Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

“Каралева палеў” вельмі радуе

10.07.2025
У ААТ “Ціміразеўскі” сёлета пад кукурузу адведзена 813 га, з якіх 250 га пойдзе на зерне, астатняе — на сілас і зялёны корм. [caption id="attachment_21440" align="aligncenter" width="443" caption="Аляксандр Дзелюковіч, Уладзімір Казакевіч, Віталь Платун"][/caption] …На палетку каля вёскі Бучаціна працаваў новенькі, набыты толькі ў гэтым годзе комплекс “Палессе”. У трактарны прычэп імкліва сыпалася здробненая кукурузная маса. Наводдаль сваёй чаргі чакалі яшчэ некалькі МАЗаў і трактар. Два праходы па полі — і Аляксандр Дзелюковіч накіроўвае свой МТЗ у напрамку сіласнай траншэі. А да Уладзіміра Казакевіча пад’язджае чарговая машына. “Кукуруза ў нас сёлета вырасла на славу,” — адзначае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Віталь Платун. — Ураджай зялёнай масы вельмі добры, месцамі расліны дасягаюць у вышыню трох метраў”. Варта адзначыць, што ў ААТ “Ціміразеўскі” ў гэтым годзе ўраджайнасць “каралевы палёў” — адна з лепшых у раёне: убіраюць па 320 цэнтнераў на круг. Большая частка зялёнай масы закладваецца на сілас, нешта трапляе на корм маладняку і дойнаму статку. [caption id="attachment_21441" align="aligncenter" width="443" caption="Механізатар Сяргей Новік"][/caption] Як расказаў Віталь Віктаравіч, кукуруза — культура непатрабавальная. Сёлета для сяўбы ў асноўным выкарыстоўвалася зерне беларускай селекцыі. Палеткі, якія будуць убірацца на зерне, засеялі замежнымі гатункамі, якія маюць нізкі ФАО-лік (групу спеласці). На нарыхтоўцы сіласнай масы задзейнічаны два комплексы, штодня ў траншэі закладваецца звыш 400 тон. На тэрыторыі МТФ “Бучаціна” трамбаваў зялёную масу Сяргей Новік. Яго магутны “Кіравец” без перапынку прасаваў здробненую кукурузу. “Я ўжо шмат гадоў займаюся гэтай справай, — расказвае механізатар. — Рыхтую і сянаж, і сілас. Увесну і позняй восенню мой К-701 можна сустрэць на полі з АКШ або чызелем — гэта работа таксама добра знаёмая”. Паводле слоў Сяргея Новіка, ён ужо заканчвае трамбаваць трэцюю сіласную траншэю, у якой будзе прыкладна 2000 тон. А значыць, на наступны дзень яго чакае новы ўчастак работ, і так, пакуль не будзе ўпарадкавана ўся кукуруза. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Вылучаны кандыдат у члены Савета Рэспублікі

10.07.2025
29 жніўня 2012 года на сумесным пасяджэнні прэзідыума Капыльскага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта вылучаны кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання Мікалай Вячаслававіч РАДАМАН. М. В. Радаман нарадзіўся 9 чэрвеня 1955 года ў вёсцы Грузкава Нясвіжскага раёна. Закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. З 2004 года працуе старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агракамбінат Сноў”. На тэрыторыі Мінскай вобласці пражывае больш за 35 гадоў.  

Чужыя грошы трэба лічыць

10.07.2025
…Да акенца аддзялення “Беларусбанка” падышоў немалады мужчына: — Мне б частку пенсіі зняць, — і працягнуў пластыкавую картку. Загадчыца картку ўзяла. Уставіла ў апарат. Праз хвіліну вярнула: — Камп’ютар не дае дазволу на выдачу грошай. Картка ваша механічна пашкоджана: пакамечана, вугал надарваны. Пэўна, унукі з ёй гулялі… — Дык месяц назад я па ёй грошы здымаў. Паспрабуйце яшчэ раз. Другая і трэцяя спробы вынікаў не далі. — Вам трэба ў райцэнтр ехаць, замяніць картку. Калі не зробіце гэта зараз, то і ў наступным месяцы пенсію не атрымаеце… Кліент ніяк не мог паверыць, што картка непрыгодная. Ён яшчэ раз некалькі разоў падыходзіў да акенца, прасіў пераправерыць картку. Наведвальнікі пачалі нервавацца, злавацца. Нарэшце, мужчына выйшаў. Чарга ўздыхнула з палёгкай. — І такія вось кліенты бываюць, — заўважыла загадчыца аддзялення Наталля Паляшчук (на здымку справа). – Старым людзям дапамагаць даводзіцца – то дрэнна бачаць, то не ведаюць, на які від укладу трэба грошы пакласці, як на дзяцей ці ўнукаў перавесці. Акрамя аплаты камунальных паслуг, многія крэдыты пагашаюць, валюту абменьваюць, за мабільную і інтэрактыўную сувязь разлічваюцца… У фінансавай сістэме Наталля Мікалаеўна працуе з 1990 года. Пасля заканчэння аддзялення дзяржаўнага страхавання фінансава-эканамічнага тэхнікума (зараз – каледж) пяць гадоў была страхінспектарам, затым загадвала аддзяленнем ашчадбанка ў в. Лешня. Калі ж аддзяленне закрылі, перайшла на такую ж пасаду ў Семежава. Клопатаў у Наталлі Мікалаеўны хапае – хатнюю гаспадарку дагледзець, трох мужыкоў (муж і два сыны–навучэнцы) накарміць, адзець-абуць. Ды і работа вельмі адказная, не церпіць памылак і недакладнасцей. І ўсё ў яе атрымліваецца. Хаця на работу даводзіцца дабірацца за шэсць кіламетраў. Тут ужо выручае тэхніка – веласіпед або скутар. …Трэці год карыстаюся паслугамі Семежаўскага аддзялення “Беларусбанк”. І ніводнага разу не бачыў, каб Наталля Мікалаеўна была не ў гумары, не чуў ніводнага слова крыўды на яе ад вяскоўцаў. Хаця ў зону абслугоўвання аддзялення ўваходзяць такія вялікія вёскі, як Семежава, Лешня, Кіявічы, Домантавічы, Макраны. Наталля Мікалаеўна не дзеліць кліентаў на “чужых” і “сваіх”. Да ўсіх ставіцца роўна, ветліва, са спагадай. Давялося аднойчы быць сведкам, калі яна выручыла ў складанай сітуацыі адну з кліентак. Той спатрэбілася зняць з рахунку грошы на пахаванне, але патрэбнай сумы ў наяўнасці не аказалася. Тады Наталля Мікалаеўна пазычыла патрэбную суму з уласнага кашалька. Зараз век электронікі і камп’ютарызацыі, таму Наталля Паляшчук з камп’ютарам, што называецца, на “ты”. Аперацыі праводзіць хутка, дакладна, без валакіты. Наталля Мікалаеўна яшчэ не сталая жанчына, але ўжо і не маладзенькае дзяўчо! Справу ведае добра. І тым не менш паступіла на завочнае аддзяленне эканамічнага ўніверсітэта. І калі вечарамі вясковыя кабеты бавяць час на лавачцы або перад тэлевізарам, то яна – за пісьмовым сталом – чытае падручнікі, піша кантрольныя і курсавыя работы. Думаецца, што грунтоўныя веды, атрыманыя ў ВНУ, стануць добрай падтрымкай для далейшых поспехаў у яе рабоце. Іван СУРМАН, г. Узда  

Победители районного соревнования на уборке зерновых и зернобобовых культур

10.07.2025
Копыльским районным исполнительным комитетом (решение №1115 от 20 августа 2012 года) признаны победителями по производству зерна среди сельскохозяйственных организаций района хозяйства, получившие наиболее высокую урожайность зерна, но не менее 1 центнера с 1 балло-гектара и увеличившие валовое производство зерна к уровню 2011 года: ОАО «Семежево» (директор И. И. Ленько). Урожайность по хозяйству составила 63,2 ц/га, что на 5,1 ц/га больше уровня прошлого года. Валовое производство зерна в 2012 году составило 12 003 тонны, или 108,7% к уровню 2011 года. В хозяйстве с 1 балло-гектара произведено 164,6 кг зерна. ОАО «Скабин» (директор В. К. Станкевич). Урожайность по хозяйству составила 62,1 ц/га, что на 5,9 ц/га больше уровня прошлого года. Валовое производство зерна в 2012 году составило 7141 тонну, или 113,5% к уровню 2011 года. В хозяйстве с 1 балло-гектара произведено 171,5 кг зерна. ОАО «Пионер-Агро» (директор А. Г. Макарчук). Урожайность по хозяйству составила 57,6 ц/га, что на 3,9 ц/га больше уровня прошлого года. Валовое производство зерна в 2012 году составило 8354 тонны, или 107,3% к уровню 2011 года. В хозяйстве с 1 балло-гектара произведено 134,3 кг зерна. Филиал «Лакнея» УП «Приорлизинг» (директор О. И. Шахнович). Урожайность по хозяйству составила 55,8 ц/га, что на 9,8 ц/га больше уровня прошлого года. Валовое производство зерна в 2012 году составило 7197 тонн, или 119,3% к уровню 2011 года. В хозяйстве с 1 балло-гектара произведено 149,2 кг зерна. ОАО «Копыльское» (директор А. В. Киуло). Урожайность по хозяйству составила 53,5 ц/га, что на 15,5 ц/га больше уровня прошлого года. Валовое производство зерна в 2012 году составило 18 767 тонн, или 104,9% к уровню 2011 года. В хозяйстве с 1 балло-гектара произведено 130,2 кг зерна. ОАО «Старица-Агро» (директор В. А. Рудаковский). Урожайность по хозяйству составила 52,3 ц/га, что на 0,9 ц/га больше уровня прошлого года. Валовое производство зерна в 2012 году составило 10 646 тонн, или 102,7% к уровню 2011 года. В хозяйстве с 1 балло-гектара произведено 141,7 кг зерна. ЗАО «Жилихово» (директор А. П. Кукреш). Урожайность по хозяйству составила 51,2 ц/га, что на 5,5 ц/га больше уровня прошлого года. Валовое производство зерна в 2012 году составило 6081 тонну, или 110,4% к уровню 2011 года. В хозяйстве с 1 балло-гектара произведено 119,9 кг зерна. Решено отметить положительную работу СХФ «Криница» ОАО «Минскремстрой» (директор А. Ч. Кажуро). Урожайность по хозяйству составила 37,9 ц/га, что на 8,8 ц/га больше уровня прошлого года. Валовое производство зерна в 2012 году составило 3490 тонн, или 118,1% к уровню 2011 года. В хозяйстве с 1 балло-гектара произведено 132,5 кг зерна. В ИНДИВИДУАЛЬНОМ СОРЕВНОВАНИИ победители: Александр Николаевич КАРПУЧОК и Владимир Васильевич МИСЮЧЕНКО из филиала «Лакнея» УП «Приорлизинг» — среди экипажей зерноуборочных комбайнов первой группы. Комбайном «ДОН-1500Б» они убрали 240 гектаров и намолотили на условный комбайн 1363,7 тонны зерна, в физическом весе — 1337 тонн. Александр Иванович ИВАНОВСКИЙ и Роман Александрович ИВАНОВ- СКИЙ из ОАО «Пионер-Агро» — среди экипажей зерноуборочных комбайнов второй группы. Комбайном «Лексион-530» они убрали 369 гектаров и намолотили на условный комбайн 1791,8 тонны зерна, в физическом весе — 2008,9 тонны. Олег Александрович ПЯТИГОРЕЦ и Владимир Николаевич ДРОЖЖА из ОАО «Тимирязевский» — среди экипажей зерноуборочных комбайнов третьей группы. Комбайном «КЗС-1218» они убрали 468,7 гектара и намолотили на условный комбайн 1662,8 тонны зерна, в физическом весе — 2105 тонн. Николай Николаевич ЛУКЬЯНЧИК из филиала «Великая Раевка» ОАО «Криница»среди водителей на отвозке зерна. На автомашине ГАЗ-САЗ-35071 он перевез 1585,9 тонны зерна в условных тоннах, или 1571,8 тонны в физическом весе.  

Со счетом 6:0 выиграли копыляне

10.07.2025
В воскресенье, 19 августа, на стадионе Копыльского физкультурно-оздоровительного комплекса состоялся матч между ФК «Копыль» и ФК «Воложин-2010». Первым на 20 минуте матча счет открывает Дмитрий Бохан, а через 7 минут, после подачи углового, Андрей Таран забивает второй мяч. Со счетом 2:0 игроки заканчивают первый тайм. После перерыва ФК «Копыль» увеличивает разрыв. Павел Лазовский дальним ударом отправляет мяч в нижний угол ворот соперников, а Андрей Таран оформляет «дубль» (забивает свой второй мяч). Евгений Каханович приводит команду к очередному успеху, а после острой передачи Павла Лазовского Сергей Сергеев поражает ворота в шестой раз. На 82 минуте в ворота ФК «Копыль» назначается спорный пенальти, но голкипер Виктор Третьяк не дает «размочить» счет.  На 89 минуте матча вышедший на замену Вадим Власовец зарабатывает 11-метровый, но, к сожалению, не реализовывает его (попадает в штангу). Итог матча – 6:0 в пользу ФК «Копыль». 25 августа нашей команде предстоит игра на выезде с ФК «ДЮСШ-4» (г. Молодечно). Виктория СТРЕЛКИНА  
Страница 511 из 1058