Першага верасня залівісты званок прагучаў для капыльскіх хлопчыкаў і дзяўчынак, паклікаўшы за парты 3381 вучня. Упершыню за іх селі 284 школьнікі, а для 246 гэты школьны год стане апошнім і самым складаным на шляху ў самастойнае жыццё.
[caption id="attachment_12683" align="aligncenter" width="448" caption="А. Жданеня ўручае першакласнікам дапаможнік “Беларусь — наша Радзіма»"]

[/caption]
Свята сустрэчы са школай у сонечны восеньскі дзень адбылося і ў трэцяй гарад-ской адзінаццацігодцы. На ўрачыстасць да педагогаў і вучняў завіталі ганаровыя госці — старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Аляксей Абросімаў, дырэктары ААТ “Скабін” Віктар Станкевіч, “Піянер-Агра” Аляксандр Макарчук і былы выпускнік школы, вядомы беларускі прадзюсар і кампазітар Сяргей Ждановіч.
[caption id="attachment_12685" align="alignleft" width="315" caption="Першы школьны званок даюць Мацвей Капуста і Ангеліна Мацуль"]

[/caption]
У гэты дзень яны разам з дырэктарам установы Вячаславам Ярмалінскім па-віншавалі вучняў з пачаткам новага навучальнага года і пажадалі поспехаў у вучобе. Сюрпрызам для ўсіх стаў выдатны падарунак калектыву СШ №3 — ноўтбук і сучасны пульт для музычнага абсталявання, якія дырэктару школы перадаў Сяргей Ждановіч.
Безумоўна, не засталіся без увагі і галоўныя дзеючыя асобы ўрачыстасці – першакласнікі. Анатоль Жданеня і Аляксей Абросімаў, якім асісціравалі вучні 11 класаў, уручылі ім падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — новы навучальны дапаможнік «Беларусь — наша Радзіма» і памятныя сувеніры.
А першы званок, старт новаму навучальнаму году, паклікаў хлопчыкаў і дзяўчынак за парты на першы школьны ўрок “Твая зямля, твая Радзіма названа светла — Беларусь”.
[caption id="attachment_12686" align="aligncenter" width="443" caption="Падарункі В. Ярмалінскаму (справа) перадае С. Ждановіч"]
[/caption]
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии