У пятніцу, 2 верасня, у ДЛГУ “Капыльскі лясгас” адбылася вучоба з грамадскімі інспектарамі па ахове працы. Правёў яе галоўны тэхнічны інспектар аховы працы Мінскага абкама прафсаюза работнікаў лесу Аляксандр Ігнаценка.
Асноўная ўвага прысутных была накіравана на правілы правядзення перыядычнага кантролю, а таксама на шэраг законаў і правілаў, якія закліканы захоўваць бяспечныя ўмовы для супрацоўнікаў. Падрабязна спыніліся на мерапрыемствах па ўстараненні недахопаў па ахове працы, якія могуць узнікнуць на вытворчасці, правілах вядзення і запаўнення неабходнай дакументацыі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии