Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Няхай вечна жыве памяць продкаў

13.05.2025
Цікавае мерапрыемства падрыхтавалі і правялі ў дні восеньскіх канікулаў члены гуртка “Юны фалькларыст”, які створаны на базе ДУА “Слабадакучынская СШ”. Ва ўтульным кабінеце беларускай мовы і літаратуры сабраліся ўдзельнікі свята і, вядома ж, гледачы:настаўнікі, вучні і мясцовыя жыхары. З багатага матэрыялу, які сабралі юныя фалькларысты, была складзена цэлая праграма свята “Дзяды”. Прысутныя не толькі даведаліся, як узнікла гэтая народная традыцыя, але і ўбачылі, як адбываўся абрад ушанавання памерлых продкаў. Юныя фалькларысты, дэманструючы прысутным элементы гэтага хвалюючага, таямнічага, чуллівага і, безумоўна, цікавага свята, успомнілі імёны памерлых слаўных продкаў усёй нашай Беларусі: ад Рагвалода, Рагнеды, Усяслава Чарадзея, Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Міколы Гусоўскага, Сімяона Полацкага, Кастуся Каліноўскага да Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і многіх іншых пісьменнікаў, дзяржаўных дзеячаў, вучоных, якія сеялі на нашай зямлі зерне вечнага дабра. Затым гурткоўцы ўспомнілі сваіх памерлых продкаў, многія прынеслі іх фотаздымкі. На працягу ўсяго свята гучала мелодыя “Аве Марыя”, песня “Спадчына”, якія краналі за душу кожнага прысутнага. Цікава, вельмі цікава адзначалі гэтае свята ў даўнейшыя гады. Вельмі цудоўна, што маладое пакаленне захоўвае традыцыі продкаў. Напрыканцы мерапрыемства Наталля Уладзіміраўна Трыгубовіч, кіраўнік гуртка “Юны фалькларыст”, звярнулася да прысутных са словамі: “Няхай святлей будзе наша памяць, няхай жыве вечна ў нашых сэрцах светлы дух дзядоў, прадзедаў і няхай пральюцца светлыя слёзы…” Юлія КСІНЕВІЧ, вучаніца 8 “В” класа СШ №2 г. Капыля, член гуртка “Юны журналіст”  

Незабываемая встреча

13.05.2025
Ноябрьским солнечным днем наш 8 «В» класс отправился на встречу с ветераном Великой Отечественной войны и труда Виктором Адамовичем Семенкевичем. Еще по дороге к дому ветерана наш классный руководитель Л. В. Линник сказала, что эту встречу мы не забудем никогда… В уютной квартире Виктор Адамович тихо и неторопливо рассказал нам некоторые эпизоды из своей жизни, которые потрясли нас до глубины души. Ведь он же был нашим ровесником, когда началась та страшная война. Нам представилось, как  парни и девчата в том далеком сорок первом возвращались с выпускного вечера, когда окрестность потрясло известие о нападении фашистской Германии. А Виктор Адамович мечтал продолжить учебу, которая давалась ему легко. Но им, детям войны, судьба уготовила иное: жизнь в оккупации, помощь партизанам и, конечно, долгие и мучительные версты войны, где кровь, смерть, плач и надежда. Всем хотелось внести свой вклад в Победу. Едва исполнилось Виктору Адамовичу восемнадцать лет – ушел на фронт. 168-му инженерно-саперному батальону, где служил наш собеседник, предстояла нелегкая задача – освободить территорию от мин. Здесь смерть могла повстречаться на каждом шагу. Во взводе, где служил Виктор Адамович, было 23 человека, трое из них погибли, выполняя задание. При форсировании реки Вислы был ранен и Виктор Адамович. Сегодня из этих героев-саперов остались в живых лишь два человека из Копыльского района: Виктор Адамович и Геннадий Бабареко из деревни Евсеевичи. Мы восторженно смотрели на человека-легенду, человека-историю, человека, который отвоевал для нас и этот солнечный день, и эту замечательную возможность учиться, и эту жизнь в нашей прекрасной и свободной стране. Мы дарим Виктору Адамовичу цветы – символ добра, признательности и благодарности. Спасибо всем вам, ветераны Великой Отечественной войны! Нам, молодому поколению, нужны встречи с вами! А подвиг ваш будет жить в веках! Надежда ДЕМИДОВИЧ, ученица 8 «В» класса СШ №2 г. Копыля, член кружка ЦДО «Юный журналист»  

Внимание: прямая линия (CMigrator copy 10)

13.05.2025
28 ноября 2011 года состоится прямая телефонная линия председателя Минского областного исполнительного комитета Бориса Васильевича БАТУРЫ с жителями Минской области. В работе прямой линии принимает участие председатель Палаты представителей Национального собрания Владимир Павлович АНДРЕЙЧЕНКО. Прямая линия состоится с 12 до 13 часов по многоканальному телефону (8-017) 500-41-60.  

Вырашаць праблемы лягчэй разам

13.05.2025
У Капыльскім раёне адбыўся абласны семінар-вучоба старшынь раённых Саветаў дэпутатаў Мінскай вобласці на тэму Аб павышэнні эфектыўнасці сумеснай работы органаў тэрыторыі грамадскага самакіравання, сельскага выканаўчага камітэта і падведамасных арганізацый па рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Асаблівая ўвага дэпутатаў была скіравана на правядзенне планёрак, іх эфектыўнасць у вырашэнні шырокага спектра пытанняў, якія ўзнікаюць у рабоце сельвыканкамаў. [caption id="attachment_14702" align="aligncenter" width="443" caption="Семінар адкрылі С. Герасімовіч (у цэнтры), М. Сандрозд і А. Жданеня"][/caption] У адміністрацыйным будынку ААТ “Старыца-Агра” Слабада-Кучынскага сельсавета ўдзельнікаў форуму віталі старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Святлана Герасімовіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. У адкрыцці семінара прыняў удзел старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. Ён пазнаёміў прысутных з сацыяльна-эканамічным развіццём раёна, расказаў пра яго перспектывы. Ужо ў Пацейкаўскім сельсавеце народныя выбраннікі даведаліся пра арганізацыю і правядзенне планёрак старшынёй сельвыканкама Генадзем Лопухам з кіраўнікамі арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета. Удзельнікі семінара-вучобы пазнаёміліся з ходам выканання мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, работай з пустуючымі сядзібамі і па навядзенні парадку на зямлі. Асабліва старшыняў райсаветаў дэпутатаў зацікавіў праект парку ў аграгарадку і яго рэалізацыя. Пра гэта падрабязна расказаў аўтар праекта мастак Уладзімір Швайбовіч. Шэраг пытанняў быў адрасаваны і ўчастковаму інспектару міліцыі старшаму лейтэнанту Вячаславу Паўловічу па аператыўным становішчы, прыёме грамадзян. Святлана Герасімовіч адзначыла плённую працу актыву сельвыканкама і падкрэсліла, што калі яна і надалей будзе праводзіцца — вынік не прымусіць сябе доўга чакаць. [caption id="attachment_14703" align="aligncenter" width="443" caption="У. Швайбовіч"][/caption] Не менш актуальным стаў вопыт правядзення планёрак са старэйшынамі вёсак, які склаўся ў Капыльскім сельвыканкаме. Яго кіраўнік Вольга Купрыенка адзначыла, што такая работа праводзіцца ўжо даўно, таму, калі прыйшла на пасаду старшыні, гэту традыцыю не пакінула без увагі. Цяпер старэйшыны – першыя памочнікі, якія здольныя сумесна з сельвыканкамам вырашаць праблемы сваёй вёскі, кожнага чалавека. Пра работу дома сацыяльных паслуг у в. Чырвоны Партызан расказала яго загадчыца Настасся Сянчук. У якасці экскурсіі прайшло азнаямленне з тэрыторыяй Доктаравіцкага і Блеўчыцкага сельсаветаў. Як добраўпарадкоўваюцца аграгарадок Цімкавічы і тэрыторыі іншых населеных пунктаў у выніку сумеснай работы органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, сельвыканкама і падведамасных арганізацый, распавяла старшыня сельвыканкама  Алена Острыкава. Удзельнікаў семінара зацікавіў вопыт работы КУП “Цімкаўлянка”, якое аказвае насельніцтву шырокі спектр паслуг. Стала цікавым і выступленне Алены Мечыславаўны, падмацаваны дэманстрацыяй слайдаў, пра арганізацыю вольнага часу жыхароў сельсавета, добраўпарадкаванне грамадзянскіх могілак. [caption id="attachment_14704" align="aligncenter" width="443" caption="Планёрка ў Пацейкаўскім сельвыканкаме"][/caption] На пленарным пасяджэнні сваімі назіраннямі ад убачанага падзяліліся старшыні Пухавіцкага, Мядзельскага раённых Саветаў дэпутатаў Юрый Шапавалаў, Алег Бараўко і іншыя. Яны адзначылі важную ролю планёрак у арганізацыі жыццезабеспячэння насельніцтва. Гэта работа дае добры вынік: існуе станоўчая дынаміка ў навядзенні парадку на зямлі, у працы са старэйшынамі і з сельскімі жыхарамі. Святлана Герасімовіч адзначыла таксама, што ў раёне добра пастаўлена работа з кадрамі, ёсць канкрэтнасць ва ўзаемадзеянні з кіраўнікамі прадпрыемстваў, арганізацый. У цэлым работа раённага Савета дэпутатаў атрымала станоўчую адзнаку. Старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў падкрэсліла: важна, што ёсць цеснае ўзаемадзеянне і паразуменне дэпутацкага корпусу з выканаўчай уладай. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

Интернет-сайт для предпринимателей

13.05.2025

С целью освещения положения дел в предпринимательской среде Минской области при комитете экономики Минского облисполкома разработан интернет-сайт «Предпринимательство Минской области» (www.regioninvest.by).

Данный интернет-ресурс содержит разделы с предложениями инвесторам, а также информацию для организации и ведения предпринимательской деятельности, в частности различные законодательные акты, предложения о сдаче в аренду помещений, земельных участков, о намечающихся аукционах, выставочно-ярмарочных мероприятиях.

Кроме того, сайт содержит информацию об оказываемой финансовой поддержке субъектам бизнеса в рамках Программы государственной поддержки малого и среднего предпринимательства Минской области на 2010 - 2012 годы, перечень предприятий столичного региона, список неиспользуемого государственного имущества и многие другие полезные сведения.

Любой желающий, посетив сайт, может оставить свой отзыв о его работе либо задать вопрос специалистам комитета экономики облисполкома.

Алла РОМАНОВСКАЯ,

заместитель председателя райисполкома

Страница 757 из 1058