Напярэдадні Калядных свят на Капыльшчыну прыйшла радасная вестка. За высокія творчыя дасягненні ў 2011 годзе спецыяльная прэмія Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў намінацыі “Аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах” прысуджана клубнаму аб’яднанню Лоцвінскага сельскага Дома культуры “Лоцвінскія ўдалухі” (кіраўнік Галіна Дрожжа).
Гэта яшчэ адна прыступка ў творчым росце самабытнага калектыву. Віншуем усіх яго ўдзельнікаў з вялікім поспехам!
Марыя ШЭІНА
Комментарии