Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Першы званок паклікаў за парты

21.10.2024
Першага верасня залівісты званок прагучаў для капыльскіх хлопчыкаў і дзяўчынак, паклікаўшы за парты 3381 вучня. Упершыню за іх селі 284 школьнікі, а для 246  гэты школьны год стане апошнім і самым складаным на шляху ў самастойнае жыццё. [caption id="attachment_12683" align="aligncenter" width="448" caption="А. Жданеня ўручае першакласнікам дапаможнік “Беларусь — наша Радзіма»"][/caption] Свята сустрэчы са школай у сонечны восеньскі дзень адбылося і ў трэцяй гарад-ской адзінаццацігодцы. На ўрачыстасць да педагогаў  і вучняў завіталі ганаровыя госці — старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Аляксей Абросімаў, дырэктары ААТ “Скабін” Віктар Станкевіч, “Піянер-Агра” Аляксандр Макарчук і былы выпускнік школы, вядомы беларускі прадзюсар і кампазітар Сяргей Ждановіч.   [caption id="attachment_12685" align="alignleft" width="315" caption="Першы школьны званок даюць Мацвей Капуста і Ангеліна Мацуль"][/caption] У гэты дзень яны разам з дырэктарам установы Вячаславам Ярмалінскім па-віншавалі вучняў з пачаткам новага навучальнага года і пажадалі поспехаў у вучобе. Сюрпрызам для ўсіх стаў выдатны падарунак калектыву СШ №3 — ноўтбук і сучасны пульт для музычнага абсталявання, якія дырэктару школы перадаў Сяргей Ждановіч. Безумоўна, не засталіся без увагі і галоўныя дзеючыя асобы ўрачыстасці – першакласнікі. Анатоль Жданеня і Аляксей Абросімаў, якім асісціравалі вучні 11 класаў, уручылі ім падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — новы навучальны дапаможнік «Беларусь — наша Радзіма» і памятныя сувеніры. А першы званок, старт новаму навучальнаму году, паклікаў хлопчыкаў і дзяўчынак за парты на першы школьны ўрок “Твая зямля, твая Радзіма названа светла — Беларусь”. [caption id="attachment_12686" align="aligncenter" width="443" caption="Падарункі В. Ярмалінскаму (справа) перадае С. Ждановіч"][/caption]       Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Копыль 17 сентября примет национальный фестиваль эстафетного бега "Капыльскiя пагоркi"

21.10.2024
Состязания пройдут на различных дистанциях и в разных возрастных группах. Так, сборные мужские и женские команды областей и Минска посоревнуются на марафонской дистанции (42 км 195 м). Представители районов и городов с населением более 50 тыс. пробегут полумарафонскую дистанцию (21 км), учащиеся учреждений общего среднего образования и специализированных учебно-спортивных учреждений станут участниками эстафетного забега 4х400 м. Также состоятся эстафеты Минщины среди сельских и городских школ на призы Миноблисполкома, эстафеты Копыльщины на призы Копыльского райисполкома. В рамках фестиваля впервые пройдут корпоративные эстафеты среди предприятий и организаций Копыльского района, выступят спортсмены из Латвии, Литвы, России, сильнейшие областные и районные команды, команды высших учебных заведений, клубов любителей бега. Спортсменов поддержат артисты эстрады, гостей ожидают розыгрыши, игры и конкурсы. Копыль традиционно в сентябре принимает у себя праздник легкоатлетического спорта, в нынешнем году он стартует в 14-й раз. Соревнования становятся все более популярными и массовыми, а начиналось все с марафонской эстафеты (экидена), где за звание самых быстрых боролись сборные команды областей. Сейчас на старт выходят команды городов, районов, общеобразовательных школ, детско-юношеских спортивных школ из всех регионов республики. В разные годы на трассе копыльского экидена закаляли спортивный характер лучшие бегуны Беларуси, для многих молодых спортсменов копыльские старты стали первой ступенькой в большой спорт. В 2010 году "Капыльскiя пагоркi" получили статус национального фестиваля эстафетного бега. Организаторами соревнований выступают Министерство спорта и туризма Беларуси, управление физкультуры, спорта и туризма Миноблисполкома, представительство НОК в Минской области, Белорусская федерация легкой атлетики и Копыльский райисполком. Их цель - пропаганда бега как одной из составляющих здорового образа жизни, повышение уровня спортивного мастерства, выявление молодых перспективных спортсменов, развитие спортивных связей между регионами. БЕЛТА

«Царыца» пакідае капыльскія палеткі

21.10.2024
Сёлета пад вырошчванне кукурузы ў раёне адведзена плошча ў 12 863 га, з іх 3435 га — на зерне, а астатнія – на сілас і зялёную масу. [caption id="attachment_12845" align="aligncenter" width="443" caption="А. Каляда, І. Грыбок, І. Лук’яновіч, А. Музыка"][/caption] Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення  райсельгасхарчу па раслінаводстве Аляксандр Каляда, на 8 верасня ўжо ўбрана 18,4% палеткаў, а сярэдняя ўраджайнасць склала 272 ц/га. Аграрыі ААТ “Скабін” да ўборкі “царыцы” палёў на сілас і зялёны корм прыступілі ў мінулы панядзелак. Як адзначыў пры сустрэчы галоўны аграном сельгас-прадпрыемства Іван Грыбок, сёлетні ўраджай іх радуе. Тут  збіраюць звыш 300 ц/га, што вышэй за сярэднераённы паказчык. Усяго неабходна ўбраць 250 га на сілас і 100 га на зерне. Для корманарыхтоўкі быў пасеяны спецыяльны гатунак “палескі-212”, а на зерне — французскія і малдаўскія гібрыды (дарэчы, іх уборка пачнецца, калі будзе назірацца поўная спеласць). На момант нашага наведвання поўным ходам ішлі работы ва ўрочышчы “Шанхай”, што знаходзіцца амаль каля самага Капыля. Менавіта тут вясной у першую чаргу была пасеяна кукуруза і цяпер яна ўжо прыдатная да ўборкі. — Уся тэхніка поўнасцю падрыхтавана да вядзення работ, — адзначыў галоўны аграном ААТ “Скабін” Іван Грыбок. — Напярэдадні заменены нажы, устаноўлены іншыя дэталі. Гэта дазваляе нам працаваць хуткімі тэмпамі і якасна. Думаю, што тыдні за два — два з паловай мы справімся. [caption id="attachment_12853" align="aligncenter" width="443" caption="На кукурузным палетку"][/caption] Дарэчы, тое, што ўборка ідзе з захаваннем неабходных патрабаванняў, пацвердзіў і намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каляда. Вядома, адразу ж вядзецца закладка сіласнай ямы (за дзень утрамбоўваецца прыкладна 250 — 350 т масы). Як падкрэсліў Іван Грыбок, у гаспадарцы імкнуцца нарыхтаваць якасныя кармы. Закладка вядзецца кругласутачна. На яме дзяжураць адказныя спецыялісты. [caption id="attachment_12848" align="aligncenter" width="443" caption="Вядзецца трамбоўка сіласу"][/caption] На ўборцы кукурузы задзейнічаны вопытныя механізатары, перадавікі гаспадаркі і раёна, якія ўжо добра вядомы нашым чытачам. Гэта Іван Лук’яновіч, Аляксандр Музыка, якія працуюць на КЗР-10, а на трамбоўцы заняты Аляксандр Грынкевіч і Васіль Самонін. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА  

Кому назначается пособие по уходу

21.10.2024
«Хотелось бы узнать о порядке  назначения пособия по уходу за инвалидом І группы либо лицом, достигшим 80-летнего возраста и нуждающимся в постоянном уходе. Надежда К., г. Копыль» За подробностями редакция обратилась к начальнику отдела пенсионного обеспечения управления по труду, занятости и социальной защите Копыльского райисполкома Анастасии БОГАЧИК: — Данное пособие назначается в соответствии с Положением о порядке назначения и выплаты пособия по уходу за инвалидом І группы либо лицом, достигшим 80-летнего возраста, утвержденным постановлением Совета Министров Республики Беларусь №1149 от 6 сентября 2006 года. Право на пособие по уходу имеют трудоспособные неработающие, не занимающиеся предпринимательской деятельностью, не обучающиеся в учебных заведениях дневной формы получения образования лица, не получающие пенсии, пособия по безработице, ежемесячной страховой выплаты в соответствии с законодательством об обязательном страховании от несчастных случаев на производстве, ежемесячного денежного содержания в соответствии с законодательством о государственной службе, осуществляющие постоянный уход за нетрудоспособными гражданами. — Что же понимается под термином «постоянный уход»? — Под термином «постоянный уход» понимается помощь других лиц для осуществления одной или нескольких нерегулируемых насущных потребностей (личная гигиена, одевание, прием пищи, осуществление физиологических отправлений и другие), нуждаемость в удовлетворении которых возникает чаще одного раза в сутки. Заключения о нуждаемости в постоянном уходе лиц, достигшим 80-летнего возраста, выдает больница, госпиталь, медико-санитарная часть, диспансер, поликлиника. Пособие по уходу назначается постоянно проживающим на территории республики гражданам Республики Беларусь, а также иностранным гражданам и лицам без гражданства. Осуществление ухода предполагает совместное фактическое проживание либо проживание в одном населенном пункте (городе, поселке городского типа, сельском населенном пункте) лица, осуществляющего уход, и нетрудоспособного гражданина, за которым он осуществляется. В случае проживания указанных лиц в разных населенных пунктах вопрос о назначении пособия решает Комиссия по назначению и выплате пенсий и пособий с учетом конкретных обстоятельств. — А как происходит назначение пособия и когда оно прекращается? — Пособие назначается со дня обращения за ним лица, осуществляющего уход, в размере 65%, а при осуществлении одновременного ухода за двумя и более нетрудоспособными гражданами - в размере 100% бюджета прожиточного минимума (БПМ - 442 360 рублей). Выплата пособия прекращается с 1-го числа месяца, следующего за тем, в котором наступили следующие обстоятельства: смерть либо признание в установленном порядке умершим или безвестно отсутствующим нетрудоспособного гражданина либо лица, осуществляющего уход; истечение срока, на который установлена І группа инвалидности; назначение лицу, осуществляющему уход, пенсии, пособия по безработице, ежемесячной страховой выплаты; истечение срока вида на жительство в Республике Беларусь. Выплата пособия прекращается и после прекращения осуществления ухода, подтвержденного заявлением нетрудоспособного гражданина; поступления лица, осуществляющего уход, на работу либо занятие предпринимательской деятельностью; помещения нетрудоспособного гражданина в государственную стационарную организацию социального обслуживания, в больницу сестринского ухода либо его зачисление в другой организации на государственное обеспечение, социальное обслуживание. Лицо, осуществляющее уход, обязано в течение 5 дней сообщить органу, назначившему пособие, об обстоятельствах, влекущих прекращение выплаты пособия. Суммы пособия, излишне выплаченные вследствие злоупотребления лица, осуществляющего уход (в результате представления документов с заведомо неправильными сведениями, сокрытия факта работы и иной деятельности, а также несообщения о других обстоятельствах, влекущих прекращение выплаты пособия), взыскиваются в судебном порядке. Подготовила Татьяна БОХАН  

У пошуках сапраўднага гаспадара

21.10.2024
Што вызначае сапраўднага гаспадара? Напэўна, тое, як ён адносіцца да самага дарагога, што ў нас ёсць, — да нашай зямлі-матухны. Пакуль язык не паварочваецца сказаць, што ў нашым раёне жывуць сапраўдныя гаспадары. Ва ўсякім разе рэйдавая праверка, якая закранула тэрыторыю толькі некалькіх сельгаспрадпрыемстваў, выявіла такую колькасць адмоўных прыкладаў, што дзіву даешся, як толькі яна, зямелька, церпіць нас. У мінулы аўторак у кірунку Нізкавіч — Душава — Лоцвін — Бабоўні выехалі начальнік раённай землеўпарадкавальнай службы Людміла Матусевіч, галоўны заатэхнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Таццяна Гарбуз і аўтар гэтых радкоў. Мэта рэйду была адна: выявіць, наколькі землекарыстальнікі выканалі патрабаванне навесці парадак на зямлі. Пад увагу браліся і прыфермскія тэрыторыі, і машынна-трактарныя двары, і населеныя пункты, і прысядзібныя (у тым ліку пустуючыя) участкі вяскоўцаў, стан дарог і палеткаў. На адмоўны лад удзельнікаў рэйдавай групы ўжо настроіла вуліца Мінская, па якой мы выязджалі з Капыля. Па ўсім відаць, пэўная частка яе жыхароў настолькі звыклася з карцінай, якую бачыць штодня (як у народзе кажуць, вока замылілася), што ўжо і не зважае на бур’ян, які, нягледзячы на канец лета, прадаўжае расці хуткімі тэмпамі, на кучы пяску  ля  сваёй  агароджы (яны павінны быць за ёй!!!), на непрыбранае галлё. Як не заўважаюць некаторыя аграномы сельгаспрадпрыемстваў, што вакол слупоў ліній электраперадачы на іх, ужо засеяных азімымі, палетках расце пустазелле. Ніяк не могуць знайсці агульную мову сельгаспрадпрыемствы і дарожнікі. Першыя, рыхтуючы палеткі да сяўбы, уборкі, у лепшым выпадку абкосяць бур’ян упрытык да поля, другія — пройдуць касілкай ля дорогі. Вось і застаецца палоска, не патрэбная нікому, на якой увесь сезон буяе пустазелле. Дарэчы, ніяк не ўпрыгожвае нашы дарогі і густы параснік з кустоўя і маладых дрэўцаў, да якога таксама ні ў кога не даходзяць рукі. А колькі яшчэ зямлі гуляе! Да прыкладу, тэрыторыя былой збожжасушылкі ў Нізкавічах, якая не толькі сваім знешнім выглядам псуе карціну, але і мае не адзін дзясятак сотак пустуючай зямлі. Усяго некалькі метраў наперад — у бок самой вёскі — і такая ж карціна, толькі на так званых прысядзібных участках, якія амаль не выкарыстоўваюцца. Не парадавала членаў рэйдавай групы і наведванне ААТ “Душава”. Мы пабывалі толькі на цэнтральных жывёлагадоўчых аб’ектах. Трэба пагадзіцца з тым, што сёлета там (на МТФ “Душава”) зроблена нямала: ідзе рэканструкцыя будынкаў, зіхацяць новым шыферам і свежымі дошкамі дахі, будуюцца выгульныя двары. І хочацца спадзявацца, што ў гаспадарцы не забудуць прыбраць кучы смецця і падправіць агароджу, якая вельмі псуе знешні выгляд фермы. Асобная тэма для размовы — свінатаварная ферма, вакол якой сапраўдны лес з бур’яну. Тут ён не касіўся ні разу, і, відаць, не адзін год. “У гаспадарцы ніхто мэтана-кіравана не займаўся навядзеннем парадку”, — такую выснову зрабіла падчас убачанага Людміла Матусевіч. І яшчэ на адзін факт, на жаль не адзінкавы, хацелася б звярнуць увагу чытачоў. Два апрацаваныя палеткі раздзяляе палявая дарога. Здавалася б, што ж тут дзіўнага? Па нечым жа трэба тэхніцы рухацца. Толькі вось гэта палявая дарога мае шырыню (у тым месцы, дзе мы прыпыніліся) больш за 10 метраў. Узнікае пытанне, ці можна тут гаварыць пра ашчаднае выкарыстанне зямлі?.. І, вядома ж, мы не маглі праехаць міма самой вёскі Душава, якая, звычайна, вылучалася сваім даволі прывабным відам. Але… Сюрпрыз нас чакаў на вуліцы Калгаснай ля дома № 60. Гаспадар займаецца добраўпарадкаваннем сваёй сядзібы, у тым ліку і прарэджваннем саду. Але не знайшоў іншага месца, каб выкінуць спілаваныя галіны, якраз перад сваім падворкам, ледзь не на праезнай частцы дарогі. “Пакуль не прыбраў, баляць рукі”, — апраўдваецца мужчына, але абяцае хутка навесці парадак. Яшчэ больш прыкрае ўражанне засталося пасля наведвання РСУП “Бабоўня”, і ў прыватнасці — МТФ “Лоцвіны”. Трэба сказаць, што ў многіх існуе заганная практыка падтрымліваць парадак толькі ля фасадаў будынкаў. А калі заходзіш з тылу… Проста жах!!! Гэта ў поўнай меры тычыцца названай фермы. Такога наглядзеліся на яе задворках! Зямля там, мякка кажучы, забруджвалася гадамі. Відаць, прама з-пад фермы вывозілася і вылівалася гноевая жыжа — таму пацвярджэнне як свежыя, так і за-старэлыя яе сляды. Як следства, зямля ператваралася ў балота, дзе не толькі араць ці скасіць пустазеле праблематычна, але і проста прайсці па ім складана. І ўсюды зараснік бур’яну. Вядома ж, цяпер цяжка давесці ўсё да ладу, патрэбны і сілы, і грошы, а самае галоўнае — жаданне. Толькі апошняга мы не адчулі ні ў словах галоўнага заатэхніка гаспадаркі, які нас суправаджаў, ні ў намесніка дырэктара, з якім адбылася сустрэча пазней. Такія рэйдавыя праверкі будуць працягвацца. Пад “прыцэл” аб’ектыва трапяць многія сельгаспрадпрыемствы. І хацелася б спадзявацца, што гэты матэрыял паслужыць ім своеасаблівай перасцярогай: напэўна, лепш крыху пастарацца, чым пазней плаціць штрафы (і немалыя), як гэта, па ўсім відаць, давядзецца зрабіць кіраўніку РСУП “Бабоўня”. Маргарыта САКОВІЧ  
Страница 834 из 1058