько, у гаспадарцы ніхто не стварае спецыяльных умоў для асобна ўзятых экіпажаў. У асноўным тут працуюць людзі вопытныя, розніца па намалоце складае не больш за 100-200 тон. Важна тое, што ўсе яны надзвычай адказна адносяцца да даручанай справы. Сёлета часцей за ўсё чырвоны сцяг пераможцы ўздымаўся ў гонар экіпажа Мікалая Скамарохі і Сяргея Сечкі, якія па выніках уборачнай намалацілі больш за 1900 тон збожжавых і зернебабовых. [caption id="attachment_31550" align="aligncenter" width="443" caption="Павел Панцялейка"][/caption] Самая пільная ўвага надавалася збожжасушыльнай гаспадарцы. Як расказаў Іван Іванавіч, перад пачаткам уборачнай былі адрамантаваны тры лініі першаснай ачысткі зерня, заменены норыі на складах, фарсункі на ўсіх трох збожжасушыльных комплексах. Відаць, таму і не падвёў семежаўцаў гэты важны складальнік уборачнага працэсу. Як расказаў машыніст збожжасушылкі М-819 Віктар Германовіч, работы па дапрацоўцы зерня вяліся кругласутачна, самая пільная ўвага надавалася вільготнасці зерня, для чаго праводзіліся пастаянныя замеры. [caption id="attachment_31553" align="aligncenter" width="400" caption="Мікалай Скамароха"][/caption] Следам за камбайнамі на палі выходзілі прэс-падборшчыкі. Сёлета, паводле слоў намесніка дырэктара ААТ “Семежава” па раслінаводстве Юрыя Зяньковіча, былі набыты два новыя сучасныя агрэгаты. Яны сталі добрым дапаўненнем да тых чатырох, якія ўжо працавалі на палетках гаспадаркі. Асаблівасцю новых прэсаў-абмотчыкаў з’яўляецца тое, што рулон памяшчаецца ў спецыяльную сетку, дзякуючы якой салома лепш захоўваецца. А гэта для гаспадаркі, дзе вырошчваецца і ўтрымліваецца шмат буйной рагатай жывёлы, вельмі актуальна. На новых прэсах механізатарам Паўлу Панцялейку і Аляксандру Есмантовічу ўдавалася штодня спрасоўваць салому на 30 га кожны. Сельскагаспадарчы год практычна завершаны, ужо прыкладзена шмат намаганняў, каб ураджай-2014 вырас не горшым за сёлетні, а значна пераўзышоў гэтыя паказчыкі. Застаецца толькі чакаць вясны, каб з новымі сіламі ўзяцца за работу. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара          

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей