Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Копыльский районный военный комиссариат проводит прямую телефонную линию:

21.10.2024
- с участием военного комиссара Копыльского районного военного комиссариата подполковника Сергея Михайловича Барташевича с 10.00 до 12.00 в последнюю среду месяца, телефон 55-2-78; горячие линии: - с заместителем военного комиссара начальником мобилизационной группы майором Сергеем Леонидовичем Маргаликом с 10.00 до 12.00 во вторую среду месяца, телефон 55-5-16; - с начальником группы призыва на военную службу майором Сергеем Константиновичем Ярмоликом с 10.00 до 12.00 во вторую среду месяца, телефон 55-1-36.  

Сёння бібліятэка – гэта інтэлектуальны дом

21.10.2024
Выдатна, што ў краіне ёсць такое свята, як Дзень бібліятэк — гэта падзея ў жыцці кожнага чалавека, які імкнецца да ведаў. Сённяшняя бібліятэка — гэта інтэлектуальны дом, у якім сучасны бег  жыцця знаходзіць сваё адлюстраванне. [caption id="attachment_12884" align="aligncenter" width="443" caption="Дырэктар Т. Серая (справа) з калегамі - В. Камінскай, Н. Данілкінай, Т. Астрэйка, І. Пятровіч"][/caption] Бібліятэка — гэта будынак, матэрыяльны аб’ект. А бібліятэкары даюць ім сапраўднае жыццё. І толькі дзякуючы  прафесіяналізму, вопыту, шырокім ведам біліятэкараў нашы ўстановы становяцца запатрабавальнымі ў карыстальнікаў. Сучасны бібліятэкар — гэта не толькі знаўца літаратуры. Ён разбіраецца ў сучасных інфармацыйных тэхналогіях, праводзіць розныя мерапрыемствы, наладжвае прэзентацыі кніжных выстаў. Акрамя таго, сучасны спецыяліст нашай сферы займаецца асветніцкай і грамадскай дзейнасцю. Прызнаннем высакароднай місіі бібліятэк на ўзроўні дзяржавы з’яўляецца прыняцце праграмы “Культура Беларусі на 2011-2015 гг.”, дзе выкладзены асноўныя мэты развіцця бібліятэчнай сістэмы да 2015 года — забеспячэнне свабоднага і роўнага доступу да інфармацыйных рэсурсаў і бібліятэчных фондаў розных груп карыстальнікаў. Бібліятэкі нашай сістэмы прадстаўляюць карыстальнікам не толькі  такі від дакумента, як кніга і перыядычнае выданне, а і электронны дакумент. Трынаццаць бібліятэк маюць выхад у інтэрнэт і электронную пошту,  ствараем электронныя базы даных краязнаўчай тэматыкі і прадстаўляем іх карыстальнікам. Электронны каталог сістэмы налічвае 55,5 тыс. запісаў. Праз наш сайт да нас прыходзяць запыты самай рознай тэматыкі з розных куткоў свету. Вось толькі адзін з прыкладаў: на пачатку года да нас прыйшоў запыт  выдавецтва з Германіі аб нашым знакамітым земляку Цішку Гартным. Мы  выслалі звесткі і фотаздымкі. У бягучым годзе цэнтральная раённая бібліятэка імя А. Астрэйкі атрымала праз віртуальны чытальны зал Нацыянальнай бібліятэкі доступ да сусветнай базы перыядычных выданняў “ІНТЭГРУМ”. Калі ласка, у рэжыме рэальнага часу перыядычныя выданні даступны нашым карыстальнікам. Бібліятэкам дзяржава дэлегіруе функцыю захавальніцы духоўнай спадчыны. Ад  выдавецтва “Беларускі Экзархат” у дар мы атрымалі ўнікальнае факсімільнае выданне “Слуцкае Евангелле”. Прэзентацыя гэтага  шэдэўра выклікала цікавасць чытачоў усіх узростаў.  Дапаўненнем да гэтага мы даём у карыстанне чытачам электронны варыянт выдання. Мы працуем не толькі над абнаўленнем і стварэннем інфармацыйнага рэсурсу, але і выконваем асветніцкую місію.  Значнай падзеяй для бібліятэкараў і чытачоў сталі прэзентацыі кніг Ніны Русаковіч ”Пра песню народную, “Неруш” і Валянціну” і Леаніды Падвойскай “Предтечи зверя”. Цікава і змястоўна працуюць Быстрыцкая, Вялікараёўская, Цімкавіцкая, Семежаўская,  Грозаўская сельскія бібліятэкі па мэтавай праграмме “Разам з кнігай мы расцём”. Раёнка расказвала, якую цікавасць выклікалі мерапрыемствы дзіцячай бібліятэкі — тэатралізаванае прадстаўленне “Незвычайныя прыгоды Бабы Ягі і Бармалея” да Тыдня дзіцячай кнігі і музыкі і “Свята дзяцінства” падчас летніх канікул, мерапрыемствы Скабінскай сельскай бібліятэкі. У бягучым годзе паспяхова рэалізуецца праект кіналекторыяў сумесна з “Кінавідэапракатам”, і краязнаўчы лекторый з раённым радыё.  Сапраўдным падарункам для жыхароў аддаленных вёсак сталі выезды бібліёбуса. Бібліятэка на колах стала сябрам розных катэгорый чытачоў. Адметна тое, што і нам жыхары вёсак дораць кнігі і часопісы. Ва ўсе часы бібліятэка з’яўляецца духоўна-асветніцкім цэнтрам. Працяглая работа бібліятэк сістэмы па маральна-духоўным выхаванні дала плённы вынік. Семежаўская сельская бібліятэка выйшла пераможцай ХІХ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”. Эфектыўнае ўзаемадзеянне бібліятэкі з настаяцелем Кіявіцкага храма па праграме “Будуем храм у душах” атрымала высокую ацэнку.  Бібліятэкі  атрымліваюць прызнанне ў чытачоў толькі тады, калі ўдала спалучаюць у сваёй рабоце функцыю абслугоў- вання і асветніцкую. Радуе тое, што абнаўляецца бібліятэчная прастора бібліятэк. Да свята бібліятэк пераехала ў новае памяшканне Навасёлкаўская сельская бібліятэка, значна аднавілася прастора для чытачоў у Грозаўскай сельскай бібліятэцы. Дарагія калегі! Паважаныя бібліятэкары, прыміце  самыя шчырыя віншаванні са святам! Жадаю вам, каб вы мелі магчымасць і натхненне для ажыццяўлення ўсіх новых ідэй і праектаў. Словы вялікай удзячнасці ветэранам бібліятэчнай справы. Моцнага ўсім здароўя, асабістага шчасця, дабрабыту. Таццяна СЕРАЯ, дырэктар Капыльскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Фота Паўла ШЭІНА  

Слышыли, в Старице цыгане ходили

21.10.2024
Начиналось все просто. Наша библиотекарь Г. Г. Гайшук, участница художественной самодеятельности, женила сына и попросила наш коллектив сделать свадьбу интересной, необычной, привнести элементы неожиданности, в общем, преподнести сюрприз гостям, молодоженам и ей, конечно. Мы с коллегами обсудили это предложение. Сначала набросали канву мероприятия, а затем добавляли различные элементы. И у нас здорово получилось. Решили, что на свадьбу придет якобы цыганский табор. И вот в назначенный день свадьбы к ресторану в аг. Старица с песнями, музыкой и плясками направляется табор цыган. Впереди старая цыганка с люлькой в зубах, рядом едет под дугой с бубенцами празднично убранная коляска, в которой под покрывалом сидит девушка в восточном наряде, а за коляской с баулами идут цыгане. В зал зашли с пением свадебных песен и начали предлагать гостям товар, а девушка в это время танцевала восточный танец. Во время танца молодых «умыкнули» и заменили подменными. Гостям было предложено их выкупить: станцевать под разные мелодии, от медленных до быстрых. Были шутки, песни, танцы, пожелания, задания, игры и разные развлечения для родителей, молодых и гостей. Было весело, необычно, неожиданно, как и задумывалось. Всем понравилось. Со свадьбы шли пешком, пели песни. Людям, которые встречались, предлагали погадать. На следующий день в деревне говорили: «Слышали, вчера в Старице цыгане ходили, настоящие. Даже был цыганский барон». Через некоторое время нас снова пригласили на свадьбу. Л. И. ЖИЛКО, художественный руководитель Старицкого ДК  

Навіны раёна (CMigrator copy 1)

21.10.2024
У раённы бюджэт за 8 месяцаў бягучага года паступіла 29,2 млрд руб. падаткаў, у той час, як у мінулым годзе 16,7 млрд, што на 12,5 млрд руб. больш. З 2 верасня пачалася імунізацыя насельніцтва супраць сезоннага грыпу за кошт рэспубліканскага бюджэту. Атрымана 2260 доз вакцыны кітайскай вытворчасці. У першую чаргу будуць пры-шчэплены групы рызыкі па гэтым захворванні. З пачатку  года  Капыльскім райспажыўтаварыствам нарыхтавана 926,9 тоны лому чорных і 4,8 т – каляровых металаў. Учора на цэнтральнай плошчы Капыля адбылося абласное свята “Уладар вёскі”, дзе ўдзельнічалі 13 маладых сем’яў з розных куткоў Міншчыны. Сярод іх нашы землякі – Алена і Руслан Лось з аг. Пясочнае. У суботу ў Капылі прайшоў піянерскі злёт, прысвечаны Дню нараджэння ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”.  

Праздник для талантливых детей

21.10.2024
Более трехсот учеников встретили новый учебный год на торжественной линейке в Детской школе искусств. Родители, отправившие сюда своих детей, пришли тоже посмотреть на мероприятие, которое прошло, как всегда, интересно и в праздничной атмосфере. Только что назначенный директор ДШИ Владимир Черкас сообщил, что количество учащихся по сравнению с прошлым годом возросло. В первый класс учебного заведения пришел 91 человек. Детям стало более интересно посещать различные классы для постижения азов искусства. К тому же, в этом году в школе появилась новая специальность – декоративно-прикладное искусство, которая ранее было только в филиале – на базе Грозовской школы-интерната. Зачислено десять человек, преподавателем у которых будет Милана Мороз, пришедшая сюда совсем недавно. Больше преподавательский состав не поменялся – остались все те же учителя, что и были. Радует еще одно событие, что в этом году государство выделило учреждению около 50 миллионов рублей на ремонт помещений. Были заменены окна и входная дверь на первом этаже. Провели косметический ремонт школы, чтобы с осени детям было комфортно учиться, получая хорошие оценки в районных, региональных и даже в республиканских конкурсах. Павел ШЕИН. НА СНИМКАХ: моменты праздника. Фото автора  
Страница 826 из 1058