Лепшыя работнікі ААТ “Капыльскае” за руплівую працу адзначаны абласной грамадскай арганізацыяй “Белая Русь”. Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК павіншаваць працаўнікоў гэтага сельгаспрадпрыемства прыехалі старшыня абласной структуры Віктар Гумінскі, старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Марыя Сандрозд. У мерапрыемстве прыняў удзел і старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня.
[caption id="attachment_14573" align="aligncenter" width="448" caption="В. Гумінскі ўручае падарунак Л. Дзічкоўскай"]

[/caption]
Адказныя адносіны на кожным участку работы ў выніку заўсёды даюць станоўчую дынаміку развіцця гаспадаркі ў цэлым. Гэта адзначылі ў сваіх выступленнях ганаровыя госці. У ААТ “Капыльскае” ёсць шмат працаўнікоў, якія служаць прыкладам для іншых аграрыяў. Перадавыя пазіцыі ў гаспадарцы з года ў год трымаюць механізатар Віталь Дудак, начальнік малочнатаварнага комплексу “Цімкавічы” Уладзімір Шайпак, аператар цэха апаросаў Людміла Дзічкоўская. За дасягнутыя поспехі ад абласной грамадскай арганізацыі “Белая Русь” Віктар Гумінскі ўручыў вышэйназваным працаўнікам каштоўныя падарункі. Ганаровай граматай адзначана і работа старшыні раённай арганізацыі Марыі Сандрозд.
Пярвічная арганізацыя ААТ “Капыльскае” – адна з самых шматлікіх сярод сельгаспрадпрыемстваў, работа тут вядзецца на належным узроўні. Актыўная жыццёвая пазіцыя яе лідара, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Галіны Пашко, таксама была адзначана памятным падарункам раённай грамадскай арганізацыі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии