Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Параўнаць было з чым

21.10.2024
Цікавай падалася прапанова начальніка раённай землеўпарадкавальнай службы Людмілы Матусевіч наведацца ў ДП “Грозава-агра”, каб паглядзець, як у гаспадарцы працуюць па навядзенні парадку на фермах. Яшчэ ў красавіку, перад пачаткам корманарыхтоўчай кампаніі, разам з галоўным ветурачом Леанідам Палешчуком з аналагічнай мэтай мы абследавалі жывёлагадоўчыя аб’екты сельгаспрадпрыемства. Заўваг было вельмі шмат. І вось з’явілася магчымасць параўнаць карціну сённяшнюю з убачаным амаль пяць месяцаў таму. Трэба сказаць, зрухі ў лепшы бок відавочныя. Хаця да поўнага парадку яшчэ далёка, тым не менш сітуацыя на трох наведаных аб’ектах палепшылася. Асабліва гэта ярка відаць на МТФ “Папоўцы”, дзе поўным ходам ідзе рэканструкцыя жывёлагадоўчага аб’екта. Рыхтуецца пляцоўка пад асфальт. Яго ўкладка, па словах дырэктара філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ-124” Уладзіміра Чэкуна, з якім давялося сустрэцца на аб’екце, будзе завершана да канца бягучага тыдня. Акрамя таго, прыбяруцца рэшткі сянажнай траншэі, знесеных будынкаў, будзе спланавана тэрыторыя. Як расказаў кіраўнік сельгаспрадпрыемства Аляксандр Рыбак, толькі на работы па гэтай ферме будзе выдаткавана 100 млн рублёў. А ўсяго сёлета на рэканструкцыю жывёлагадоўчых аб’ектаў было запланавана 620 млн рублёў. Самая балючая праблема МТФ “Грозава” пакуль яшчэ не вырашана. Маецца на ўвазе гнаясховішча. Да гэтай пары тут не наведзены належны парадак. Хочацца верыць, што абяцанні, якія атрымаў А. В. Рыбак па выдзяленні магутнага экскаватара, будуць выкананы і да канца верасня парадак на гнаясховішчы навядуць. Няблага выглядае ферма ў в. Рыматаўшчына: пабелена, пафарбавана, пакладзены асфальт, але і тут знайшлося, вобразна кажучы, куды каменьчык кінуць. Непадалёк ад будынка фермы — воданапорная вежа, на якую ніхто, відаць, даўно не звяртаў увагі: не фарбавалі, не выкошвалі пустазелле. Не адпрацавана ў гаспадарцы сістэма работы з арганікай, ва ўсякім выпадку ніхто не сочыць куды і ў якой колькасці выліваецца вадкая фракцыя гною. А гэта рызыка не проста забрудзіць тэрыторыю фермы, але і пераўтварыць зямлю ў балота (такія факты, як мы ўпэўніліся, у раёне не адзінкавыя). Ёсць яшчэ адна тэма, якую хацелася б падняць у гэтым рэйдавым матэрыяле. На тэрыторыі нашага раёна вырошчаваннем льну займаецца ААТ “Скабін”, а таксама два льноперапрацоўчыя заводы — слуцкі і нясвіжскі філіял валожынскага. Землі пад гэту культуру адводзяцца звычайна добрыя (на неўрадлівай глебе яна проста расці не будзе). А вось адносіны да атрыманай зямлі вельмі розныя. Праязджаючы паўз палетак, на якім ужо вялася падборка льновалакна скабінскімі механізатарамі, нідзе не заўважылі ні прапушчаных раслін, ні пустазелля. Вядома ж — тут чужых палеткаў няма і адносіны да іх адпаведныя, як у гаспадароў. Зусім другая карціна на арандаваных палях. У прыватнасці, на іх нам давялося пабываць у РСУП “Бабоўня” і ДП “Грозава-агра”. Адразу відаць, што льнаводы адчуваюць сябе на капыль-скай зямлі, нават як не госці, а нейкія захопнікі. Занялі лепшы кавалак гектараў так на 200, атрымалі з яго ўраджай, а на другі год — давайце іншую зямлю, а з гэтай рабіце, што хочаце. “А давесці яе да ладу вельмі няпроста, — з веданнем справы расказвае Людміла Матусевіч. — Неяк ужо давялося сутыкнуцца з такой сітуацыяй. Нявырваны лён жа ні плугі, ні дыскі не бяруць, нават спаліць яго немагчыма. Вось і давядзецца земляробам прыкласці нямала намаганняў, каб “вылечыць” зямлю пасля такіх гора-арандатараў, якія яшчэ лебяды і іншага пустазелля наразводзяць”. Кіраўнікоў названых ільнозаводаў начальнік землеўпарадкавальнай службы выклікала для сур’ёзнай размовы. Напэўна, не абыдзецца без пакарання. Але галоўнае, каб пасля такой сустрэчы наступіў пералом у адносінах да нашага агульнага багацця — зямлі. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКАХ: 1. На МТФ “Папоўцы”; 2. Пасля ўборкі льну на палетках РСУП “Бабоўня”. Фота аўтара  

«Прощай лето - здравствуй, школа»

21.10.2024
— именно так называлась детская дискотека, проведенная специалистами ГУ «Копыльский ТЦСОН» в рамках акции «Скоро в школу». Основные цели данного мероприятия — пропаганда здорового образа жизни и организация детского досуга. Более 30 детей собралось в праздничном зале территориального центра. Праздник открыла фея Осень. В мероприятии приняла участие вокальная группа СШ № 2 г. Копыля им. Т. Гартного под руководством Татьяны Ермолович. После окончания концерта была проведена детская дискотека. Ребята с интересом участвовали в озорных играх и конкурсах «Самый быстрый», «Волшебный мешочек», «Головоломка», «Лучший танец» и др. Всегда приятно делать людям добро, а подарить радость детям — это приятно вдвойне. Ведь как замечательно, что ребята получили заряд бодрости, эмоций, приобрели новых друзей и с хорошим настроением вернулись домой. Ирина БЕНЕШ, психолог ОСАиР ГУ  «Копыльский ТЦСОН»  

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 19)

21.10.2024
Вас выслухае галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Аляксей Аляксандравіч КАРОЛЬ. Калі вас цікавяць пытанні аховы здароўя на прадпрыемстве ці ў арганізацыі, тэлефануйце ў чацвер, 8 верасня, з 10 да 12 гадзін па нумары 57-2-34.  

Бяспека – аснова вытворчага працэсу

21.10.2024
У пятніцу, 2 верасня,  у ДЛГУ “Капыльскі лясгас” адбылася вучоба з грамадскімі інспектарамі па ахове працы. Правёў яе галоўны тэхнічны інспектар аховы працы Мінскага абкама прафсаюза работнікаў лесу Аляксандр Ігнаценка. Асноўная ўвага прысутных была накіравана на правілы правядзення перыядычнага кантролю, а таксама на шэраг законаў і правілаў, якія закліканы захоўваць бяспечныя ўмовы для супрацоўнікаў. Падрабязна спыніліся на мерапрыемствах па ўстараненні недахопаў па ахове працы, якія могуць узнікнуць на вытворчасці, правілах вядзення і запаўнення неабходнай дакументацыі. Сяргей  ЛАЗОЎСКІ  

Увага: аб’езд

21.10.2024
У пятніцу, 9 верасня, на цэнтральнай  плошчы г. Капыля пройдзе абласны этап сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар вёскі”. У сувязі з гэтым з 7 да 18 гадзін будзе закрыты праезд па пл. Леніна. У АДАІ Капыльскага РАУС нам паведамілі, што аб’езд аўтамабіляў будзе арганізаваны па вул. Пралетарскай і Трактарнай.  
Страница 831 из 1058