Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

51

Остановим СПИД вместе

08.11.2011
Дзяржаўнай установай “Капыльскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” распрацаваны план мерапрыемстваў у рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу. Так, у Капыльскім раёне да 1 снежня 2011 года будзе праводзіцца інфармацыйная кампанія па дадзенай праблеме. Таксама будуць распрацаваны, выдадзены і распаўсюджаны інфармацыйна-асветніцкія матэрыялы, праведзены акцыі “Чырвоная стужка. Спынім СНІД  разам!”, “Веданне пра ВІЧ – гэта можа датычыцца кожнага!” Ва ўстановах адукацыі, культуры, фізкультуры і спорту пройдуць дні прафілактыкі, будуць арганізаваны круглыя сталы, бацькоўскія сходы, конкурсы плакатаў, выставы тэматычнай літаратуры, канцэрты і дэманстрацыя відэафільмаў. У працоўных калектывах за-планавана правядзенне адзінага дня інфармавання насельніцтва на тэму “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі на працоўным месцы”. Сяргей КОЗЕЛ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей