Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Ці прываблівае Капыль інвестараў, або Што робіцца для вырашэння гэтай праблемы

13.05.2025
Пленарнае пасяджэнне ХVII сесіі раённага Савета дэпутатаў адбылося адразу пасля аб’езду. Заслухана справаздача  райвыканкама аб ходзе рэалізацыі на тэрыторыі раёна патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №10 ад 6 жніўня 2009 года “Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”. Выступіла намеснік старшыні райвыканкама начальнік аддзела эканомікі Ала Раманоўская. Яна, у прыватнасці, адзначыла, што райвыканкамам прымаліся пэўныя меры па прыцягненні інвестыцый у эканоміку раёна, актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці, рэалізацыі інвестыцыйных праграм і праектаў. У выніку за 9 месяцаў гэтага года прыцягнута больш за 108 млрд рублёў інвестыцый праз усе крыніцы. Тэмп росту да ўзроўню мінулага года склаў 75,7% у супастаўных цэнах (у фактычных – 101,7%). За ўвесь 2010 год было асвоена 148 млрд рублёў інвестыцый, або 111,5% да 2009 года. Суб’ектамі гаспадарання за-ключана 6 інвестыцыйных дагавораў у рамках патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта №10 для рэалізацыі іх на тэрыторыі раёна. Планавая сума інвестыцый па гэтых праектах – 55 млрд рублёў. У стадыі рэалізацыі знаходзяцца 4. Ала Антонаўна адзначыла, што летась заключаны 3 інвестыцыйныя дагаворы паміж Мінскім аблвыканкамам, СТАА “БетонБокс”, ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі”, СТАА “Экапанцэрс”. Але з апошнім дагавор скасаваны, бо не пачата яго асваенне ўжо працяглы час. Паспяхова ўкараняецца інвестпраект СТАА “БетонБокс”, тэрмін рэалізацыі якога — 2010-2014 гады, сума плануемых інвестыцый – 4,5 млн еўра. Дадзенае прадпрыемства ўнесла пэўны ўклад у бюджэт раёна – выплачана 145 млн рублёў падатку (у асноўным падаходны), працуе на ім больш за 100 чалавек мясцовага насельніцтва. Ала Раманоўская акцэнтавала ўвагу прысутных на трох інвестыцыйных дагаворах, якія заключаны ў 2011 годзе. Так, на рэканструкцыю кандытарскага цэха ТАА “Саліта” ў горадзе Капылі сума інвестыцый складзе 1,3 млрд руб., канчатковы тэрмін рэалізацыі – сакавік 2012 года. Будаўніцтвам гандлёвых радоў у горадзе Капылі будзе займацца ПГУП “Колмакс-Строй”. Сума інвестыцый – 2,5 млрд рублёў. Будаўніцтва плануецца закончыць у сакавіку 2013 года. Вытворчасць паліўных гранул з саломы будзе ажыццяўляць ТАА “Копыль Био” каля вёскі Чарнагубава. Плануецца стварыць 20 працоўных месц, сума інвестыцый складзе 2,5 млрд рублёў. Акрамя вышэйназваных праектаў актыўную інвестыцыйную дзейнасць згодна з бізнэс-планамі развіцця вядуць такія прадпрыемствы, як ТАА “Сармат будаўнічыя тэхналогіі”, СТАА “Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм”, асвоена 453 млн рублёў у гэтым годзе на мадэрнізацыю вытворчых магутнасцей. Акрамя камерцыйных прад-прыемстваў без ведамаснай падпарадкаванасці, актыўную інвестыцыйную дзейнасць праводзяць сельскагаспадарчыя арганізацыі: ААТ “Ціміразеўскі” – 7,6 млрд рублёў, МАУП “Доктаравічы” – 4,4 млрд, ААТ “Старыца-Агра” – 9,3 млрд, “Капыльскае” – 5,6 млрд, “Піянер-Агра” – 4,1 млрд, “Скабін” – 3,6 млрд, ЗАТ “Жыліхава” – 3,3 млрд рублёў.  Усе сельгасарганізацыі ўносяць асноўны ўклад у асваенне інвестыцый, імі накіравана ў эканоміку 53,8% сродкаў ад сумы ўсіх інвестыцый раёна. Што робіцца ў раёне для прыцягнення інвестараў? Намеснік старшыні райвыканкама расказала, што ў дадзеным пытанні вялікую ролю адыгрывае інфармацыя, якая размешчана на сайце райвыканкама аб інвестыцыйнай прывабнасці раёна. Па даручэнні Мінаблвыканкама пастаянна праводзіцца работа па фарміраванні зямельных участкаў для аўкцыёнаў і інвестараў. Праводзіцца работа па прыцягненні ў абарот нявыкарыстанай маёмасці, якая знахо-дзіцца ў камунальнай уласнасці. У мінулым годзе прададзены на аўкцыёне на ўмовах Указа Прэ-зідэнта №108, г. зн. за адну базавую велічыню, два аб’екты, якія пэўны час не эксплуатаваліся: будынак былой Грозаўскай школы і будынак з незавершаным будаўніцтвам гандлёва-грамад-скага цэнтра ў в. Слабада-Кучынка. Уласнік будынка ў Грозаве – архітэктурна-будаўнічае ўнітарнае  прадпрыемства “Даумонт” з г. Салігорска, якое плануе арганізаваць дом адпачынку. На аб’екце ў Слабада-Кучынцы работы, на жаль, не вядуцца. Будынак выкупіла ТАА “Балтыйская рэгіянальная кампанія” з г. Мін-ска і планавала размяшчэнне вытворчасці мыючых сродкаў. Падрыхтаваны праект рэканструкцыі, які будзе прадстаўлены на зацвярджэнне да канца года. У верасні прададзены два будынкі КУП “Капыльская ЖКГ”, якія размешчаны ў аг. Скабін. Пакупніком выступіла ТАА “Аграбеет”. Плануецца стварыць не менш за 20 працоўных месцаў і выкарыстоўваць пляцоўкі для перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. У лістападзе адбыўся аўкцыён па продажы будынка лазні ў в. Дусаеўшчына. Пераможца аўкцыёна – замежнае ўнітарнае прыватнае  прадпрыемства па аказанні паслуг “Рымянский остров”, якое плануе арганізаваць тураператарскую дзейнасць. Ала Антонаўна зазначыла, што ў раёне створаны спрыяльныя ўмовы для актыўных і ініцыятыўных людзей, распрацавана праграма падтрымкі прадпрымальніцтва. Усяго ў малым і сярэднім бізнэсе занята больш за адну тысячу чалавек, зарэгістраваны 382 індывідуальныя прадпрымальнікі і 114 юрыдычных асоб. Імі таксама ўносіцца пэўны ўклад у інвестыцыйную палітыку раёна. Так, прыватнае прадпрыемства “ДеликатесТорг” сёлета ўвяло ў дзеянне міні-кафэ на 19 пасадачных месцаў. Адкрыта цырульня “Гламур” прыватнага прадпрыемства “Милашка”, прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Евроторгмаркет” актыўна пачало будаўніцтва магазіна з кафэ ў цэнтры горада. Праведзены выбар зямельнага ўчастка і выдадзены дазвол на будаўніцтва прыдарожнага кафэ прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству “Айсбергпродукт” на ўскрайку горада. Аднак, як адзначыла прамоўца, не заўсёды эфектыўным з’яўляецца выбар патэнцыяльных інвестараў, маюць месца выпадкі недастатковага фінансавага забеспячэння інвестыцыйных праектаў, незацікаўленасці асобных інвестараў у ажыццяўленні практычных дзеянняў. На жаль, не ўсё залежыць ад райвыканкама ў пытаннях рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта №10. “Ідзём насустрач інвестарам, выбіраем пляцоўкі, дапамагаем рыхтаваць дакументацыю, а праект не рэалізуецца”, — адзначыла Ала Раманоўская. Яна назвала шэраг прадпрыемстваў, якія так і не пачалі работы на тэрыторыі раёна. Разам з тым, было падкрэслена, што ў нас яшчэ шмат рэзерваў і магчымасцей для развіцця тэрыторый, маецца шмат пустуючых і нявыкарыстаных аб’ектаў, якія можна прапанаваць патэнцыяльным інвестарам для размяшчэння вытворчых памяшканняў ці для аказання паслуг насельніцтву. На сесіі таксама выступілі начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Людміла Матусевіч, намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Капыльскім раёне Валянціна Булат. Старшыня райвыканкама Анатоль ЖданенЯ акцэнтаваў увагу на ролі інвестыцый у эканоміцы раёна. Гэта — і стварэнне высокатэхналагічных магутнасцей, і дадатковыя рабочыя месцы, а значыць — вялікі ўклад у эканоміку раёна. Анатоль Іосіфавіч заклікаў усе службы праявіць асаблівую зацікаўленасць у прыцягненні інвестыцый, тым самым даць яшчэ большы штуршок для развіцця эканомікі раёна. Капыльскі раённы Савет дэпутатаў па дадзеным пытанні прыняў рашэнне “Аб ходзе рэалізацыі на тэрыторыі Капыльскага раёна патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №10 ад 6 жніўня 2009 года “Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, у якім работа райвыканкама па выкананні патрабаванняў  па  вышэйназваным дакуменце прызнана недастатковай. Рэкамендавана райвыканкаму ўмацаваць кантроль за рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў, актывізаваць работу з інвестарамі ў мэтах павелічэння паступлення  інвестыцый у эканоміку раёна.  Неабходна праводзіць работу па пошуку  пер-спектыўных інвестараў, шырокім рэкламаванні інвестыцыйнай прывабнасці раёна; стымуляваць далейшае развіццё прадпрымальніцтва. Больш шырока прадстаўляць малым і сярэднім прадпрыемствам у арэнду будынкі, зямельныя ўчасткі, іншую нерухомасць на льготных і іншых прадугледжаных заканадаўствам умовах. Сельскім Саветам дэпутатаў рэкамендавана на аснове пастаяннага і сістэмнага аналізу дынамікі развіцця і становішча спраў у сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва шырэй задзейнічаць яго патэнцыял у развіцці сацыяльнай інфраструктуры і фарміраванні  сучаснага  вы-гляду населеных пунктаў, а таксама на павелічэнне спектра аказваемых імі паслуг; разгледзець практыку прыцягнення прадстаўнікоў бізнэсу да ўдзелу ў рабоце органаў мясцовага самакіравання. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскладзены на пастаяныя камісіі раённага Савета дэпутатаў і намеснікаў старшыні райвыканкама па пытаннях, якія яны курыруюць. Матэрыял падрыхтавала Марыя ШЭІНА  

На кукурузе — мяса прырастае

13.05.2025
Адным з лідараў па вырошчванні кукурузы ў раёне з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства “Капыльскае”. Сёлета ў гаспадарцы яна займала 2094 гектары. Добры ўраджай гэтай важнай сельскагаспадарчай культуры стаў выдатнай дапамогай у вырошчванні свіней і буйной рагатай жывёлы, якіх у сельгаспрадпрыемстве на дадзены момант утрымліваецца, адпаведна, 33 600 і 3500 галоў. [caption id="attachment_14460" align="aligncenter" width="441" caption="Аператары Людміла Дзічкоўская і Тамара Сянюк"][/caption] “Разлікі на кукурузу сёння апраўдаліся, – расказвае намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Галіна Яроцкая. – З занятых пад яе плошчаў больш за палову было ўбрана на сілас, сёлета яго назапашана 15 тысяч тон. Добрая ўраджайнасць была і пры ўборцы кукурузы на зерне: з 1000 га атрымана ў сярэднім па 87,3 цэнтнера на круг. Вал склаў 8731 тону.  У цэлым гэта культура дазволіла мець паўтарагадовы запас кармоў. Акрамя таго, закладзена 15 540 тон сенажу і 4133 тоны сена. Фактычна на адну ўмоўную галаву мы маем 24,4 ц кармавых адзінак”. Добрая кармавая база, добрасумленныя адносіны да справы заўсёды прыносяць выдатны вынік. Доказам гэтаму – ферма па адкорме бычкоў “Доўгае”, якая на Капыльшчыне ў гэтым годзе ўпэўнена трымаецца ў лідарах па вырошчванні буйной рагатай жывёлы. У аператараў Аркадзія Казлова і Андрэя Дамалаза ёсць, відаць, свае сакрэты. І, бясспрэчна, адзін з іх – кукуруза, на якой бычкі растуць як на дражджах. Па выніках работы за 9 месяцаў штодзённыя прывагі жывёлы на ферме склалі 1260 грамаў, што амаль на 350 г больш, чым за гэты ж перыяд мінулага года. Як самы буйны вытворца свініны ў раёне, ААТ “Капыльскае” асноўную стаўку на “каралеву палёў” робіць невыпадкова.  Яе ўдзельная вага ўвогуле ў скла-дзе канцэнтратаў можа даходзіць да 60-70%. Асабліва добрыя вынікі атрымліваюць пры скормліванні кукурузы з кармамі, багатымі бялком, зялёнай масай ці сеннай мукой бабовых траў, са збожжабабовымі і макухай. [caption id="attachment_14455" align="aligncenter" width="443" caption="Андрэй Дамалаз, Галіна Русаковіч (загадчыца фермы «Доўгае») і Аркадзь Казлоў"][/caption] “Наш комплекс лічыцца закончаным цыклам вытворчасці, пачынаючы ад асемянення і заканчваючы адкормам, – тлумачыць галоўны тэхнолаг свінакомплексу ААТ “Капыльскае” Людміла Мастовіч. – Для больш прадуктыўнай работы на свінакомплексе таксама пачалі займацца вырошчваннем мясных і мяса-беконных парод, такіх, як дзюрок, ёркшыр, ландрас. Часта даводзілася бываць на разнастайных канферэнцыях і ў Беларусі, і за мяжой, нарадах па пытаннях кармлення кукурузай. Таму ўжо ў сябе на вытворчасці асноўную стаўку зрабілі на кукурузу і фактычна з пачатку яе ўборкі ў рацыён свіней, у залежнасці ад узросту, уводзім да 50% гэтай пажыўнай культуры”. Вынікі не прымусілі доўга чакаць: адразу значна палепшылася паяданне корму, дзе было большае ўтрыманне кукурузы. Сярэднясутачныя прывагі на адкорме сталі дасягаць да 550 грамаў. Таму яшчэ адзін аспект – нарыхтоўка камбікармоў. Гэту немалаважную задачу выконвае ўласны цэх. Яго вытворчая магутнасць дазваляе вырабляць рассыпныя і экструдзіраваныя (такія кармы атрымліваюць для маладняку шляхам высокатэмпературнай апрацоўкі зерня) камбікармы пад поўную патрэбу для жывёлы, што ўтрымліваецца ў гаспадарцы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Непарыўная сувязь паміж полем і фермай

13.05.2025
Калі ў вадзіцеля ААТ “Старыца-Агра” Сяргея Пратасевіча пацікавіцца, якую падзею ён можа назваць для сябе вельмі памятнай, напэўна, пачуеш у адказ: “Удзел у Рэспубліканскім свяце-кірмашы “Дажынкі-2011”. [caption id="attachment_14448" align="aligncenter" width="443" caption=" Вадзіцель Сяргей Пратасевіч"][/caption] Сапраўды, сёлета Сяргею Фёдаравічу быў аказаны гонар прадстаўляць Капыльшчыну на гэтым значным форуме. Ён прызнаны пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяністых кармоў сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўлялі іх перавозку, і заняў трэцяе месца. У падарунак атрымаў тэлевізар і, што не менш важна, мноства самых яркіх уражанняў і эмоцый. У гаспадарцы Сяргей працуе больш за дзесяць гадоў: спачатку на малакавозе, затым перасеў на МАЗ. Не цураецца аніякай работы, як прызнаецца сам, трэба ж капейку зарабіць. У сям’і падрастаюць двое сыноў: старэйшы — навучэнец Уздзенскага ліцэя, будучы трактарыст-вадзіцель, вялікую цягу да тэхнікі мае і малодшы з хлопцаў. Жонка Марыя — аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы на комплексе “Чарнічнае”. Жывуць Пратасевічы ў Карзунах, ва ўласным доме, трымаюць гаспадарку. Словам, звычайная вясковая сям’я, якіх на Капыльшчыне тысячы. Можа, толькі выдзяляецца стараннасцю і працавітасцю, ды адданасцю сваёй справе. Магчыма, тымі кармамі, што дастаўляў з поля Сяргей, і корміць Марыя сваіх гадаванцаў. На комплесе “Чарнічнае” сёлета назапасілі іх удоваль. Як расказала памочнік начальніка жывёлагадоўчага аб’екта Леаніда Давідоўская, толькі сена нарыхтавана 600 тон, сенажу — амаль 13 000 тон і сіласу больш за 7000 тон. А яшчэ ёсць плюшчанае зерне і здробненая кукуруза. І ўсё гэта высокай якасці. А інакш і быць не можа. У атрыманні добрых рэзультатаў павінны быць зацікаўлены ўсе, паколькі ланцужок: поле — ферма разрываць нельга. Добра спрацавалі работнікі раслінаводчай галіны — ёсць прыбаўка і ў жывёлаводаў. [caption id="attachment_14450" align="aligncenter" width="443" caption="“Вось якія ў нас выхаванцы,” — гаворыць Леаніда Давідоўская"][/caption] А рэзультаты ўражваюць. Сярэднясутачныя прывагі на комплексе “Чарнічнае” за апошні месяц складаюць 1 кг 101 г (на 25 г больш, чым за папярэдні і на 43 г больш, чым у пачатку года). Агульны вал прывагі — 111 тон 385 кг за кастрычнік і 1109 тон за 10 месяцаў бягучага года (летась за гэты перыяд было 1098 тон). Старанна працуюць на першым перыядзе аператары Людміла Шумчэня (сярэднясутачныя прывагі на яе групе за круг склалі 1119 г), Наталля Давідоўская (1111 г), Галіна Міхайлоўская  (1097 г).  На  другім перыядзе свае лідары — Галіна Салановіч (1038 г) і Ганна Бойка (1070 г). Ёсць значныя дасягненні і ў малочнай жывёлагадоўлі. Як расказаў заатэхнік Міхаіл Іваноўскі, сёлета ААТ “Старыца-Агра” ўпершыню пераўзыдзе 6-тысячны рубеж па вытворчасці малака, а на МТФ “Свідзічы”, якая ўвесь гэты год з’яўляецца лепшай у раёне, плануюць атрымаць больш за 7 тысяч кілаграмаў. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Мы говорим заслуженные слова благодарности всем, кто работает в аграрной сфере

13.05.2025
Завершился очередной сельскохозяйственный год. Каким он был для аграриев района? Об этом наша беседа с первым заместителем председателя райисполкома начальником управления сельского хозяйства и продовольствия Ириной Николаевной Кисляк: – Анализируя итоги, мы отдаем дань глубочайшего уважения самоотверженному труду сельчан, которые отмечают свой главный праздник года. Праздник тех, кто своими руками растит и убирает хлеб, заботится о том, чтобы в каждой семье был достаток на столе. Аграрная сфера затрагивает интересы практически каждого жителя нашей республики и в решающей мере определяет ее продовольственную безопасность. Сельскохозяйственный год для хлеборобов и животноводов никогда не бывает легким. Много вкладывается сил и финансовых ресурсов. Например, в нынешнем году в аграрной сфере района реализован комплекс мероприятий, направленных на увеличение уровня производства и улучшения его экономики. — Какая значимость этих мероприятий для аграрного сектора экономики? — Огромная. Приведу всего несколько фактов. За 10 месяцев текущего года для технического переоснащения производства на селе было приобретено 16 зерноуборочных комбайнов КЗС-1218, 9 картофелесажалок, 8 дискаторов, 4 картофелеуборочных комбайна, 17 тракторов, 3 опрыскивателя, 4 протравителя семян, 8 кормораздатчиков, 8 сортировальных пунктов для картофеля, 6 оборотных плугов, 2 комбинированных посевных агрегата, 2 зерносушильных комплекса СЗК-40. Все приобретенное — огромное подспорье и земледельцам, и животноводам для внедрения новейших технологий в производство. Надо отметить, что в ОАО «Тимирязевский» завершается реконструкция молочнотоварной фермы на 400 голов для беспривязного содержания дойного стада с доильным залом, оснащенным современным оборудованием для доения коров и охлаждения молока. — Ирина Николаевна, как известно, погодные условия не всегда способствовали земледельцам, но тем не менее отмечен рост производства. Несколько слов об этом. — Да, иногда приходилось вносить коррективы в рабочие планы сельхозпредприятий, обслуживающих организаций и других сфер сельского сервиса. В результате напряженного труда сельчан, принятых организационных мер удалось увеличить уровень сельскохозяйственного производства к предыдущему году. За январь-октябрь производство валовой продукции в сельскохозяйственных предприятиях в сопоставимых ценах составило 245,7 млрд рублей, или 112,3 % к 2010 году, в том числе в растениеводстве —166,1 млрд рублей (121,9 %). В районе нет убыточных хозяйств. Чистая прибыль за 10 месяцев 2011 года — 28,3 млрд рублей, рентабельность — 13,6 %, от реализации — 8,3 %. — Насколько весом урожай зерновых в этом году? — Земледельцы Копыльщины внесли свой значительный вклад в общий каравай области. Валовой сбор зерна в первоначально оприходованном весе составил 146,6 тыс. тонн. Урожайность с каждого    гектара   составила  38,5 ц/га  (+4,8 ц/га  к  2010 году). 7 хозяйств района получили урожайность от 40 до 60 центнеров. Лидировали в производстве зерна ОАО «Семежево» — 58,1 ц/га, «Скабин» — 56,2 ц/га, «Пионер-Агро» — 53,7 ц/га (хозяйства, которые получили наивысший результат по урожайности). В ОАО «Копыльское» получен наивысший валовой сбор зерна среди хозяйств района — 17 893 тонны. Выполнен госзаказ по сдаче продовольственного зерна. Рекордный в истории Копыльщины собран урожай кукурузы на зерно — 41 тыс. тонн. Лидерами в производстве зерна кукурузы стали: ОАО «Семежево» — 140 ц/га, «Старица-Агро» — 137 ц/га, «Прогресс-2010» — 136 ц/га. В ОАО «Копыльское» валовой сбор зерна кукурузы составил  8731 тонну. Такие высокие результаты достигнуты благодаря умелой организации труда, соблюдению технологической дисциплины, высокой ответственности как руководителей, так и всех участников жатвы. Выражаю самую глубокую благодарность всем тем, кто сеял, растил, убирал и сберегал урожай. Всем, кто, не покладая рук, трудился на уборке, чьим старанием выращен и убран урожай нынешнего года. Самые теплые слова благодарности нашим механизаторам, чей вклад в трудовую победу наиболее значителен. 61 комбайновый экипаж района намолотил более тысячи тонн зерна на комбайн. В районном соревновании 1 место занял экипаж из ОАО «Тимирязевский» в составе Сергея Пятигорца и Андрея Митько, который  на комбайне «Лексион-570» намолотил 2063 тонны зерна. Среди молодежных экипажей первое место заняли Сергей Севастьянович и Павел Торотько из ОАО «Прогресс-2010». Это итог умелой организации труда, высокой культуры земледелия, ответственности руководителей и простых хлеборобов. — Кто отличился на заготовке кормов? — На сегодня по району заготовлено 25,1 центнера кормовых единиц травянистых кормов в расчете на одну условную голову скота. В ОАО «Копыльское» заготовлено травянистых кормов 35,8 ц к. ед. на условную голову скота, ф-ле «Лакнея» — 30,7 ц к. ед. Лучшие механизаторы на кормоуборочных комбайнах — Анатолий Шнитко из ОАО «Старица-Агро», заготовивший 11 897 тонн кормов в пересчете на зеленую массу, Василий  Муратов из этого же хозяйства — 7403 тонны. Отличился и водитель ОАО «Старица-Агро» Сергей Протасевич, который на МАЗ-5551 перевез 7982 тонны кормов в пересчете на зеленую массу и в республиканском соревновании занял 3 место. — Какие успехи в выращивании других сельхозкультур? — Из года в год стабильные урожаи картофеля получают в ОАО «Старица-Агро», где с каждого гектара в текущем году собрано по 401 центнеру клубней с гектара, в МОУП «Докторовичи» — 363 ц/га. Высокой оценки заслуживает труд наших свекловодов. Постоянное повышение квалификации, творческое применение рекомендаций науки и опыта передовиков, добросовестное отношение к делу, высокий уровень мастерства механизаторов — все это позволяет добиваться высоких результатов. В текущем году валовой сбор свеклы составил 195 тыс. тонн. На выращивании сахарной свеклы лидируют ОАО «Тимирязевский», где собрана 21 тысяча тонн, ОАО «Копыльское» — 17 тысяч, ОАО «Старица-Агро» — 20,8 тысячи тонн. — Сегодня наряду с теми, кто вершит судьбы урожая, нельзя забывать работников животноводческой отрасли. — Да, конечно. Животноводство является приоритетной и ведущей отраслью агропромышленного комплекса. За 10 месяцев текущего года получено 62,7 тысячи тонн молока, выращено 11 362 тонны мяса. Высокие результаты по удою молока от коровы в ОАО «Скабин» — 4793 кг, «Семежево» — 4477 кг,  «Тимирязевский» — 4397 кг.  Среднесуточный привес КРС в ОАО «Старица-Агро» — 861 грамм, ОАО «Копыльское» — 759 граммов. Среднесуточный привес свиней в ОАО «Скабин» составил 511 граммов, «Копыльское» —475  граммов,  «Преснаки»  — 430  граммов. За 10 месяцев 3 фермы превысили пятитысячный рубеж, лидирует среди них МТФ «Свидичи» (заведующая Н. Н. Шатерник), где удой молока от коровы составил 6784 кг. Наши слова благодарности я хочу адресовать лучшим операторам машинного доения Светлане Беганской, Вере  Махневой, Наталье  Грицкевич из ОАО «Старица-Агро», которые надоили от одной коровы, соответственно, 7030 кг, 7026 кг и 6808 кг молока, что на 293 кг, 752 кг и 594 кг больше прошлогоднего. По итогам года у этих операторов ожидается 8 тысяч килограммов молока от коровы. За 10 месяцев более 20 операторов машинного доения превысили удой от коровы 5 тыс. кг. Лидерами среди операторов по выращиванию и откорму крупного рогатого скота являются Аркадий  Козлов, Андрей Домолаз из ОАО «Копыльское», получившие по закрепленной группе среднесуточный привес 1219 граммов, что на 276 граммов выше прошлогоднего, Валерий  Крижик, Ольга  Пятакова из ОАО «Копыльское» — 1194 грамма, Людмила Шумченя  из «Старицы-Агро», получившая 1124 грамма среднесуточного привеса на откорме КРС. Среди операторов по производству свинины отличился  Вячеслав  Мартеновский из ОАО «Преснаки», получивший среднесуточный привес свиней на откорме по закрепленной группе 560 граммов, Галина Козел из ОАО «Семежево» получила и передала на доращивание 1200 голов поросят. Достижения в труде этих, а также многих других передовиков производства — это и есть те рубежи, к которым должен стремиться каждый животновод. — Чей еще вклад в развитие сельского хозяйства Вы бы отметили? — Не подвели тружеников села обслуживающие организации района. ОАО «Копыльский райагросервис» (руководитель А.  А. Черкас) обеспечило оперативный ремонт зерноуборочной техники, поставку удобрений и средств защиты; ООО «Копыльский энергосервис» (руководитель М. А. Бохан) — услуги по электромонтажным и сантехническим работам в сельскохозяйственных организациях района. ПМК-11, ГУП «Копыльское ПМС», ОАО «Копыльский райагросервис» оказали существенную помощь хозяйствам района в обработке почвы, вывозке органики, уборке зерновых и сахарной свеклы, заготовке кормов и других видах сельскохозяйственных работ. Сегодня праздник не только у сельских тружеников, но и у работников перерабатывающей промышленности. Хочется отметить слаженную работу коллектива ОАО «Копыльский маслосырзавод», который был и остается одним из самых известных предприятий страны благодаря постоянному внедрению новых видов продукции. Большое спасибо всем труженикам села за самоотверженный труд, высокую сознательность в понимании и решении задач по увеличению продуктивности полей и ферм. Уверена, что любые трудности и преграды этим людям по плечу. Подтверждение тому — их любовь к родной земле и благородный труд на ней. Впереди у всех нас новый сельскохозяйственный год, полный напряженного труда, поиска путей и методов решения проблем села, которые ежедневно выдвигает жизнь, и все это в условиях дефицита энергетических и финансовых ресурсов. Желаю всем крепкого здоровья, неиссякаемой творческой энергии, вдохновения и оптимизма, счастья в семьях, осуществления всех добрых начинаний и заслуженного вознаграждения за труд, от которого становится богаче и  краше  родная  земля, наша любимая Копыльщина и Республика  Беларусь. Беседовала  Мария  ШЕИНА    

20 ноября — День работников сельского хозяйства и перабатывающей промышленности АПК

13.05.2025
Шчыра віншуем шаноўных працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны АПК, паважаных ветэранаў з прафесійным святам. Як заўсёды напружаным і няпростым быў для нас гэты сельскагаспадарчы год. Але вынікі, дасягнутыя працаўнікамі раёна, бясспрэчна папоўнілі агульнарэспубліканскі каравай. На палях Капыльшчыны вырашчаны неблагі ўраджай, імкнуцца да павышэння прадукцыйнасці жывёлаводы. Кожны з вас на сваім рабочым месцы рупліва працаваў, зрабіў свой уклад у ажыццяўленне планаў харчовай бяспекі Беларусі. У адным страі з працаўнікамі палёў і ферм шчыруюць і перапрацоўшчыкі, значны ўклад у развіццё аграрнага сектара ўнеслі абслуговыя, транспартныя, будаўнічыя арганізацыі. Выказваем усім шчырую ўдзячнасць. Жыццё ставіць новыя задачы, і паспяховасць іх дасягнення будзе залежаць ад кожнага з вас. Жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму, бадзёрага настрою, новых працоўных поспехаў. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў  
Страница 761 из 1058