[/caption]
Как рассказал директор ОАО “Старица-Агро” Владимир Рудаковский, это только первый этап огромной работы, которая предстоит и предприятию, и сельчанам, чтобы иметь право заявить, что их населенный пункт полностью газифицирован. За счет средств инновационных фондов подведен центральный газопровод, от которого теперь нужно прокладывать ветки к месту назначения — к жилым домам, школе, больнице, торговому центру, КЗСу. Именно эти объекты прежде всего будут в центре внимания. Планируется создать три кооператива, членам которых необходимо собрать средства для разработки проектно-сметной документации на строительство газопроводов и газораспределительных пунктов и ведение строительно-монтажных работ.
«Там, где это возможно, — поясняет Владимир Анатольевич, — предприятие готово подставить плечо своим труженикам. Имеется в виду, если газопровод будет вестись, к примеру, в сторону зерносушилки, мы, конечно, будем вкладывать туда и свои средства. Кроме того, согласно решению Наблюдательного совета, ОАО «Старица-Агро» выделяет своим работникам беспроцентный кредит до 10 миллионов на пять лет, чтобы помочь им подвести голубое топливо к домам, находящимся на сегодня в собственности предприятия».
А пока жители трех домов по улице Озерной уже подключили природный газ и первыми смогут почувствовать преимущества этого вида топлива.
Маргарита САКОВИЧ
Фото автора
Яшчэ 24 кастрычніка мінулага года адбыўся раённы суботнік, удзел у якім прынялі прадстаўнікі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый. У гэты дзень праводзіліся работы па добраўпарадкаванні тэрыторый сацыяльных аб’ектаў, уборцы капусты, пераборцы бульбы і інш. Аб выніках суботніка расказвае намеснік старшыні райвыканкама Ала Раманоўская:
— У адпаведнасці з рашэннем райвыканкама №1385 ад 14 кастрычніка 2011 года ў раёне праведзены суботнік, сродкі ад якога пералічаны на рахунак УАЗ “Капыльская ЦРБ” для ўмацавання яе матэрыяльна-тэхнічнай базы. На набыццё новай мэблі ў адрамантаваныя памяшканні раённай паліклінікі і тэрапеўтычнае аддзяленне бальніцы было сабрана і пералічана больш за 62 мільёны рублёў.
— Ала Антонаўна, хто з удзельнікаў суботніка вызначыўся?
— Трэба адзначыць, што ў суботніку ўсе прынялі актыўны ўдзел, але найбольшыя сумы паступілі ад працоўных калектываў ААТ “Капыльскі масласырзавод”, “Капыльскае”, “Ціміразеўскі”, УАЗ “Капыльская ЦРБ”, ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, СТАА “Капыль-ская вытворчасць будаўнічых сістэм”, “БетонБокс”, ПУП “Гандлёвы дом Дуброўскіх”.
— А хто застаўся ўбаку?
— На жаль, даводзіцца канстатаваць, што ААТ “Суворава-Агра” і ДЛГУ “Капыльскі лясгас” не прынялі ўдзел у суботніку, а значыць — не пералічылі грошы. Мэбля ж набываецца для хворых, для тых, хто прыйдзе на прыём у паліклініку. Здавалася б, дробязь, але пры недастатковым бюджэтным фінансаванні такая дапамога – неацэнная. Таму хочацца выказаць вялікую ўдзячнасць усім калектывам, дзякуючы якім зроблена карысная і патрэбная справа.
Гутарыла Марыя ШЭІНА
4 студзеня ў раённым Цэнтры культуры адбылося навагодняе свята для таленавітай моладзі Капыльшчыны. Дзеці, якія прыехалі сюды, атрымалі мноства незабыўных уражанняў ад урачыстасці.
[caption id="attachment_15610" align="aligncenter" width="448" caption="Анатоль Жданеня (справа) уручае прэмію Юрыю Цераховічу."]
[/caption]
Прадстаўленне складалася з некалькіх блокаў, якія стварылі атмасферу сапраўднага навагодняга свята. Спачатку юнакі і дзяўчаты змаглі паўдзельнічаць у разнастайных гульнях, раскрыць таямніцы сваёй будучыні, якую абяцаў гараскоп, атрымаць салодкія пачастункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі за навагоднюю песню ці верш.
[/caption]
Таленавітую моладзь, якая дасягнула значных спартыўных поспехаў, павіншаваў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Віктар Васілеўскі. Ён выказаў удзячнасць дзецям за іх дасягненні і ўручыў граматы, а футбольным камандам 1999 - 2000 г. н. і 1997 - 1998 г. н. Капыльскай СДЮШАР - «бронзавыя» і «залатыя» медалі, якія яны заваявалі ў першынстве Мінскай вобласці па футболе сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Асобная ўдзячнасць прагучала і ў адрас трэнераў футбалістаў – Міхаіла Рымашэўскага, Сяргея Бельмача і Сяргея Камяка.
Для ўсіх прысутных у зале артысты раённага Цэнтра культуры падарылі навагоднюю казку. А кульмінацыяй мерапрыемства стала маладзёжная дыскатэка.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Напярэдадні Калядных свят на Капыльшчыну прыйшла радасная вестка. За высокія творчыя дасягненні ў 2011 годзе спецыяльная прэмія Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў намінацыі “Аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах” прысуджана клубнаму аб’яднанню Лоцвінскага сельскага Дома культуры “Лоцвінскія ўдалухі” (кіраўнік Галіна Дрожжа).
Гэта яшчэ адна прыступка ў творчым росце самабытнага калектыву. Віншуем усіх яго ўдзельнікаў з вялікім поспехам!
Марыя ШЭІНА
Вас выслухае начальнік Капыльскага раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення ФСАН Людміла Аляксандраўна ЖУКАВА.
Калі ў вас ёсць пытанні па грашовай дапамозе сем’ям, выплатах па лістках непрацаздольнасці ці персаніфікаваным уліку, тэлефануйце ў чацвер, 12 студзеня, з 10 да 12 гадзін па нумары 55-7-18.