Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Сюрпрыз ад «Еўрарэспекта»

13.05.2025
Сапраўдным сюрпрызам для работнікаў і выхаванцаў ДУА “Капыльскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр” стаў падарунак ад таварыства з дадатковай адказнасцю “Еўрарэспект”, які яно перадало новай структуры аддзела адукацыі. Камп’ютар (які і быў сюрпрызам) тутжа апрабавалі выхаванцыСПЦ. І трэба сказаць, некаторыя з іх не па чутках ведаюць, як працаваць з гэтай электроннай машынай. [caption id="attachment_14579" align="aligncenter" width="443" caption="Аляксей Абросімаў і Пётр Барцэвіч (справа) у сацыяльна-педагагічным цэнтры."][/caption] “Каля пяці гадоў ТДА “Еўрарэспект” цесна супрацоўнічае з раённым аддзелам адукацыі, — расказвае начальнік РАА Аляксей Абросімаў. — Падбор канфігурацыі абсталявання, якое максімальна адказвае нашым патрабаванням, наладка лакальных сетак, а таксама сэрвіснае абслугоўванне камп’ютарнай тэхнікі — гэта далёка не поўны пералік аказваемых паслуг для навучальных устаноў Капыльшчыны. Таксама кампанія зарэкамендавала сябе на-дзейным партнёрам па аказанні спонсарскай дапамогі нашым дзецям”. Як адзначыў Аляксей Леанідавіч, гэта ўжо не першы выпадак, калі ТДА “Еўрарэспект”  прэзентуе камп’ютарнае абсталяванне навучальным установам. Ужо ёсць дамоўленасць, згодна з якой тром дзіцячым садам раёна паступіць капіравальная тэхніка, якая дазволіць крыху спрасціць  работу для супрацоўнікаў  дашкольных устаноў. “Прыярытэтным кірункам у сферы дабрачыннай дзейнасці нашага прадпрыемства з’яўляецца дапамога дзецям, — адзначае супрацоўнік ТДА “Еўрарэспект” Пётр Барцэвіч. — Паколькі Капыльскі раённы аддзел адукацыі — наш пастаянны кліент, мы перыядычна прэзентуем капіравальную, вылічальную і іншую тэхніку. Мяркую, і ў далейшым гэту работу мы будзем працягваць”. Дзяржаўная ўстанова адукацыі створана на базе дзіцячага сацыяльнага прытулку, і асновай яго дзейнасці з’яўляецца прафілактыка ранняга сіроцтва шляхам каардынацыі дзеянняў сацыяльна-педагагічных службаў устаноў адукацыі раёна, аказанне сацыяльнай дапамогі непаўналетнім і іх сем’ям. Для гэтага ва ўстанове створаны інфармацыйна-прававая служба, аддзяленне дыягностыкі сацыяльнай дэзадаптацыі і постінтэрнатнай адаптацыі, аддзяленне рэалізацыі праграм сацыяльнай рэабілітацыі і аддзяленне сацыяльнага прытулку, дзе працуе 21 спецыяліст. У нашым раёне на 1 кастрычніка, паводле базы даных аддзела адукацыі, налічвалася 195 непаўналетніх дзяцей (пяць гадоў таму — 601), што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, звыш 350 лічацца “сацыяльнымі сіротамі”, бацькі якіх пазбаўлены ці абмежаваны ў правах і г. д. Родная сям’я — гэта асяродак для здаровага развіцця дзіцяці, і яе страта — найцяжэйшая траўма для псіхікі непаўналетніх. Таму папярэдзіць, не дапусціць узнікнення такой сітуацыі — надзвычай актуальная задача, якую неабходна рашаць спецыялістам сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Здольныя і эрудзіраваныя

13.05.2025
У перыяд восеньскіх канікулаў праходзіў другі этап рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. У іх прынялі ўдзел 394 навучэнцы ўстаноў адукацыі Капыльшчыны, якія паказвалі свае веды па 15 прадметах. Па падрабязнасці мы звярнуліся да спецыяліста аддзела адукацыі райвыканкама Людмілы НАГОРНАЙ. — Людміла Аляксандраўна, ці была дасягнута пастаўленая мэта? — Як заўсёды, мэта кожнай алімпіяды — выявіць інтэлектуальна адораных хлопчыкаў і дзяўчынак, каб і надалей працаваць з імі на больш высокі рэзультат. Заданні былі даволі складаныя, разлічаныя на высокую эрудыцыю, начытанасць, веданне правілаў, формул і вывадаў. Па ўмовах алімпіяды пераможцам мог быць вучань, які набраў найбольшую колькасць балаў. Увогуле мы засталіся задаволенымі рэзультатамі спаборніцтва, па яго выніках дыпломамі І і ІІ ступеней будуць узнагароджаны 182 удзельнікі. — А ці былі сёлета нейкія асаблівасці? — Так, па жаданні можна было прымаць удзел у спаборніцтве па некалькіх прадметах. І некаторыя хлопчыкі і дзяўчынкі гэту магчымасць удала скарысталі. Напрыклад, не адна перамога на рахунку гімназістаў Лізы Чаркас і Станіслава Цвірко, навучэнцаў СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага Вячаслава Калевіча, Яніны Іўлевай, Рамана Шчэрбы, Веранікі Станкевіч, а таксама Мацвея Капусты і Анжалікі Макарчук з СШ № 3 і Івана Русакевіча з Быстрыцкай СШ. — Што ўжо можна сказаць пра ўдзел у наступным,  абласным этапе алімпіяды? — Усяго па выніках раённай прадметнай алімпіяды 42 работы мы накіравалі на разгляд абласной камісіі. Пасля яе пасяджэння і будзе вядома, хто ж прыме ўдзел у наступным этапе. Тым не менш, хачу пажадаць усім нашым здольным вучням трывалых  ведаў,  невычэрпнай эрудыцыі і знаходлівасці ў дасягненні пастаўленай мэты. Гутарыла Маргарыта САКОВІЧ  

«Белая Русь» адзначыла лепшых

13.05.2025
Лепшыя работнікі ААТ “Капыльскае” за руплівую працу адзначаны абласной грамадскай арганізацыяй “Белая Русь”. Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК павіншаваць працаўнікоў гэтага сельгаспрадпрыемства прыехалі старшыня абласной структуры Віктар Гумінскі, старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Марыя Сандрозд. У мерапрыемстве прыняў удзел і старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. [caption id="attachment_14573" align="aligncenter" width="448" caption="В. Гумінскі ўручае падарунак Л. Дзічкоўскай"][/caption] Адказныя адносіны на кожным участку работы ў выніку заўсёды даюць станоўчую дынаміку развіцця гаспадаркі ў цэлым. Гэта адзначылі ў сваіх выступленнях ганаровыя госці. У ААТ “Капыльскае” ёсць шмат працаўнікоў, якія служаць прыкладам для іншых аграрыяў. Перадавыя пазіцыі ў гаспадарцы з года ў год трымаюць механізатар Віталь Дудак, начальнік малочнатаварнага комплексу “Цімкавічы” Уладзімір Шайпак, аператар цэха апаросаў Людміла Дзічкоўская. За дасягнутыя поспехі ад абласной грамадскай арганізацыі “Белая Русь” Віктар Гумінскі ўручыў вышэйназваным працаўнікам каштоўныя падарункі. Ганаровай граматай адзначана і работа старшыні раённай арганізацыі Марыі Сандрозд. Пярвічная арганізацыя ААТ “Капыльскае” – адна з самых шматлікіх сярод сельгаспрадпрыемстваў, работа тут вядзецца на належным узроўні. Актыўная жыццёвая пазіцыя яе лідара, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Галіны Пашко, таксама была адзначана памятным падарункам раённай грамадскай арганізацыі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Праздничное действо на площади в Копыле

13.05.2025
В минувшую субботу в Копыле на площади Ленина состоялся необычный праздник с музыкой, развернутыми на асфальте импровизированными подворьями, торговлей, аппетитным запахом шашлыков, веселыми улыбками сельчан. Да-да, именно сельчан, которые и стали главными героями этого чудесного действа, приуроченного ко Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса. Красиво, с выдумкой были оформлены подворья хозяйств, в каждое из которых хотелось зайти. Они радовали глаз оригинальными идеями, украшениями, изобилием красок. Немалое количество копылян подходили посмотреть на интересную мельницу, расположенную на подворье ОАО «Тимирязевский», на семежевскую телегу и лебедей, на красиво украшенного запеченного поросенка, привезенного из Бобовни. [caption id="attachment_14555" align="aligncenter" width="443" caption="Председатель райисполкома А. И. Жданеня и его первый заместитель начальник райсельхозпрода И. Н. Кисляк поздравляют директора ОАО «Суворова-Агро» В. П. Купа"][/caption] Осенние ярмарки давно уже стали традицией. Благодаря им у горожан есть возможность запастись на зиму овощами: картофелем, капустой, луком, свеклой, морковью, а также купить по сниженной цене мясную продукцию и рыбу. Вот и на этот раз еще не было и девяти, как первые покупатели начали выстраиваться в очереди. Сельхозпредприятия подошли к ярмарке в полной готовности: вся продукция раскупалась на «ура». Буквально на глазах с машин «исчезали» сетки с картофелем, капустой, морковкой, пустели контейнеры с мясом.   [caption id="attachment_14556" align="aligncenter" width="363" caption="Н. М. Сечко поздравляет С. Н. Лазюка"][/caption] Кроме торговли на подворьях предлагалось различные угощения: деревенские колбасы, драники, пироги, шашлыки. Столы изобиловали вкуснейшими блюдами. В разгар веселья позывные, зазвучавшие из музыкальных колонок, заставили копылян обратить внимание на сцену, где танцевальный коллектив открыл торжественную часть мероприятия. Работников АПК от всей души поздравили председатель районного исполнительного комитета А. И. Жданеня, первый заместитель председателя райисполкома начальник управления сельского хозяйства и продовольствия И. Н. Кисляк. Они искренне поблагодарили аграриев района за высокий профессионализм и верность выбранному делу и пожелали успехов в новом напряженном сельскохозяйственном году, крепкого здоровья и неиссякаемой творческой энергии. [caption id="attachment_14557" align="aligncenter" width="443" caption="Шустицкий (справа налево) поздравляет А. В. Киулу, Р. А. Суховерха и А. П. Новика"][/caption] В благодарность за многолетний и добросовестный труд в органах государственного управления и в связи с празднованием Дня работников сельского хозяйства Почетными грамотами райисполкома были награждены заместитель начальника управления райсельхозпрода В. А. Ракевич, директор ОАО «Тимирязевский» А. А. Турбан, директор ОАО «Копыльское» А. В. Киуло, директор МОУП «Докторовичи» В. В. Деменков. Также были объявлены благодарности председателя райисполкома директору ЗАО «Жилихово» А. П. Кукрешу, директору ОАО «Суворова-Агро» В. П. Купа, директору ОАО «Семежево» И. И. Ленько, директору  ОАО «Пионер-Агро» А. Г. Макарчуку, директору ОАО «Прогресс-2010» В. Н. Торотько, первому заместителю директора и главному экономисту ОАО «Старица-Агро», соответственно,   А. В. Ашевскому и В. В. Новик.
Подворье ОАО «Семежево»
Теплые слова  труженикам села высказал представитель комитета по сельскому хозяйству и продовольствию Минского облисполкома Н. М. Сечко и вручил Почетные грамоты заместителю директора по механизации ОАО «Семежево» М. И. Минцу и главному агроному ОАО «Пионер-Агро» С. Н. Лазюку. Успехов в нелегком деле пожелал работникам АПК и заместитель генерального директора ОАО «Слуцкий мясокомбинат» Ч. З. Шустицкий, а также наградил Дипломами директора ОАО «Копыльское» А. В. Киулу, директора ОАО «Преснаки» Р. А. Суховерха и директора СХФ «Братково» А. П. Новика. [caption id="attachment_14559" align="aligncenter" width="443" caption="Участники художественной самодеятельности Скабинского СДК"][/caption] После этого торжественная часть сменилась концертной программой, которую лучшие коллективы и солисты художественной самодеятельности района посвятили сельским работникам. Красивыми песнями «Белый сад» и «Святочная» порадовал зрителей копыльский ансамбль народной песни «Спадчына». Поздравили виновников торжества солисты Новоселковского, Тимковичского, Лотвинского, Быстрицкого, Лешнянского, Бучатинского ДК, Семежевского центра культуры и досуга и другие. Следует отметить, что лучшими по итогам проведения и организации  ярмарок в 2011 году стали МОУП «Докторовичи», ОАО «Семежево», «Тимирязевский». Эти хозяйства присутствовали на всех городских ярмарках и радовали посетителей своей продукцией. Кристина ЖОГОЛЬ Фото автора  

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 21)

13.05.2025
Вас выслухае загадчык юрыдычнага сектара Капыльскага райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Ліпніцкі. Калі вас цікавяць пытанні  працоўнага ці грамадзянскага заканадаўства, тэлефануйце ў чацвер, 24 лістапада, з 10 да 12 гадзін па нумары 55-7-28.  
Страница 758 из 1058