Сёлета пад вырошчванне кукурузы ў раёне адведзена плошча ў 12 863 га, з іх 3435 га — на зерне, а астатнія – на сілас і зялёную масу.
[caption id="attachment_12845" align="aligncenter" width="443" caption="А. Каляда, І. Грыбок, І. Лук’яновіч, А. Музыка"]
[/caption]
Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу па раслінаводстве Аляксандр Каляда, на 8 верасня ўжо ўбрана 18,4% палеткаў, а сярэдняя ўраджайнасць склала 272 ц/га.
Аграрыі ААТ “Скабін” да ўборкі “царыцы” палёў на сілас і зялёны корм прыступілі ў мінулы панядзелак. Як адзначыў пры сустрэчы галоўны аграном сельгас-прадпрыемства Іван Грыбок, сёлетні ўраджай іх радуе. Тут збіраюць звыш 300 ц/га, што вышэй за сярэднераённы паказчык. Усяго неабходна ўбраць 250 га на сілас і 100 га на зерне. Для корманарыхтоўкі быў пасеяны спецыяльны гатунак “палескі-212”, а на зерне — французскія і малдаўскія гібрыды (дарэчы, іх уборка пачнецца, калі будзе назірацца поўная спеласць).
На момант нашага наведвання поўным ходам ішлі работы ва ўрочышчы “Шанхай”, што знаходзіцца амаль каля самага Капыля. Менавіта тут вясной у першую чаргу была пасеяна кукуруза і цяпер яна ўжо прыдатная да ўборкі.
— Уся тэхніка поўнасцю падрыхтавана да вядзення работ, — адзначыў галоўны аграном ААТ “Скабін” Іван Грыбок. — Напярэдадні заменены нажы, устаноўлены іншыя дэталі. Гэта дазваляе нам працаваць хуткімі тэмпамі і якасна. Думаю, што тыдні за два — два з паловай мы справімся.
[caption id="attachment_12853" align="aligncenter" width="443" caption="На кукурузным палетку"]
[/caption]
Дарэчы, тое, што ўборка ідзе з захаваннем неабходных патрабаванняў, пацвердзіў і намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каляда.
Вядома, адразу ж вядзецца закладка сіласнай ямы (за дзень утрамбоўваецца прыкладна 250 — 350 т масы). Як падкрэсліў Іван Грыбок, у гаспадарцы імкнуцца нарыхтаваць якасныя кармы. Закладка вядзецца кругласутачна. На яме дзяжураць адказныя спецыялісты.
[caption id="attachment_12848" align="aligncenter" width="443" caption="Вядзецца трамбоўка сіласу"]
[/caption]
На ўборцы кукурузы задзейнічаны вопытныя механізатары, перадавікі гаспадаркі і раёна, якія ўжо добра вядомы нашым чытачам. Гэта Іван Лук’яновіч, Аляксандр Музыка, якія працуюць на КЗР-10, а на трамбоўцы заняты Аляксандр Грынкевіч і Васіль Самонін.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии