Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

“Каралева палеў” вельмі радуе

17.09.2012
У ААТ “Ціміразеўскі” сёлета пад кукурузу адведзена 813 га, з якіх 250 га пойдзе на зерне, астатняе — на сілас і зялёны корм. [caption id="attachment_21440" align="aligncenter" width="443" caption="Аляксандр Дзелюковіч, Уладзімір Казакевіч, Віталь Платун"][/caption] …На палетку каля вёскі Бучаціна працаваў новенькі, набыты толькі ў гэтым годзе комплекс “Палессе”. У трактарны прычэп імкліва сыпалася здробненая кукурузная маса. Наводдаль сваёй чаргі чакалі яшчэ некалькі МАЗаў і трактар. Два праходы па полі — і Аляксандр Дзелюковіч накіроўвае свой МТЗ у напрамку сіласнай траншэі. А да Уладзіміра Казакевіча пад’язджае чарговая машына. “Кукуруза ў нас сёлета вырасла на славу,” — адзначае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Віталь Платун. — Ураджай зялёнай масы вельмі добры, месцамі расліны дасягаюць у вышыню трох метраў”. Варта адзначыць, што ў ААТ “Ціміразеўскі” ў гэтым годзе ўраджайнасць “каралевы палёў” — адна з лепшых у раёне: убіраюць па 320 цэнтнераў на круг. Большая частка зялёнай масы закладваецца на сілас, нешта трапляе на корм маладняку і дойнаму статку. [caption id="attachment_21441" align="aligncenter" width="443" caption="Механізатар Сяргей Новік"][/caption] Як расказаў Віталь Віктаравіч, кукуруза — культура непатрабавальная. Сёлета для сяўбы ў асноўным выкарыстоўвалася зерне беларускай селекцыі. Палеткі, якія будуць убірацца на зерне, засеялі замежнымі гатункамі, якія маюць нізкі ФАО-лік (групу спеласці). На нарыхтоўцы сіласнай масы задзейнічаны два комплексы, штодня ў траншэі закладваецца звыш 400 тон. На тэрыторыі МТФ “Бучаціна” трамбаваў зялёную масу Сяргей Новік. Яго магутны “Кіравец” без перапынку прасаваў здробненую кукурузу. “Я ўжо шмат гадоў займаюся гэтай справай, — расказвае механізатар. — Рыхтую і сянаж, і сілас. Увесну і позняй восенню мой К-701 можна сустрэць на полі з АКШ або чызелем — гэта работа таксама добра знаёмая”. Паводле слоў Сяргея Новіка, ён ужо заканчвае трамбаваць трэцюю сіласную траншэю, у якой будзе прыкладна 2000 тон. А значыць, на наступны дзень яго чакае новы ўчастак работ, і так, пакуль не будзе ўпарадкавана ўся кукуруза. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей