Home
Четверг 19.06.2025 12:08

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

35 юных копылян получили премии райисполкома

06.01.2012

4 студзеня ў раённым Цэнтры культуры адбылося навагодняе свята для таленавітай моладзі Капыльшчыны. Дзеці, якія прыехалі сюды, атрымалі мноства незабыўных уражанняў ад урачыстасці. [caption id="attachment_15610" align="aligncenter" width="448" caption="Анатоль Жданеня (справа) уручае прэмію Юрыю Цераховічу."][/caption] Прадстаўленне складалася з некалькіх блокаў, якія стварылі атмасферу сапраўднага навагодняга свята. Спачатку юнакі і дзяўчаты змаглі паўдзельнічаць у разнастайных гульнях, раскрыць таямніцы сваёй будучыні, якую абяцаў гараскоп, атрымаць салодкія пачастункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі за навагоднюю песню ці верш.

Урачыстая частка праходзіла ўжо ў глядзельнай зале. Лепшых з лепшых вітаў старшыня раённага выканаўчага ка-мітэта Анатоль Жданеня. Анатоль Іосіфавіч шчыра павіншаваў удзельнікаў урачыстасці, актывістаў і выдатнікаў са святам і пажадаў ім далейшых поспехаў у вучобе, усвядомленага выбару будучай прафесіі. За выдатныя поспехі ў абласных, рэспубліканскіх прадметных алімпіядах і  творчых конкурсах старшыня райвыканкама ўручыў 35 прэмій юнакам і дзяўчатам з розных навучальных устаноў. [caption id="attachment_15607" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас гульнёвай праграмы."][/caption] Таленавітую моладзь, якая дасягнула значных спартыўных поспехаў, павіншаваў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Віктар Васілеўскі. Ён выказаў удзячнасць дзецям за іх дасягненні і ўручыў граматы, а футбольным камандам 1999 - 2000 г. н. і 1997 - 1998 г. н. Капыльскай СДЮШАР - «бронзавыя» і «залатыя» медалі, якія яны заваявалі ў першынстве Мінскай вобласці па футболе сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Асобная ўдзячнасць прагучала і ў адрас трэнераў футбалістаў – Міхаіла Рымашэўскага, Сяргея Бельмача і Сяргея Камяка. Для ўсіх прысутных у зале артысты раённага Цэнтра культуры падарылі навагоднюю казку. А кульмінацыяй мерапрыемства стала маладзёжная дыскатэка. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей