Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Паходжанне беларускага народа

08.11.2011
«Вельмі цікава даведацца пра паходжанне беларускага народа. Калі ўпершыню беларусы ўзгадваюцца ў літаратурных крыніцах? Кастусь, г. Капыль» Як мы даведаліся з кнігі «Беларусы. Сучасныя этнакультурныя працэсы», з ліку 14 славянскіх народаў беларусы па колькасці займаюць пятае месца пасля рускіх, украінцаў, палякаў і чэхаў. Аднак, калі гістарычныя сведчанні аб рускіх (русах, русічах, русінах), паляках (ляхах), чэхах, сербах, харватах і іншых народах сустракаюцца ў пісьмовых крыніцах ужо з канца І – пачатку ІІ  тысячагоддзя н. э., то назвы “беларусы”,”Белая Русь” з’яўляюцца ў літаратуры толькі з XIV-XVII стст. Мала каму са славянскіх народаў была прысвечана такая багатая і часам спрэчная па сутнасці навуковая літаратура, як беларусам і пытанням іх этнагенезу. Беларускі народ то абвяшчаўся мясцовай дыялектна-этнаграфічнай групай палякаў ці рускіх, то штучна падзяляўся на самастойныя рэгіянальныя групоўкі “палешукоў”, “ліцвінаў”, “беларусцаў” (якія спрадвеку знаходзі-ліся пад культурна-моўным уплывам суседніх народаў), то разглядаўся як асобны славянскі этнас са сваімі гістарычна ўзніклымі асаблівасцямі мовы, матэрыяльнай і духоўнай культуры, традыцыямі, самасвядомасцю. Такі погляд на беларусаў усталяваўся ў навуцы толькі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст., калі былі сфарміраваны амаль што ўсе асноўныя думкі аб этнагенезе і этнічнай гісторыі беларусаў. Далейшае сваё развіццё і факталагічную абгрунтаванасць большасць з іх атрымала пераважна ў апошняй трэці ХХ – пачатку ХХІ ст., калі даследаванні ў галіне находжання славянскіх народаў, у тым ліку беларусаў, былі ўзноўлены ў значным аб’ёме.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей