Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Напiшы мне пiсьмо

08.11.2011
«На жаль, мінулі тыя часы, калі мы з задавальненнем атрымлівалі лісты ад сваякоў і знаёмых і з такім жа задавальненнем адказвалі на іх. А вось калі ўзніклі першыя паштовыя скрынкі, канверты, паштоўкі? Вольга, аг. Семежава» Сёння, у нашым вірлівым ХХІ стагоддзі мы амаль не пішам лістоў у тым традыцыйным выглядзе, у якім на працягу ўсяго ХХ стагоддзя іх пісалі нашы бабулі ды дзядулі, бацькі ды матулі. Мы наогул рэдка  спыняемся ля паштовых скрынак, каб паглядзець, ці ёсць там якая-небудзь карэспандэнцыя. І рэдка хто задумаецца, што нават звычайная скрынка мае сваю цікавую і адметную гісторыю. Адзначу, што першыя паштовыя скрынкi з’явiлiся ў Расiйскай iмперыi на вулiцах Санкт-Пецярбурга i Масквы ў 1848 годзе. А да гэтага часу ўся карэспандэнцыя  гараджан збiралася ў спецыяльных скрынках, размешчаных у дробязных гандлёвых крамах. Праўда, канструкцыя першых паштовых скрынак аказалася недасканалай: яны былi збiты з дошчак, абшыты звонку тонкiм лiставым жалезам i адчынялiся без асаблiвых намаганняў нават сцiзорыкам. Зразумела, што давяраць iм сваю перапiску рашалiся нямногiя. І  каб «узняць аўтарытэт» паштовых скрынак, iх пачалi цалкам адлiваць з чыгуну: такiя масiўныя канструкцыі было даволi цяжка ўзламаць цi знесцi. I ўсё ж, па прычыне сваёй дарагавізны, яны таксама не атрымалi шырокага распаўсюджвання. Пазней на змену iм прыйшлi жалезныя паштовыя скрынкi, якiя прымацоўвалiся да сцен дамоў: яны аказалiся даволi лёгкiмi i адначасова трывалымi. На скрынках кiдалiся ў вочы выявы паштовых канвертаў, якiя пратрымалiся там восемдзесят гадоў — да 1926 года, калi iх нарэшце змянiў надпiс «Паштовая скрынка». Нейкі час для рэгламентацыi работы паштальёнаў на пярэдняй сценцы скрынак нават  спрабавалi ўстанаўлiваць цыферблаты, аднак гэта новаўвядзенне не прыжылося. У Мiнску першыя паштовыя скрынкi з’явiлiся ў 1870 годзе. Iх вырашылi ўстанавiць у найбольш заселеных гарадскiх раёнах: на Троiцкай гары, на Чырвонай горцы i ля ўваходу ў паштовую кантору. Напрыканцы 1903 года ў Мiнску налiчвалася ўжо 12 паштовых скрынак. Выемка пiсьмаў ажыццяўлялася два разы ў суткi паштовым работнiкам. Пры выездзе на выемку карэспандэнцыi работнiк атрымлiваў ад начальнiка паштовай канторы па колькасцi скрынак 12 кантрольных пласцiн чырвонага колеру. У яго абавязак уваходзiла за-мянiць пасля выемкi пiсьмаў зялёную пласцiну, якая ляжала ў скрынцы, на чырвоную. Такiм чынам, па заканчэннi выемкi ў работнiка збiралiся 12 пласцiн аднаго колеру, якiя сведчылi, што ўсе скрынкi цалкам спустошаны, аб чым ён i дакладваў свайму начальнiку. Аўтарства сённяшняй паштовай скрынкi належыць канструктару Шабараву, якi ў 1910 годзе распрацаваў паштовую скрынку з доннай дзверцай, якая адчынялася механiчна толькi калi да яе прыкладалi iншую спецыяльную скрынку. (Працяг будзе) Канстанцін КАРНЯЛЮК, краязнаўца, г. Віцебск  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей