«На жаль, мінулі тыя часы, калі мы з задавальненнем атрымлівалі лісты ад сваякоў і знаёмых і з такім жа задавальненнем адказвалі на іх. А вось калі ўзніклі першыя паштовыя скрынкі, канверты, паштоўкі?
Вольга, аг. Семежава»
Сёння, у нашым вірлівым ХХІ стагоддзі мы амаль не пішам лістоў у тым традыцыйным выглядзе, у якім на працягу ўсяго ХХ стагоддзя іх пісалі нашы бабулі ды дзядулі, бацькі ды матулі. Мы наогул рэдка спыняемся ля паштовых скрынак, каб паглядзець, ці ёсць там якая-небудзь карэспандэнцыя.
І рэдка хто задумаецца, што нават звычайная скрынка мае сваю цікавую і адметную гісторыю. Адзначу, што першыя паштовыя скрынкi з’явiлiся ў Расiйскай iмперыi на вулiцах Санкт-Пецярбурга i Масквы ў 1848 годзе. А да гэтага часу ўся карэспандэнцыя гараджан збiралася ў спецыяльных скрынках, размешчаных у дробязных гандлёвых крамах. Праўда, канструкцыя першых паштовых скрынак аказалася недасканалай: яны былi збiты з дошчак, абшыты звонку тонкiм лiставым жалезам i адчынялiся без асаблiвых намаганняў нават сцiзорыкам. Зразумела, што давяраць iм сваю перапiску рашалiся нямногiя. І каб «узняць аўтарытэт» паштовых скрынак, iх пачалi цалкам адлiваць з чыгуну: такiя масiўныя канструкцыі было даволi цяжка ўзламаць цi знесцi. I ўсё ж, па прычыне сваёй дарагавізны, яны таксама не атрымалi шырокага распаўсюджвання.
Пазней на змену iм прыйшлi жалезныя паштовыя скрынкi, якiя прымацоўвалiся да сцен дамоў: яны аказалiся даволi лёгкiмi i адначасова трывалымi. На скрынках кiдалiся ў вочы выявы паштовых канвертаў, якiя пратрымалiся там восемдзесят гадоў — да 1926 года, калi iх нарэшце змянiў надпiс «Паштовая скрынка». Нейкі час для рэгламентацыi работы паштальёнаў на пярэдняй сценцы скрынак нават спрабавалi ўстанаўлiваць цыферблаты, аднак гэта новаўвядзенне не прыжылося.
У Мiнску першыя паштовыя скрынкi з’явiлiся ў 1870 годзе. Iх вырашылi ўстанавiць у найбольш заселеных гарадскiх раёнах: на Троiцкай гары, на Чырвонай горцы i ля ўваходу ў паштовую кантору. Напрыканцы 1903 года ў Мiнску налiчвалася ўжо 12 паштовых скрынак. Выемка пiсьмаў ажыццяўлялася два разы ў суткi паштовым работнiкам. Пры выездзе на выемку карэспандэнцыi работнiк атрымлiваў ад начальнiка паштовай канторы па колькасцi скрынак 12 кантрольных пласцiн чырвонага колеру. У яго абавязак уваходзiла за-мянiць пасля выемкi пiсьмаў зялёную пласцiну, якая ляжала ў скрынцы, на чырвоную. Такiм чынам, па заканчэннi выемкi ў работнiка збiралiся 12 пласцiн аднаго колеру, якiя сведчылi, што ўсе скрынкi цалкам спустошаны, аб чым ён i дакладваў свайму начальнiку.
Аўтарства сённяшняй паштовай скрынкi належыць канструктару Шабараву, якi ў 1910 годзе распрацаваў паштовую скрынку з доннай дзверцай, якая адчынялася механiчна толькi калi да яе прыкладалi iншую спецыяльную скрынку.
(Працяг будзе)
Канстанцін КАРНЯЛЮК,
краязнаўца, г. Віцебск
«Число жертв разрушительного землетрясения в Турции достигло 596 человек, сообщил правительственный департамент по чрезвычайным ситуациям. В результате землетрясения магнитудой 7,2 в восточной провинции Ван, которое произошло 23 октября, ранения получили более 4150 человек. А есть ли информация о первом землетрясении на Земле?
Виктор, г. Копыль»
В журнале «Вокруг света» читаем, что, по мнению многих ученых, одно из древнейших описаний землетрясения содержится в Библии, в Книге Иисуса Навина. Это – разрушение города Иерихона: «Народ воскликнул, и затрубили трубами. Как скоро услышал народ голос трубы, воскликнул народ (все вместе) громким (и сильным) голосом и обрушилась (вся) стена города до своего основания…» Судя по данным раскопок, старейший на земле город Иерихон (заложен в VII тыс. до н. э.) был разрушен свыше трех тысяч лет назад мощным землетрясением. Если бы на него действовала любая внешняя сила – например, оружие, городские стены упали бы внутрь. Но и ограда Иерихона, и все здания рухнули в одном, южном направлении. А это похоже на действие сильного подземного толчка с эпицентром на севере. Выводы сейсмологов подтверждаются еще и тем, что «отец городов» стоял в районе Мертвого моря, близ реки Иордан, где и по сей день достаточно неспокойная геологическая «погода». Все города этого края разрушались и восстанавливались неоднократно. Последнее землетрясение возле Иерихона произошло 11 июля 1927 года.
Во второй половине XX в. произошло несколько сейсмических катастроф, которые относятся к числу величайших катаклизмов: Гималайское землетрясение 15 августа 1950 г., Гоби-Алтайское — 4 декабря 1957 г. и Чилийское — 29 мая 1960 г.
Подсчитано, что энергия Гималайского землетрясения примерно соответствовала энергии взрыва 100 тыс. атомных бомб. Чилийское землетрясение полностью разрушило город Консепсьон, существовавший более 400 лет. Гоби-Алтайское землетрясение произошло в малонаселенной местности. Три небольших сомонных (районных) центра в эпицентральной зоне, расположенных на расстоянии более 150 км друг от друга, были полностью разрушены и покинуты жителями.
«Вельмі цікава даведацца пра паходжанне беларускага народа. Калі ўпершыню беларусы ўзгадваюцца ў літаратурных крыніцах?
Кастусь, г. Капыль»
Як мы даведаліся з кнігі «Беларусы. Сучасныя этнакультурныя працэсы», з ліку 14 славянскіх народаў беларусы па колькасці займаюць пятае месца пасля рускіх, украінцаў, палякаў і чэхаў. Аднак, калі гістарычныя сведчанні аб рускіх (русах, русічах, русінах), паляках (ляхах), чэхах, сербах, харватах і іншых народах сустракаюцца ў пісьмовых крыніцах ужо з канца І – пачатку ІІ тысячагоддзя н. э., то назвы “беларусы”,”Белая Русь” з’яўляюцца ў літаратуры толькі з XIV-XVII стст.
Мала каму са славянскіх народаў была прысвечана такая багатая і часам спрэчная па сутнасці навуковая літаратура, як беларусам і пытанням іх этнагенезу. Беларускі народ то абвяшчаўся мясцовай дыялектна-этнаграфічнай групай палякаў ці рускіх, то штучна падзяляўся на самастойныя рэгіянальныя групоўкі “палешукоў”, “ліцвінаў”, “беларусцаў” (якія спрадвеку знаходзі-ліся пад культурна-моўным уплывам суседніх народаў), то разглядаўся як асобны славянскі этнас са сваімі гістарычна ўзніклымі асаблівасцямі мовы, матэрыяльнай і духоўнай культуры, традыцыямі, самасвядомасцю. Такі погляд на беларусаў усталяваўся ў навуцы толькі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст., калі былі сфарміраваны амаль што ўсе асноўныя думкі аб этнагенезе і этнічнай гісторыі беларусаў.
Далейшае сваё развіццё і факталагічную абгрунтаванасць большасць з іх атрымала пераважна ў апошняй трэці ХХ – пачатку ХХІ ст., калі даследаванні ў галіне находжання славянскіх народаў, у тым ліку беларусаў, былі ўзноўлены ў значным аб’ёме.
Дзяржаўнай установай “Капыльскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” распрацаваны план мерапрыемстваў у рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу.
Так, у Капыльскім раёне да 1 снежня 2011 года будзе праводзіцца інфармацыйная кампанія па дадзенай праблеме. Таксама будуць распрацаваны, выдадзены і распаўсюджаны інфармацыйна-асветніцкія матэрыялы, праведзены акцыі “Чырвоная стужка. Спынім СНІД разам!”, “Веданне пра ВІЧ – гэта можа датычыцца кожнага!” Ва ўстановах адукацыі, культуры, фізкультуры і спорту пройдуць дні прафілактыкі, будуць арганізаваны круглыя сталы, бацькоўскія сходы, конкурсы плакатаў, выставы тэматычнай літаратуры, канцэрты і дэманстрацыя відэафільмаў. У працоўных калектывах за-планавана правядзенне адзінага дня інфармавання насельніцтва на тэму “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі на працоўным месцы”.
Сяргей КОЗЕЛ