Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

На палетках раёна па стане на 6 верасня 2011 года

21.10.2024
Вядзецца сяўба азімых У раёне працягваецца сяўба азімых культур. Як паведамілі ў дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу, па стане на 6 верасня яны пасеяны на 5145 га, што складае 21 % да запланаванага. Найбольш хуткімі тэмпамі працуюць у ААТ “Семежава” (46 %), ААТ “Прагрэс-2010” (37 %), толькі-толькі распачалі гэту работу ў ф-ле “В. Раёўка” (5 %) і РСУП “С “Прамень” (7 %). На кукурузных палетках Ідзе ўборка кукурузы на зялёны корм і сілас. Яна ўбрана на плошчы 1278 га, атрымана 35 286 тон пры сярэдняй ураджайнасці 276 ц/га. Нарыхтавана 24 130 тон кукурузнага сіласу. Убіраецца бульба Планавае заданне па ўборцы бульбы выканана на 22 %. Накапана 6433 тоны другога хлеба пры сярэдняй ураджайнасці 258 ц/га. Найлепш гэта культура ўрадзіла ў ААТ “Старыца-Агра”, дзе з кожнага гектара атрымліваюць па 349 цэнтнераў. Чатыры гаспадаркі распачалі рэалізацыю бульбы (ужо прададзена 1875 тон). На чарзе — цукровыя буракі Уборку салодкага кораня распачалі амаль палова сельгаспрадпрыемстваў раёна. Накапана 16 660 тон пры сярэдняй ураджайнасці 350 ц/га. Лепшыя вынікі паказваюць ААТ “Капыльскае” — 571 ц/га, ААТ “Старыца-Агра” — 400 ц/га. Вывезена на прыёмныя пункты 9910 т, у тым ліку 2615 за апошні дзень. Паводле інфармацыі райсельгасхарчу падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

Звярнуліся тры чалавекі

21.10.2024
Учора ў Капыльскім райвыканкаме па даручэнні члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь міхаіла Крыштаповіча правяла чарговы прыём грамадзян яго памочнік Валянціна Шуста. Звярнуліся тры чалавекі, якія ўздымалі праблемы па адводзе ліўневых вод па вуліцах Цімкавіцкай, 25 і Рамашкі, 50, а таксама па рэгістрацыі жылога дома ў бюро тэхнічнай інвентарызацыі. Па ўсіх пытаннях дадзены тлумачэнні і кансультацыі. Сяргей КОЗЕЛ  

На дапамогу вёсцы

21.10.2024
Старшыня райвыканкама 2 верасня падпісаў распараджэнне № 386р “Аб аказанні дапамогі сельскагаспадарчым арганізацыям ва ўборцы агародніны і бульбы ў 2011 годзе”. Згодна з ім, для своечасовай уборкі агародніны і бульбы на тэрмін не больш за два тыдні (14 вучэбных дзён) будуць прыцягвацца ўстановы адукацыі раёна. На ўборку ў падшэфныя гаспадаркі накіруюцца таксама работнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый горада. У распараджэнні асаблівая ўвага звяртаецца на неабходнасць забеспячэння аховы працы пры правядзенні ўборачных работ. Маргарыта САКОВІЧ  

Важкi капыльскi каравай

21.10.2024
У мінулую суботу ў Капылі адбыўся першы сельскагаспадарчы кірмаш, да якога далучылася яшчэ адна надзвычай важная падзея — узнагароджванне пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у 2011 годзе. [caption id="attachment_12723" align="aligncenter" width="443" caption="Старшыня райвыканкама А. Жданеня, начальнік упраўлення райсельгасхарчу І. Кісляк, дырэктар ААТ «Семежава» І. Лянько"][/caption] На цэнтральнай плошчы Капыля было шматлюдна. Гараджане тоўпіліся ля машын з сельскагаспадарчай прадукцыяй і “маталі на вус”, якія ж цэны сёлета будуць устанаўліваць вяскоўцы на сваю прадукцыю. Многія ўжо пачалі рабіць запасы на зіму, справядліва мяркуючы, што ў наш час усё мяняецца вельмі хутка. Іншыя выбіралі самыя апетытныя кавалачкі свініны (па 22 тыс. руб.) ці ялавічыны (20 тыс. руб.), курыныя яйкі (цана вагалася ад 5400 да 3990 рублёў за дзясятак у залежнасці ад катэгорыі), мёд (ад 55 000 да 49 150 руб. за літровы слоік). Найбольшым попытам карысталася збожжа (ячмень прапаноў-валі па 22 250 руб. за мяшок у 40 кг, пшаніцу — па 31 250 руб.). Куплялі мяса птушкі, кошыкі, на продаж чатыры гаспадаркі прывезлі парасят па 18 тысяч рублёў за кіла-грам. Гараджане з цікавасцю разглядалі сялянскія падвор’і, якія, не шкадуючы фантазіі і намаганняў і імкнучыся ўразіць не толькі капылян, але і сваіх суседзяў-аграрыяў, падрыхтавалі большасць гаспадарак. Але ўвага і пакупнікоў, і прадаўцоў імкліва пераключылася на адкрытую сцэнічную пляцоўку, як толькі там з’явіўся народны ансамбль народнай песні “Спадчына” і загучала вясёлая мелодыя. Так пачалося свята-ўшанаванне перадавікоў жніва-2011. [caption id="attachment_12725" align="aligncenter" width="443" caption="На сцэне — «Спадчына»"][/caption] Шчыра павіншавала прысутных з “Дажынкамі” першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк. “Сёння ў нас цудоўнае свята, — сказала Ірына Мікалаеўна, — нашы аграрыі ўнеслі значны ўклад у агульны каравай вобласці — намалацілі звыш 146 тысяч тон, што на 16 тысяч тон больш, чым у мінулым годзе. За гэта ім самая вя-лікая ўдзячнасць.” Прыгожым караваем з мукі новага ўраджаю віталі на сцэне старшыню Капыльскага райвыканкама Анатоля Жданеню, які таксама выказаў вялікую ўдзячнасць працаўнікам сельскай гаспадаркі і ўсім тым, хто ім дапамагаў, за плённую працу. Згодна з рашэннем Капыльскага райвыканкама пераможцам уборачнай кампаніі сёлетняга года сярод гаспадарак першай групы прызнана ААТ “Семежава” (дырэктар Іван Лянько),  дзе  атрымана  па  58,1 ц/га (на 9 ц/га больш, чым летась) і па 152 кг з 1 бала-гектара, валавы збор склаў 11 041 тону, ці 112,7 % да мінулага года. Сярод лідараў таксама ААТ “Скабін” (дырэктар Віктар Станкевіч) з рэзультатам 56,2 ц/га (на 10,5 ц/га больш), 159 кг з 1 бала-гектара і 6293,5 тоны (118,1 %), ААТ “Піянер-Агра” (Аляксандр Макарчук), дзе намалацілі па 53,7 ц/га (на 3,7 ц/га больш), па 125 кг на 1 бала-гектар, валавы збор — 7789 тон (111 %), ААТ “Старыца-Агра” (Уладзімір Рудакоўскі) — ураджайнасць у гаспадарцы 51,4 ц/га (на 7,3 ц/га больш), з 1 бала-гектара атрымана па 143 кг зерня, валавы збор — 10 366 тон (105,8 %). Гаспадаркі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі,  а  іх кіраўнікі — грашовымі  прэміямі. [caption id="attachment_12726" align="aligncenter" width="443" caption="Попыт на мяса быў добры"][/caption] Сярод гаспадарак другой групы перамог філіял “Лакнея” УП “Прыорлізінг” (кіраўнік Алег Шахновіч), дзе намалацілі па 46,2 ц/га (на 11,2 ц/га больш), атрымалі  па  124  кг  зерня  з 1 бала-гектара, валавы збор склаў 6014 тон (161,3 %). Гаспадарка таксама была ўзнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама, а кіраўнік — грашовай прэміяй. Сярод узнагароджаных былі кіраўнікі МАУП “Доктаравічы” Уладзімір Дземянкоў, філіяла “В. Раёўка” Леанід Петрушэня, ЗАТ “Жыліхава” Аляксандр Кукраш, ААТ “П-з “Дусаеўшчына” Сяргей Кавалеўскі — такім чынам адзначана плённая праца гэтых гаспадарак па павелічэнні валавога збору збожжа да ўзроўню 2010 года і выхаду зерня на 1 бала-гектар не менш за 100 кг. Былі падведзены вынікі работы і ў індывідуальным спаборніцтве. Пераможцамі з уручэннем Ганаровых грамат і прэмій прызнаны (у сваім класе машын) экіпаж ААТ “Старыца-Агра” ў складзе Міхаіла Дарашэвіча і Мікалая Міхайлоўскага, Сяргей Пяцігорац і Андрэй Міцько з ААТ “Ціміразеўскі”, Аляксей Пісарэнка і Уладзімір Бізеў з гэтай жа гаспадаркі. Вызначыліся лідары сярод вадзіцеляў і аператараў збожжасушыльных комплексаў. Заслужаную ўзнагароду атрымалі вадзіцель МАУП “Доктараві-чы” Вікенцій Кухарчык і звяно аператараў з ААТ “Старыца-Агра” ў складзе Аляксандра Андрэева і Андрэя Якубовіча. [caption id="attachment_12727" align="aligncenter" width="443" caption="Сялянскія падвор’і"][/caption] Былі  падведзены і вынікі работы сярод маладых удзельнікаў уборачнай кампаніі. Для ўручэння заслужаных узнагарод на сцэну запрасілі першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Наталлю Гарбацэвіч. Згодна з рашэннем Капыльскага райвыканкама лідарамі жніва прызнаны (па сваіх групах камбайнаў) маладзёжныя экіпажы з ААТ “Ціміразеўскі” ў складзе Івана і Сяргея Каралёў, Алега Пяцігорца і Аляксея Астахава, вадзіцелі Сяргей Турэйка з гэтай жа гаспадаркі і Сяргей Байчык з ААТ “Мажа-Агра”. Яны ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама і грашовымі прэміямі. А дадаткам да ўсіх атрыманых віншаванняў і падарункаў стаў цудоўны канцэрт, падрыхтаваны народным ансамблем народнай музыкі “Спадчына”.Спакон веку для беларуса не было большай каштоўнасці, чым хлеб. І той, хто яго вырошчвае, ведае яго сапраўдную цану. Таму і заслугоўвае самых шчырых слоў прызнання і ўдзячнасці за сваю плённую працу. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

“Свет творчасці — свет прыгажосці”

21.10.2024
пад такой назвай 19 жніўня ў Цімкавіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў вечар-ушанаванне з нагоды юбілею майстра-метадыста Капыльскага раённага Цэнтра ткацтва Ганны Федаровіч. У пакоі ўстановы культуры разгарнулася творчая выстава Ганны Ула-дзіміраўны, а побач красаваліся  яшчэ і работы яе вучаніц. Павіншаваць юбіляра, творчую асобу, працавітую і чулую жанчыну прыйшлі ў бібліятэку шматлікія госці – калегі, аднавяскоўцы, вучні. Цёплыя словы, сардэчныя песні гучалі ў гэты дзень толькі для яе. Каб кожны твор быў прыгожым і дзіўным, трэба мець талент, натхненне і любоў да сваёй справы. Але і гэтага недастаткова. Толькі пастаяннае самаўдасканаленне, творчы пошук дазваляюць аднойчы ператварыць захапленні ў непаўторнае майстэрства. Так адбывалася і з Ганнай Федаровіч. Пасля заканчэння дзесяцігодкі маладая цімкаўлянка спачатку працавала піянерважатай у Блеўчыцкай, Вялікараёўскай, затым – выхавацелем групы падоўжанага дня ў Ляшнянскай школах. Працу сумяшчала з вучобай у Мінскім тэхналагічным тэхнікуме, дзе атрымала спецыяльнасць тэхнолага швейнай вытворчасці. У Цімкавіцкім вучэбна-вытворчым камбінаце выкладала швейную справу. Апошнія 25 гадоў Ганна Уладзіміраўна з’яўляецца настаўніцай працоўнага навучання ў Цімкавіцкай сярэдняй школе, дзе ў поў-най ступені праявіліся яе педагагічныя і творчыя здольнасці. Нездарма ў народзе кажуць: “Любі справу – майстрам будзеш”. Так адно з захапленняў жанчыны, а менавіта вышыўка, з цягам часу ў яе руках стала сапраўдным мастацтвам. Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Яскравае пацвярджэнне таму Ганна Уладзіміраўна, якая яшчэ цудоўна вяжа, шые, вырабляе габелены, мяккія цацкі, займаецца фларыстыкай. І ў кожнай рабоце гэтага творчага чалавека праяўляецца індывідуальнасць, мастацкі густ, адчуванне каляровай гаммы. І што немалаважна – сваё майстэрства жанчына перадае маладому пакаленню. Час не стаіць на месцы, мяняюцца густы, на змену ручной працы ўжо даўно прыйшлі машыны, створаныя тымі ж рукамі. Але пакуль побач з намі будзе жыць пачуццё прыгожага, імкненне да сапраўднага, будзе жыць і народнае мастацтва. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  
Страница 832 из 1058