Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Деньги от субботника для копыльской больницы

08.01.2012
Яшчэ 24 кастрычніка мінулага года адбыўся раённы суботнік, удзел у якім прынялі прадстаўнікі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый. У гэты дзень праводзіліся работы па добраўпарадкаванні тэрыторый сацыяльных аб’ектаў, уборцы капусты, пераборцы бульбы і інш. Аб выніках суботніка расказвае намеснік старшыні райвыканкама Ала Раманоўская: — У адпаведнасці з рашэннем райвыканкама №1385 ад 14 кастрычніка 2011 года ў раёне праведзены суботнік, сродкі ад якога пералічаны на рахунак УАЗ “Капыльская ЦРБ” для ўмацавання яе матэрыяльна-тэхнічнай базы. На набыццё новай мэблі ў адрамантаваныя памяшканні раённай паліклінікі і тэрапеўтычнае аддзяленне бальніцы было сабрана і пералічана больш за 62 мільёны рублёў. — Ала  Антонаўна,  хто з удзельнікаў суботніка вызначыўся? — Трэба адзначыць, што ў суботніку ўсе прынялі актыўны ўдзел, але найбольшыя сумы паступілі ад працоўных калектываў ААТ “Капыльскі масласырзавод”, “Капыльскае”, “Ціміразеўскі”, УАЗ “Капыльская ЦРБ”, ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, СТАА “Капыль-ская вытворчасць будаўнічых сістэм”, “БетонБокс”, ПУП “Гандлёвы дом Дуброўскіх”. — А хто застаўся ўбаку? — На жаль, даводзіцца канстатаваць, што ААТ “Суворава-Агра” і ДЛГУ “Капыльскі лясгас” не прынялі ўдзел у суботніку, а значыць — не пералічылі грошы. Мэбля ж набываецца для хворых, для тых, хто прыйдзе на прыём у паліклініку. Здавалася б, дробязь, але пры недастатковым бюджэтным фінансаванні такая дапамога – неацэнная. Таму хочацца выказаць вялікую ўдзячнасць усім калектывам, дзякуючы якім зроблена карысная і патрэбная справа. Гутарыла Марыя ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей