Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

60

Няхай вечна жыве памяць продкаў

25.11.2011
Цікавае мерапрыемства падрыхтавалі і правялі ў дні восеньскіх канікулаў члены гуртка “Юны фалькларыст”, які створаны на базе ДУА “Слабадакучынская СШ”. Ва ўтульным кабінеце беларускай мовы і літаратуры сабраліся ўдзельнікі свята і, вядома ж, гледачы:настаўнікі, вучні і мясцовыя жыхары. З багатага матэрыялу, які сабралі юныя фалькларысты, была складзена цэлая праграма свята “Дзяды”. Прысутныя не толькі даведаліся, як узнікла гэтая народная традыцыя, але і ўбачылі, як адбываўся абрад ушанавання памерлых продкаў. Юныя фалькларысты, дэманструючы прысутным элементы гэтага хвалюючага, таямнічага, чуллівага і, безумоўна, цікавага свята, успомнілі імёны памерлых слаўных продкаў усёй нашай Беларусі: ад Рагвалода, Рагнеды, Усяслава Чарадзея, Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Міколы Гусоўскага, Сімяона Полацкага, Кастуся Каліноўскага да Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і многіх іншых пісьменнікаў, дзяржаўных дзеячаў, вучоных, якія сеялі на нашай зямлі зерне вечнага дабра. Затым гурткоўцы ўспомнілі сваіх памерлых продкаў, многія прынеслі іх фотаздымкі. На працягу ўсяго свята гучала мелодыя “Аве Марыя”, песня “Спадчына”, якія краналі за душу кожнага прысутнага. Цікава, вельмі цікава адзначалі гэтае свята ў даўнейшыя гады. Вельмі цудоўна, што маладое пакаленне захоўвае традыцыі продкаў. Напрыканцы мерапрыемства Наталля Уладзіміраўна Трыгубовіч, кіраўнік гуртка “Юны фалькларыст”, звярнулася да прысутных са словамі: “Няхай святлей будзе наша памяць, няхай жыве вечна ў нашых сэрцах светлы дух дзядоў, прадзедаў і няхай пральюцца светлыя слёзы…” Юлія КСІНЕВІЧ, вучаніца 8 “В” класа СШ №2 г. Капыля, член гуртка “Юны журналіст”  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей