Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Моладзь наводзіць парадак

08.11.2011
У раёне працягваюцца работы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый. Не застаецца ўбаку і моладзь. Па ініцыятыве Вялікараёўскага сельвыканкама і раённай арганізацыі ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” днямі навучэнцы Капыльскага сельскагаспадарчага прафесійнага каледжа наводзілі парадак на памятных месцах у в. Вялікая Раёўка. У выніку добраўпарадкавана тэрыторыя каля магілы ахвярам фашызму, помніка землякам і Герою Савецкага Саюза І. І. Казлоўскаму. Кіраўнік спраў сельвыканкама Таццяна Чарнушэвіч нагадала навучэнцам пра падзеі, якія разгортваліся на гэтай зямлі ў ваенны час. Члены пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” каледжа на чале з сакратаром Настассяй Новік узялі шэфства над памятнымі месцамі гэтай вёскі невыпадкова, бо на тэрыторыі сельскага Савета няма ніводнай навучальнай установы. Трэба меркаваць, што падобныя акцыі прадоўжацца і надалей. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей